Беларускія студэнты і школьнікі могуць стаць адзінымі без ільготаў на праезд

22.05.2007

Міністр адукацыі не ведае, што беларускія студэнты і школьнікі могуць стаць адзінымі без ільготаў на праезд
Беларускія парламентары збіраюцца разглядзець пытанне пра адмену ільготaў. Зараз галоўнае пытанне для тысячаў маладых беларусаў: ці скасуюць 50%-ную зніжку на праезд для студэнтаў і школьнікаў?
У красавіку міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў заявіў:
- С одной стороны, у нас всегда были льготы на проезд для студентов и мы к этому привыкли. С другой – нигде в мире это не распространено.
Карэспандэнты «Камсамольскай праўды» праверылі праўдзівасць міністра адукацыі – аказалася, ён казаў няпраўду. Беларускія студэнты і школьнікі могуць стаць адзінымі без ільготаў на праезд. Зніжкі на квіткі для навучэнцаў ёсць не толькі ва ўсіх нашых суседзяў, але ва ўсіх краінах Еўропы і ЗША. Там лічаць: чым больш чалавек падарожнічае, тым шырэйшы ў яго кругагляд. пра тое, якія зніжкі маюць студэнты іншых краінаў, чытайце тут

Артыкулы па тэме
- У сераду, 23 мая парламент будзе адмяняць ільготы ў двух чытаннях адразу. Таму ў гэты дзень усе моладзевыя арганізацыі вырашылі правесці сумесны пратэст і выехаць у гэты дзень на мінскія вуліцы на роварах, роліках і скейтах.>>>
- Студэнты – за свае правы! Улада – супраць будучыні. 20 траўня адбыўся шэраг студэнцкіх акцый супраць адмены ільгот. >>>
- Фотарэпартаж з акцыі пратэсту супраць скасавання льготаў >>>
- Pазгoн cтудэнтаў >>>
- Студэнты перадалі ў Палату прадстаўнікоў больш за шэсць тысяч подпісаў супраць адмены льготаў >>>