Што трэ­ба ве­даць удзель­ні­кам ЦТ

13.06.2017

Што трэ­ба ве­даць удзель­ні­кам ЦТ:

— На тэс­ці­ра­ван­ні аба­вяз­ко­ва трэ­ба мець з са­бой ары­гі­нал да­ку­мен­та, які свед­чыць асо­бу ўдзель­ні­ка ЦТ: гэ­та мо­жа быць паш­парт, па­свед­чан­не на пра­ва жы­хар­ства ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь, па­свед­чан­не бе­жан­ца ці да­вед­ка ор­га­наў унут­ра­ных спраў, якая вы­да­ец­ца ў вы­пад­ку стра­ты (кра­дзя­жу) да­ку­мен­та. З ксе­ра­ко­пі­яй паш­пар­та на ЦТ ні­ко­га не пра­пус­ка­юць, як і з ва­дзі­цель­скім па­свед­чан­нем.

— Пры атры­ман­ні эк­за­ме­на­цый­ных ма­тэ­ры­я­лаў абі­ту­ры­ент аба­вя­за­ны пе­ра­ка­нац­ца ў ад­па­вед­нас­ці ну­ма­ра ва­ры­ян­та блан­ка ад­ка­заў ну­ма­ру ва­ры­ян­та пе­да­га­гіч­на­га тэс­та. Абі­ту­ры­ент ня­се ад­каз­насць за за­ха­ва­насць эк­за­ме­на­цый­ных ма­тэ­ры­я­лаў з мо­ман­ту іх атры­ман­ня да мо­ман­ту пе­ра­да­чы ар­га­ні­за­та­рам тэс­ці­ра­ван­ня.

— Ка­тэ­га­рыч­на за­ба­ра­ня­ец­ца фаль­сі­фі­ка­ваць звест­кі ў блан­ку ад­ка­заў у зо­не рэ­гіст­ра­цыі. Так­са­ма за­ба­ра­ня­ец­ца пе­ра­са­джвац­ца на ін­шае мес­ца і мя­няц­ца пе­да­га­гіч­ны­мі тэс­та­мі.

— У тым вы­пад­ку, ка­лі са­ма­ад­чу­ван­не абі­ту­ры­ен­та рэз­ка па­гор­шыц­ца, гэ­ты факт аба­вяз­ко­ва па­ві­нен за­свед­чыць ме­ды­цын­скі ра­бот­нік. З ме­ды­цын­скай да­вед­кай абі­ту­ры­ен­ту бу­дзе да­дзе­на маг­чы­масць пе­ра­здаць гэ­ту дыс­цып­лі­ну ў рэ­зер­во­вы дзень. Але па­доў­жыць тэр­мін вы­ка­нан­ня тэс­та­вай ра­бо­ты ар­га­ні­за­та­ры, якія пры­сут­ні­ча­юць у аў­ды­то­рыі, не ма­юць пра­ва.

 

Пра тое, як прайшоў першы дзень ЦТ, якія кур'ёзы здарыліся, якія правілы не ведалі абітурыенты, чытайце ў артыкуле Надзеі Нікалаевай "Пачалося цэнтралізаванае тэсціраванне",  газета Звязда

Дадаць каментар

Перазагрузіць Type the characters you see in this picture.
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія Вы бачыце на малюнку; калі вы не можаце прачытаць іх, адпраўце форму і для Вас будзе створаны новы вобраз. Не адчувальныя да рэгістра.  Пераключыць на аўдыя-праверку.