Вызначаныя намінанты на прэмію імя акадэміка Вацлава Ластоўскага для выкладчыкаў ВНУ.

18.05.2007

Вызначаныя намінанты на прэмію імя акадэміка Вацлава Ластоўскага для выкладчыкаў ВНУ.
Імі сталі 14 універсітэцкіх выкладчыкаў з Мінску, Гродна, Магілёву і Баранавічаў, якія выкладаюць па-беларуску. Спіс намінантаў і падрабязныя звесткі пра іх можна знайсці на сайце http://nastaunik.info/lastouski. Да 30 чэрвеня 2007 г. прэміяльны камітэт з ліку вядомых педагогаў і навукоўцаў павінен вылучыць з і ліку намінантаў трох лаурэатаў прэміі імя акадэміка Ластоўскага. Вынікі будуць абвешчаныя на інтэрнэт-старонцы http://nastaunik.info/lastouski і праз СМІ. Пераможцы будуць адзначаныя ганаровымі дыпломамі падчас урачыстай цырымоніі летам 2007 года, а таксама атрымаюць магчымасць выдаць дапаможнік па сваім курсе.