«Няма прыгажэй ад маёй Беларусі» (аўдыё)

20.12.2012

Складанка беларускіх «школьных» вершаў і спеваў, задуманая Таццянай Грыневіч-Матафонавай і запісаная творчай камандай беларускіх аўтараў ды выканаўцаў, станецца выдатным падарункам для кожнага настаўніка роднай мовы, а таксама для любой сям’і, якая гадуе школьнікаў.



Складанка выканана ў двух дысках, якія змяшчаюць 106 аўдыё-трэкаў. Вершы школьнай праграмы прачыталі Зінаіда Бандарэнка, Зміцер Бартосік, Сяргей Дубавец, Юрась Жыгамонт, Сяржук Сокалаў-Воюш. Частку тэкстаў можна пачуць у выкананні іх аўтараў (Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярцінскі), некалькі твораў свайго бацькі Артура Вольскага прачытаў Лявон Вольскі.

Песні на вершы праграмных твораў і песенькі «школьнай» тэматыкі праспявалі Таццяна Беланогая, Адась Матафонаў, Таццяна Грыневіч-Матафонава.

Вольга Кашэвіч праакампанавала на фартэпіяна, Валер Бяляеў зрэжысураваў гук, Ларыса Арлова распрацавала вокладку.

Спрычыніліся да выдання і аўтары Настаўніка.info: Галіна Сухава, Тамара Мацкевіч, Валер Мазынскі ды іншыя спрыялі як ідэямі, так і практычнай дапамогай.

Складанка прыдасца пры вывучэнні праграмных вершаў на памяць, арганізацыі школьных святаў – ды й проста для стварэння ўзнёслага настрою!

Дыск 1
1. Школьны званок. Cл. С.Сокалава-Воюша, муз. Т.Грыневіч
2. У верасні. А.Вольскі
3. Надыход восені. П.Броўка
4. Верасень. А.Грачанікаў
5. Зноў у школе. Cл. А.Вольскага, муз. І.Лучанка mp3 2,33 Mb
6. Кляновы ліст. А.Коршак
7. Юдзіф (урывак). Ф.Скарына
8. Дарагая Беларусь. Л.Пранчак
9. Першыя ўрокі. Cл. С.Сокалава-Воюша, муз. Т.Грыневіч.
10. Песня пра зубра (урывак). М.Гусоўскі
11. Зямля Беларусі (урывак з паэмы «Беларусь»). П.Броўка
12. Камень ля вёскі Камень. К.Камейша
13. Мікраскоп. сл. І.Цітаўца, муз. В.Кашэвіч
14. Ганарысты парсюк. К.Крапіва
15. Дыпламаваны баран. К.Крапіва mp3 1,86 Mb
16. Малпін жарт. Ул.Корбан
17. Конь і сабака. Я.Колас
18. Гаспадарка. Зм.Бядуля
19. Дзеясловы. Cл. І.Цітаўца, муз. М.Перавознікаў mp3 2,40 Mb
20. Мая Бесядзь. А.Куляшоў
21. Проня. А.Пысін
22. Вясёлай маланкаю ластаўка бліскае. П.Панчанка
23. Сармацкае кадзіла. П.Панчанка
24. Малітва. Г.Бураўкін
25. Аve Маria. Cл. Зянона, муз. І.Лучанка
26. Зімой. М.Багдановіч mp3 1,12 Mb
27. У марозны дзень. К.Буйло
28. Зіма. М.Хведаровіч
29. Падаюць сняжынкі (урывак з паэмы «Дзесяты падмурак»). П.Трус
30. Зіма. сл. Я.Коласа, муз. І.Лучанка
31. На рэчцы зімою. Я.Колас
32. На рэчцы. Я.Колас
33. Песні зімы. Я.Колас
34. Уцякала зіма ад вясны. Р.Барадулін
35. Коцікі. Cл. Р. Барадуліна, муз. Т. Грыневіч
36. Вясенняя раніца. М.Чарот
37. Вясна. Я. Колас
38. Свята. П. Прануза
39. Мама, матуля мая. Сл. і муз. С. Новіка-Пеюна
40. Маме. Э.Агняцвет
41. Шпак. Я.Журба
42. Веснавая раніца. А.Дзеружынскі
43. Бэзу пах. Cл. А. Церашковай, муз. Т.Грыневіч
44. Пчолка. Я.Журба
45. Мы, мёд і пчала. А.Вярцінскі
46. Спелы бор. А.Вялюгін
47. Пахне чабор. П.Броўка
48. Самая прывабная. Cл. С.Сокалава-Воюша, Муз. Т.Грыневіч.
49. Завушніцы. М.Танк
50. Дзень добры, лета. А.Астрэйка
51. Добра ўсім жывецца ўлетку. Г.Бураўкін
52. Паэзія. Л.Галубовіч
53. Бывай. А.Куляшоў
54. Вальс развітання. Cл. С.Сокалава-Воюша, Муз. Т.Грыневіч.

Дыск 2
1. Спадчына. Cл. Я.Купалы, муз. І.Лучанка
2. Ты, мой брат, каго зваць Беларусам. А.Гарун
3. Я нарадзіўся беларусам. В.Швед
4. Родная мова. М.Танк
5. Мова. Я.Янішчыц
6. О, Беларусь мая, шыпшына. Сл. Ул. Дубоўкі (устаўка Л.Геніюш), муз. М.Шчаглова-Куліковіча
7. Імя Айчыны. Л.Тарасюк
8. Мой хлеб надзённы. М.Танк
9. Хлеб (урывак з рамана «Родныя дзеці»). Н.Гілевіч
10. Не забывай. В.Вярба
11. Краіна мая. П.Панчанка
12. Радзіма мая дарагая. Сл. А.Бачылы, муз. Ул.Алоўнікава
13. Бацькаўшчына. Ул.Караткевіч
14. Беларуская песня. Ул.Караткевіч
15. Мы – беларусы. Р.Барадулін
16. Бацьку. Р.Барадулін
17. Трэба дома бываць часцей. Cл. Р.Барадуліна, муз. І.Лучанка
18. Мама. С.Грахоўскі
19. У стоптаным жыце. М.Сурначоў
20. Два полі. А.Вярцінскі
21. Продкі. Е.Лось
22. Продкі. А.Пісьмянкоў
23. Жураўлі на Палессе ляцяць. Сл. А.Ставер. муз. І.Лучанка mp3 1,86 Mb
24. Маці. А.Куляшоў
25. Я хаце абавязаны прапіскаю. А.Куляшоў
26. Спакойнага шчасця не зычу нікому. А.Куляшоў
27. Хмаркі. Ф.Багушэвіч
28. Маёвая песня. сл. М.Багдановіча, муз. I.Паліводы
29. Слуцкія ткачыхі. М.Багдановіч
30. Санет (Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі). М.Багдановіч
31. Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог. М.Багдановіч
32. Раманс (Зорка Венера). Сл. М.Багдановіча, муз. С.Рак-Міхайлоўскага
33. Родныя вобразы. Я.Колас
34. Ручэй. Я.Колас
35. Курган (урывак). Я.Купала
36. Явар з калінаю. Сл. Я.Купалы, муз. Ю.Семянякі
37. Шчасце. М.Танк
38. Жыццё даецца, каб жыццё тварыць. А.Вярцінскі
39. Вера беларуса. Цётка mp3 1,37 Mb
40. О, край родны. Сл. Я.Коласа, муз. Э.Зубковіч
41. Суседзям у няволі. Цётка
42. Калі ласка. П.Броўка
43. Роднае слова. Д.Бічэль-Загнетава
44. Не воблака, а проста аблачынка. Сл. Я.Янішчыц, муз. Т.Беланогай
45. Любоў мая. Я.Янішчыц
46. Палескія вобразы. Я.Колас
47. Ах, якая над Гайнай купальская ноч! Н.Гілевіч
48. Люблю наш край. Сл. К.Буйло, муз.невядомага аўтара
49. О, Беларусь! Старонка дарагая. Л.Якубовіч
50. Паклон табе, мой беларускі краю. Н.Гілевіч
51. Няма прыгажэй. А.Вольскі
52. Мой родны кут. Сл. Я.Коласа, муз. І.Лучанка

Набыць складанку «Няма прыгажэй ад маёй Беларусі» можна ў кнігарні «Логвінаў».

Глядзі таксама:
«Няма прыгажэй ад маёй Беларусі»: Фотарэпартаж з прэзентацыі
Сяргей Будкін. Тое, што трэба нам – выйшаў дыск беларускіх школьных спеваў
Зміцер Бартосік навучыць школьнікаў дэкламаваць байкі Крапівы