Адукацыйныя навіны за тыдзень

10.06.2007

Агляд медыяў.
- Рэпетытараў не пусцяць на тэсты, але Мінадукацыі не ведае, як гэта зрабіць Сёлета на цэнтралізаванае тэставанне запісалася больш за 200 тысяч чалавек. Гэта на 30 тысяч больш, чым летась. Старшыня дзяржаўнай камісіі па кантролю за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў Анатоль Рубінаў незадаволены гэтым. >>>
- У Рэчыцы знішчылі будынак гімназіі ХІХ ст.у сувязі з падрыхтоўкай горада да рэспубліканскіх «Дажынак», прызначаных на верасень бягучага года. >>>
- З патрабаваннем аб вывучэнні навучэнцамі гарадзенскіх школ гісторыі Беларусі па беларускамоўных падручніках звярнуліся да міністра адукацыі прадстаўнікі Грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» і гродзенскага гарадскога аддзялення Грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай школы». >>>
- У гарадзенскія школы могуць вярнуцца беларускамоўныя класы Гарадзенская гарадзкая Рада Таварыства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны паразумелася з аддзелам адукацыі Гарадзенскага гарвыканкаму аб фармаванні ў навучальным 2007–2008 гг. у шэрагу гарадзкіх школаў першых класаў з беларускай мовай навучання. Беларускія класы маюць адчыніцца ў гімназіях №№ 4,6,7, а таксама ў сярэдніх школах №№ 10, 26, 32 Горадні. >>>
- Самыя распаўсюджаныя пытанні да цэнтралізаванага тэставання і адказы на іх. >>>
- Журналісцкае расследаванне: «У школьным атэстаце ў абітурыента па біялогіі стаяла «двойка», а на ЦТ ён атрымаў 84 балы» >>>