Конкурс школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?»

29.09.2011

Апошні тэрмін падачы заданняў адборачнага тура – 21 кастрычніка

Паважанае спадарства!

Ініцыятыўная група Клубу еўрапейскіх настаўнікаў і ГА «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» пры падтрымцы Асацыяцыі па міжнародных пытаннях (АМО) (Чэхія) і ПАГА «Рух «За Свабоду» запрашаюць усiх настаўнікаў, зацiкаўленых у актуалiзацыi ведаў аб культурна-гістарычных сувязях Беларусі і Еўропы, паўдзельнічаць у Восьмым рэспублiканскiм конкурсе школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?».

Гiсторыя конкурсу бярэ пачатак з 2004 года, калi прайшло першае спаборнiцтва памiж школьнымi камандамi на веданне гiсторыi Еўрапейскага Саюза i гiсторыi Еўропы. Пераможцай стала каманда Ждановiцкай СШ.

У 2005 годзе конкурс праходзiў у два этапы: рэгiянальныя паўфiналы і фiнал у Мiнску. Пераможцай конкурсу стала каманда Расонскай СШ iмя П.Машэрава.

У 2006 годзе тытул пераможцаў па выніках паўфіналаў і фіналу перайшоў да каманды Славянскай гімназіі з Бабруйску.

У 2007 годзе конкурс праходзiў у адзiн этап, пераможцай якога стала каманда Еўраклуба «Дзе я?» (г. Ліда).

У 2008 годзе конкурс зноў праходзіў у два этапы: першы тур (паўфінал) – пісьмовы тэст, другі тур (фінал) – камандныя спаборніцтвы. Пераможцамі ўпершыню сталі школьнікі са сталіцы – каманда мінскай СШ № 207.

У 2009 годзе конкурс праходзіў у два этапы: першы тур (паўфінал) – пісьмовы тэст, другі тур (фінал) – камандныя спаборніцтва. Пераможцамі ў другі раз стала каманда мінскай СШ № 207.

У 2010 годзе конкурс праходзіў у два этапы: першы тур (паўфінал) – пісьмовы тэст, другі тур (фінал) – камандныя спаборніцтва. Пераможцай стала каманда з Навагрудка «Беларускае кола».

Каманды-пераможцы конкурсу ўзнагароджваліся паездкамі ў Варшаву, Брусель, Вільню, Кіеў.

Конкурс 2011 года будзе прысвечаны 20-годдзю Вышаградскай групы:

Конкурсныя заданні арыентаваныя на вучняў 8–11 класаў, каманда складаецца з 5 вучняў і кіраўніка. Падрыхтоўка да конкурсу і выкананне заданняў адборачнага тура і фінала можа быць выкарыстана настаўнікамі для паглыблення ведаў па гісторыі Беларусі і Еўропы, а таксама ў якасці пазакласнай выхаваўчай працы для настаўнікаў, зацікаўленых у выхаванні любові, гонару і патрыятычных пачуццяў да сваей краіны.

Конкурс 2011 года будзе праходзiць у два этапы:

1. Паўфінал (пісьмовы адборачны тур).
2. Фiнал (камандная гульня з удзелам 3-х пераможцаў паўфіналу).

Каманды-пераможцы адборачнага тура конкурсу «Што я ведаю пра Еўропу?» паедуць на фінальную гульню ў Вільню. Усе выдаткі (праезд у Вільню і назад, пражыванне, харчаванне, культурная праграма) нясуць арганізатары. Удзельнікі гульні павінны мець пашпарт, выданы не пазней 2003 года, які мае не менш за 3 свабодныя старонкі. Фіналісты атрымаюць памятныя падарункі.

Усе каманды–удзельніцы атрымаюць ад арганізатараў конкурсу памятныя дыпломы.

Паважаныя сябры, калі Вы зацікаўлены прыняць удзел у конкурсе «Што я ведаю пра Еўропу?», просім Вас да 21 кастрычніка 2011 г. даслаць выкананые заданні адборачнага тура на электроны адрас igken@mail.ru, указаўшы:

- Мясцовасць:

- Навучальная ўстанова:

- Кіраўнік каманды:

- Узрост удзельнікаў каманды:

- Кантакты: маб.тэл. mail:

Фінал конкурсу плануецца на апошнія выходныя лістапада альбо першыя выходныя снежня, фіналісты будуць вызначаны не пазней за 25 кастрычніка.

Чакаем Вашага актыўнага ўдзелу ў конкурсе!

Спампаваць заданні адборачнага тура (doc 895 Kb)