Прэмія імя акадэміка Вацлава Ластоўскага для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ

30.03.2007


Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” пры падтрымцы іншых недзяржаўных арганізацый і дзеячаў, абвяшчае пра заснаванне прэміяў імя акадэміка Вацлава Ластоўскага.

Асноўная мэта прэміі – падтрымаць выкладчыкаў вышэйшых навучальных установаў Беларусі, якія выкладаюць па-беларуску.



Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць наступную анкету і даслаць да 15 мая 2007 г. на адрас электроннай пошты lastouski@gmail.com ці па пошце 220029 Мінск, а/с 64.

Прэміяльны камітэт з ліку вядомых педагогаў і навукоўцаў прыме рашэнне да 30 чэрвеня 2007 г. і абвесціць вынікі на інтэрнэт-старонцы і праз СМІ. Перавага будзе аддавацца канкурсантам, курсы якіх звычайна не выкладаюцца на беларускай мове.

Пераможцы будуць адзначаны ганаровымі дыпломамі падчас урачыстай цырымоніі летам 2007 года, а таксама атрымаюць магчымасць выдаць дапаможнік па сваім курсе.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на старонках у інтэрнэце http://nastaunik.info/lastouski ці па тэлефоне 029–7520821 і электроннай пошце lastouski@gmail.com.







Дадатковая інфармацыя


Палажэнне
Склад арганізацыйна-прэміяльнай рады
Анкета


Абвестка для СМІ
Інфармацыя пра абвяшчэнне вынікаў



Пра Вацлава Ластоўскага
Пра Таварыства беларускай школы


КАЎРЫГА Павел Антонавіч – дацэнт кафедры агульнага землязнаўства геаграфічнага факультэта БДУ.


CУХАЯ Тамара Аляксандраўна – дацэнт кафедры вышэйшай матэматыкі №3 Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.


БАЦЮКОЎ Аляксей Мікалаевіч – старэйшы выкладчак Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.
КОРСАК Вольга Уладзіміраўна – выкладчык харэаграфіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта.
БЕЛІЦКІ Максім Яўгеньевіч – старшы выкладчык кафедры мiжнародных эканамiчных адносiн факультэта мiжнародных адносiн БДУ.
ТРАФІМЧЫК Анатоль Віктаравіч – старшы выкладчык кафедры філасофіі і гісторыі Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
БУТЫРЧЫК Ганна Міхайлаўна – дацэнт кафедры замежнай літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
АРЦІШЭЎСКІ Аляксандр Аляксандравіч – доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры марфалогіі чалавека Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
СТРАХА Мікалай Леанідавіч – старшы выкладчык кафедры эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
ЛАШУК Аляксей Аляксандравіч – выкладчык кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права БДУ.
НЕКРАШЭВІЧ-КАРОТКАЯ Жанна Вацлаваўна – дацэнт кафедры сучасных замежных моў факультэта міжнародных адносін БДУ.
ТАРАНДА Мікалай Іванавіч – дацэнт кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі Гродзенскага дзяржаўнага агранамічнага ўніверсітэта.
АДЗІНОЧАНКА Віктар Аляксандравіч – рэлігіязнавец, дацэнт кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.

ВАСІЛЕЦ Сяргей Іванавіч – дацэнт кафедры матэматыкі БДПУ, кандыдат фізіка-матэматычных навук. Выкладае на фізічным факультэце маіэматычны аналіз.