«ForteE»: Блог настаўніка замежнай мовы

18.10.2012

http://fortee.ru

На конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку» заявіла Таццяна Глушакова, ДУА «Урыцкая сярэдняя школа».

Замест прадмовы

Мару пра школу, у якой дзеці вучацца з задавальненнем. У якой не трэба баяцца атрымаць дрэнную адзнаку, бо іх, адзнак, наогул няма. І няма страху, калі дзіця нешта забылася ці не ведае. Не калоціцца яно, выходзячы да дошкі. Бо настаўнік і вучань супрацоўнічаюць. У школе маёй мары вучань самастойна выбірае для сябе тэмп навучання і аб'ём навучальнага матэрыялу. Ён вучыцца думаць.

Але пакуль такой школы няма. Настаўнік выступае больш як кантралёр, а не як дарадчык. Сучасная школа выхоўвае парадак і дысцыпліну. Яна ставіць паслухмянае дзіця ў рамкі, якія наўрад ці спрыяюць выхаванню свабоднай асобы. Ці разумныя гэтыя рамкі?

Лічу вельмі важным уключыць дзяцей у самастойную працу, у сітуацыю выбара. Каб была ў асобы прастора свабоднага самаразвіцця. Магчыма, такім чынам навучыцца гэтая асоба карыстацца свабодой сабе і грамадству на карысць.

У сваёй навучальнай дзейнасці я спрабую стварыць такую прастору, хоць нейкую частку яе, выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі. Я пішу для настаўнікаў і вучняў як дарадчык, каб яны мелі выбар. І пішу для свайго ўласнага развіцця.



Блогу настаўніка англійскай мовы ForteE (http://fortee.ru) больш за два гады.

Блог ствараўся як месца абмену вопытам. Упэўнена: толькі той вопыт мае каштоўнасць, якім дзеляцца. На першым месцы былі і застаюцца таксама зносіны калег.

Па меры развіцця блога ствараліся запатрабаваныя настаўнікамі і вучнямі старонкі і рубрыкі. Цяпер мы маем раздзелы:

•У дапамогу настаўніку
•Вучням
•Алімпіяды
•Падрыхтоўка да ЦТ
•Распрацоўкі аўтараў (на мой погляд, самая вартая рубрыка, больш такога не знойдзеце нідзе)
•Language Practice (Моўная практыка)
•Усялякія разважанні
•Самаадукацыя
•Навіны ForteE
•Юнацкі максімалізм...

– і занадта многа падраздзелаў, каб іх усе тут пералічыць. разглядзець рэсурс дапамогуць старонкі «Карта сайта» і «Пра блог».

Адзначу, што акрамя маіх уласных артыкулаў і распрацовак, на блогу прадстаўлены таксама матэрыялы, дасланыя калегамі.

Інфармацыя аб стане блогу і наведвальніках на 19.08. 2012:

Запісаў 413
Старонак 18
Рубрык 58
Метак 98
Каментарыяў 1709



Блог наведваюць, пра блог пішуць, на яго спасылаюцца. Часам занадта арыгінальна:



Мушу растлумачыць, чаму .RU, а не .BY. Беларускія хостынгі і даменныя імёны вельмі дарагія. Прыдбаць тое самае ў зоне. RU ў тры разы танней.

Прынамсі, у блога ёсть «люстэрка» http://4tee.blog.tut.by

З павагай, Таццяна 4tee :)

Дадаць каментар

Перазагрузіць Type the characters you see in this picture.
Калі ласка, увядзіце сімвалы, якія Вы бачыце на малюнку; калі вы не можаце прачытаць іх, адпраўце форму і для Вас будзе створаны новы вобраз. Не адчувальныя да рэгістра.  Пераключыць на аўдыя-праверку.