Апошнія тэрміны падачы заявак: 1 чэрвеня, 15 чэрвеня
РГА «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» запрашае маладзёнаў ва ўзросце 18–25 гадоў да ўдзелу ў міжнародных валанцёрскіх летніках.
Міжнародны англамоўны летнік у м. Ружаны (16–28 ліпеня) і рускамоўны – у в. Залессе (11 – 25 ліпеня) ладзяцца ў межах праграмы «Замкі Беларусі».
Падчас валанцёрскіх летнікаў прадугледжана наступная праца: уборка на тэрыторыі гістарычных аб’ектаў, азеляненне, будаўнічыя працы.
У праграме летнікаў: навучальныя трэнінгі і майстар-класы, культурныя мерапрыемствы, экскурсіі, турыстычныя паходы.
Падаць заяўку на ўдзел у летніку ў м. Ружаны
Апошні тэрмін падачы заявак: 1 чэрвеня 2012 г.
Падаць заяўку на ўдзел у летніку ў в. Залессе
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 чэрвеня 2012 г.
Даведка:
У РГА «БелАЮ» з 1998 года існуе праграма «Замкі Беларусі», у рамках якой штогод праводзяцца моладзевыя міжнародныя валанцёрскія летнікі на аб’ектах гісторыка-культурнага значэння. У розныя гады такія летнікі ладзіліся ў Міры, Нясвіжы, Наваградку, Смілавічах, Тарасаве, Залессі.
Сёлета запланаваныя два летнікі: у мястэчку Ружаны (палацавы комплекс – былая рэзідэнцыя Сапегаў) і вёсцы Залессе (сядзіба М.Агінскага).
Паводле budzma.org
Міжнародныя валанцёрскія летнікі ў Беларусі
16.05.2012