Новае на сайце

26.11.2010

Матэрыялы для вывучэння тэмы «Цеплавыя з'явы»

Прадмет: Фізіка
Клас: 8
Тэма: І (Цеплавыя з'явы), апошні ўрок
Аўтар: Ігар Сасімовіч, ДАСШ №3 г. Глыбокае

Спампаваць у Архіве WinRaR (1,07 Mb):
1. План-канспект урока
2. PowerPoint-прэзентацыя «Рашэнне задач на разлік Q пры плаўленні і крышталізацыі"
3. Камп’ютарны тэст па выніках вывучэння тэмы

Для працы з тэстам папку праграмы трэба скапіраваць на камп'ютар. Усталёўка не патрабуецца. Рабочая папка павінна даваць права на запіс. Пры рабоце ў рабочай папцы будуць створаныя два файлы: і Protokol. У першым захоўваецца зводка аб выніках сеансаў працы з праграмай, а ў другім – падрабязныя пратаколы гэтых сеансаў.

Для праходжання тэста вучань спачатку абавязкова павінен зарэгістравацца. Для гэтага ў рабочай папцы павінны знаходзіцца файлы са спісамі класаў. Гэта – звычайныя тэкставыя файлы з адвольнымі імёнамі і пашырэннем “kl”. Іх можна рэдагаваць, ствараць і капіраваць у простым ТР накшталт Блакнота.

Пры рэгістрацыі вучань выбраць файл свайго класа, выбраць сваё прозвішча і імя і націснуць кнопку «». Колькасць выкананняў тэста не абмяжоўваецца. Аднак, паколькі пытанні часткова мадыфікуюцца, поўнага падабенства паміж сеансамі не назіраецца амаль ніколі. Пагэтаму нармальна раіць вучням выконваць тэст 2..4 разы. У якасці выніковай адзнакі настаўнік можа выбраць найлепшую або сярэднюю. Пры жаданні атрыманыя вынікі можна канвертаваць у ЭТ і аўтаматызаваць апрацоўку.

Для карэкцыйнай дзейнасці праграму можна даваць вучням для працы дома, бо яна яшчэ выконвае ролю трэнажора.

Больш матэрыялаў у блогу аўтара