|
![]() ![]() ![]() ![]() |
|
|
|||||
|
|||||||
Навіны |
АрхіўНавіны за мінулыя гады:
2012
|
||
5.02.2012 |
Грамадская дыскусіяЛявон Карповіч: Змяняць нашы дзеі на лепшыя…Так склалася, што большую частку свайго жыцця я адпрацаваў настаўнікам. А значыць, у працы над сабой і з дзецьмі, бо настаўнікам можна быць да той пары, пакуль вучышся сам. Першапачаткова я атрымаў адукацыю механіка сельскай гаспадаркі ў Жыровіцкім тэхнікуме і паглыбіў яе ў Беларускім інстытуце механізацыі і электрыфікацыі. Нават два гады адпрацаваў механікам аўтапарку, але лёс неўмольна штурхаў на настаўніцкі шлях... Чытаць далей / Каментаваць |
||
4.02.2012 |
Грамадская дыскусіяМікалай Запрудскі: Як уплываюць тэндэнцыі ў грамадстве на развіццё адукацыйнага працэсу?Ёсць такая прымаўка: «Вы можыце не змяняцца: выжыванне не з’яўляецца вашым абавязкам». Калі педагог не адно дзесяцігоддзе з’яўляцца толькі крыніцай ведаў па прадмеце, яго, верагодна, не прымаюць вучні, бо ён не адпавядае іх чаканням і новай сацыякультунай сітуацыі. Такім чынам, зразумела, навошта настаўніку трэба ведаць тэндэнцыі развіцця грамадства і адукацыйнага працэсу: • для ацэнкі свайго досведу з пункту гледжання яго адпаведнасці патрабаванням грамадства, актуальнай і перспектыўнай адукацыйнай практыкі; • для разумення таго, што неабходна змяняцца, бо мяняюцца грамадства, вучні; • для асабістага самавызначэння ў кірунках дыдактычных пошукаў; • для прафесійнага росту і павышэння якасці адукацыі вучняў. Чытаць далей / Каментаваць |
||
4.02.2012 |
Моўныя жарсці: Заснавальніку ТБШ – 120 (відэа)tv2.by Да Чытаць далей / Каментаваць |
||
4.02.2012 |
На адзнаку ці дзеля ведаў?Вера Артэага, Рэспубліка Шмат хто яшчэ памятае школьныя перажыванні з нагоды незаслужанай ці, наадварот, цалкам заслужанай нізкай адзнакі, як хавалі дзённікі ад бацькоў або самастойна ўносілі туды «праўкі». Зрэшты, з тых часоў мала што змянілася. Сёння школьнікі, можа быць, менш, але таксама хваравіта ставяцца да настаўніцкіх «аўтографаў» і бацькоўскай рэакцыі на іх: «Няўжо ты ў мяне дурней іншых?!» Што ж, школьная адзнака значыла і значыць шмат. Але ці магчыма пазбавіць яе адцення «прысуду» і зірнуць на яе Чытаць далей / Каментаваць |
||
3.02.2012 |
Новае на сайцеЯська і конік ягоны Грыўка Юры Усціновіч. Яська і конік ягоны Грыўка. Казка з ілюстрацыямі Івана Іванова. Мінск: Логвінаў, 2010. Прысвячаецца вялікай перамозе нашых продкаў на полі Грунвальдскім. Чытаць далей / Каментаваць |
||
3.02.2012 |
Новае на сайцеПравілы бяспечных паводзін у кабінеце інфарматыкі і інфармацыйных тэхналогій Склаў Ігар Сасімовіч. Прадмет: Інфарматыка. Клас: 6. Чытаць далей / Каментаваць |
||
3.02.2012 |
Агляд адукацыйных навінаў
- Пазачарговыя вакацыі не пачаліся толькі ў мінскіх школьнікаў >>> - Вучні бярозаўскай школы вучацца баскетболу з электронным падручнікам >>> - Школа без мовы – прыкмета русіфікацыі Беларусі >>> Каментаваць |
||
2.02.2012 |
Наталля Ільініч: «Маштаб салідарнасці стаў для мяне поўнай нечаканасцю»Марыя Эйсмант, Народная воляГод таму, 27 студзеня, настаўніцу гісторыі з Талькі Пухавіцкага раёна Наталлю Ільініч звольнілі са школы. Сёння яна расказвае аб тым, як жывецца дысідэнтам у Беларусі і што прыемнае можна знайсці ў такім становішчы. - Cамае галоўнае, што мне дапамагло, – гэта людская салідарнасць, падтрымка і маральная, і матэрыяльная. Я прывыкла, што беларусы жывуць кожны сам па сабе. А тут такая згуртаванасць! Я падлічыла, што толькі грашовых пераводаў атрымала 169! Для мяне вельмі важна, што грамадская арганізацыя «Таварыства беларускай школы» дапамагае мне не губляцца прафесійна. Запрасілі рэдагаваць настаўніцкі метадычны сайт «Актыўная ацэнка». Гэта такая інавацыйная, папулярная ў свеце навучальная методыка, якая толькі да нас прыйшла... Чытаць далей / Каментаваць |
||
2.02.2012 |
Агляд адукацыйных навінаў
- Даўгінаўскай школе 150 гадоў! >>> - «Дзі - Размеркаванне могуць павялічыць да трох гадоў >>> - Татарстан: Дзецям дастаткова ведаць на дзяржаўнай мове 62 словы? >>> Каментаваць |
||
2.02.2012 |
Паездка ў Брусель для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыіАпошні тэрмін падачы заявак – 18 лютага Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: «Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам». Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу. Запрашаем да ўдзелу прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, навукоўцаў і даследчыкаў, выкладчыкаў ВНУ і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, якія займаюцца пытаннямі вышэйшай адукацыі. Чытаць далей / Каментаваць |
||
1.02.2012 |
Міністэрства адукацыі: Задача школы – не быць пастаўшчыком масоўкі для рэжымуСайт Мінстэрства адукацыі рэкамендуе цікавыя і карысныя матэрыялы для настаўнікаў. Вось цытата з артыкула, спасылка на які знаходзіцца на галоўнай старонцы сайта Міністэрства адукацыі РБ : «власть активно пытается использовать образовательные учреждения в политических целях, грубо вмешиваясь в учебный процесс. Между тем задача школы — учить и воспитывать самостоятельных граждан, а не быть поставщиком массовки, используемой для поддержки любого действующего режима". Назва артыкула, які рэкамендуецца пачытаць «Школа беспартийности. Школы и вузы нуждаются в немедленной, безоговорочной и решительной деполитизации". Чытаць далей / Каментаваць |
||
1.02.2012 |
Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў 2012Апошні тэрмін падачы заявак – 20 лютага Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе набор слухачоў на 2012 г. для грамадзян Рэспублікі Беларусь узростам да 35 год. Заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе трох альбо чатырох сесій, першую з якіх плануецца правесці ў канцы сакавіка 2012 г., а апошнюю – у кастрычніку 2012 г. у Страсбургу. Кожная сесія будзе доўжыцца тры – чатыры дні. Паміж сесіямі плануецца ўдзел слухачоў у даследчых праграмах і мерапрыемствах па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Слухачы, якія паспяхова пройдуць курс навучання, атрымаюць дыплом Рады Еўропы. Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў, дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх аб’яднанняў, дзеячы навукі і адукацыі, журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты. Чытаць далей / Каментаваць |
||
1.02.2012 |
Вечарынка народных танцаўПрапануем настаўнікам і вучням новую магчымасць інтэрактыўнага знаёмства з нацыянальнай культурай – танцы пад гармонік і дуду. Полька, падэспань, лявоніха, ойра - арганізатары абяцаюць навучыць танцам нашых бабуляў усіх, хто прыйдзе. Танцавальная вечарына адбудзецца 1 лютага ў ДК МАЗ, пачатак у 19:00, кошт за ўваход 10 тыс.Ладзіць вечарыну Зміцер Сідаровіч з сябрамі-музыкамі. Каментаваць |
||
1.02.2012 |
Агляд адукацыйных навінаў
- Выкладчык БДУ: Нават ліцэісты не ўмеюць пісаць ні - Школам і садкам рэкамендуюць абмежаваць заняткі, бо мароз >>> - З 1 лютага кошт платнага навучання ў ВНУ павялічыцца да 29% >>> - У Маларыце гімназісты збіраюць малыя купюры на вагу >>> Каментаваць |
||
31.01.2012 |
Грамадская дыскусіяНастаўнікі ў Беларусі нявартыя пенсіі? (відэа)Хочацца выказаць вялікую «падзяку» Міністэрству адукацыі за такі «клопат» пра настаўнікаў, а таксама прафсаюзу настаўнікаў, за тое што ён так добра «адстойвае» інтарэсы педагогаў... Чытаць далей / Каментаваць |
||
31.01.2012 |
Агляд адукацыйных навінаў
- У некаторых школах могуць адмяніць заняткі - Ці адпавядаюць заданні ЦТ праграме сярэдняй школы? >>> - Беларускую мову выціскаюць з ВНУ >>> Каментаваць |
||
31.01.2012 |
«Будзь на сувязі»: адукацыйная праграма для рэдактараў моладзевых сайтаўАпошні тэрмін падачы заявак - 12 лютага Адукацыйная праграма «Будзь на сувязі» запрашае да ўдзелу прадстаўнікоў моладзевых грамадскіх аб’яднанняў і маладых журналістаў. «Будзь на сувязі» - доўгатэрміновая праграма падрыхтоўкі рэдактароў інтэрнэт-рэсурсаў моладзевых арганізацый. Праграма складаецца з тэарэтычнага курсу (6 трэнінгаў з найлепшымі беларускімі экспертамі) і практычнай часткі (распрацоўка інфармацыйна-рэкламных праектаў і іх рэалізацыя пад супервізіяй спецыялістаў). Удзельнікамі могуць стаць актывісты і валанцёры моладзевых грамадкіх аб’яднанняў, маладыя журналісты. Не абавязкова быць сябрам грамадскай арганізацыі, але пажадана мець досвед грамадскай дзейнасці. Чытаць далей / Каментаваць |
||
30.01.2012 |
Агляд адукацыйных навінаў
- Чаго нестае школьнай праграме для паспяховай здачы ЦТ? >>> - Як дапамагчы школьнікам перажыць самую доўгую і самую цёмную чвэрць? >>> - Філіпіны: праблему перапоўненых школаў развязалі арыгінальным чынам >>> Каментаваць |
||
28.01.2012 |
Конкурс на пасаду асістэнта адукацыйнага праектаАпошні тэрмін падачы заявак – 5 лютагаПрацягласць праекта – 20 Чытаць далей / Каментаваць |
||
28.01.2012 |
Агляд адукацыйных навінаў
- Забеспячэнне якасці ў беларускай вышэйшай школе >>> - - Вясновыя «Універсітэцкія вакацыі ў ЕГУ» (26.03 – 1.04) >>> Каментаваць |
||
27.01.2012 |
Працоўная група Балонскага працэсу: Беларусь не гатовая«Беларусь не гатовая далучыцца да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі», — такі вердыкт вынесла працоўная група Балонскага працэсу. Паседжанне групы, якая прадстаўляе ўсе 47 краі Чытаць далей / Каментаваць |
||
26.01.2012 |
«Экслібрыс»: Конкурс маладых пісьменнікаўАпошні тэрмін падачы тэкстаў – 1 мая ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвяшчае конкурс маладых пісьменнікаў «Экслібрыс». Гэты год выдаўся багатым на юбілеі класікаў беларускай літаратуры: Паўлюка Багрыма, Якуба Коласа, Янкі Купалы, Алеся Гаруна, Цішкі Гартнага, Максіма Танка, Янкі Брыля, Міхася Стральцова... Славутым юбілярам і прысвячаюць арганізатары гэты конкурс. Да ўдзелу прымаюцца празаічныя творы, паэзія, драматургія, літаратурная крытыка, пераклады мастацкіх тэкстаў на беларускую мову, пераклады твораў беларускіх пісьменнікаў на рускую мову. Узяць удзел у конкурсе могуць пісьменнікі, літаратурныя крытыкі і перакладчыкі, не старэйшыя за 35 гадоў. Чытаць далей / Каментаваць |
||
26.01.2012 |
Агляд адукацыйных навінаў
- 27 cтудзеня – прэзентацыя кніжкі С.Вітушкі «Дзі - Універсітэты – інструменты рэпрэсіяў. Таму і не ўзялі ў Балонскі працэс >>> - Студэнты выкрылі махінацыі з інтэрнатам на $25 000 >>> Каментаваць |
||
26.01.2012 |
Мінск: Прэзентацыя трох музычных дыскаў2 лютага Запрашаем на прэзентацыю трох музычных дыскаў! «З Новым годам!» – святочная складанка класічных і новых зімовых вершаў ды песень. «Шыпшына» – 19 пранікнёных рамансаў на вершы класікаў беларускай літаратуры. «Пасьпеўкі» – супольная праца Сержука Імпрэза адбудзецца 2 лютага ў мінскім музеі Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4). Пачатак а 18 гадзіне. У праграме - сустрэча з выканаўцамі, жывая музыка. Уваход вольны. Чытаць далей / Каментаваць |
||
25.01.2012 |
Сярэдняя школа № 2 г. Ашмяны: Экзамен па краязнаўствеЗвязда Зараз у СШ №2 г. Ашмяны — чатыры першыя класы, і адзін з іх стаў у сёлетнім навучальным годзе беларускамоўным. Аднак ужо з наступнага года ва ўсіх першых класах пачнецца навучанне выключна «на мове». Такім чынам, установа стане цалкам беларускамоўнай, пакуль адзінай у горадзе. — Чаму мы пайшлі на гэта? Таму што з’яўляемся рэспубліканскай інавацыйнай пляцоўкай па развіцці ў вучняў камунікатыўных навыкаў шляхам вывучэння мовы, азнаямлення з культурай і гісторыяй роднага краю, — расказвае дырэктар СШ №2 г. Ашмяны Наталля Галашэўская. — Пацвярджаць новы статус будзем у красавіку. А пакуль у межах праекта наладжваем стасункі з беларускамоўнымі школамі і гімназіямі ў розных абласцях. Нядаўна наладзіліся стасункі з беларускамоўнай гімназіяй Вільнюса. Спачатку група нашых старшакласнікаў і настаўнікаў наведала літоўскіх сяброў, а ў мінулым месяцы, 23 снежня, яны прыязджалі да нас. Для дзяцей гэта было сапраўднае свята. Вільнюскія школьнікі расказалі пра сябе, праспявалі нам песні на літоўскай мове, а ў якасці сюрпрызу падрыхтавалі песню на беларускай мове «Тры чарапахі». Але ж аказалася, што і нашы дзеці ў падарунак падрыхтавалі менавіта гэтую песню! Чытаць далей / Каментаваць |
||
25.01.2012 |
Агляд адукацыйных навінаў
- 300 настаўнікаў-лагапедаў чакаюць, калі Міністэрства адукацыі прызнае іх «сваімі» >>> - Bielaruskaja lacinka: kali pryjdzie jaje cas? >>> - Лацінка: асноўныя правілы >>> Каментаваць |
||
24.01.2012 |
Конкурс «Пераклад Канвенцыі аб правах інвалідаў на беларускую мову»Апошні тэрмін падачы прац – 1 сакавіка 2012 г. Асветніцкая праваабарончая ўстанова «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» абвяшчае конкурс «Пераклад Канвенцыі аб правах інвалідаў на беларускую мову». Мэта конкурсу – стварэнне прафесійнага перакладу Канвенцыі на беларускую мову, а таксама пашырэнне ведаў аб Канвенцыі ў беларускім грамадстве. Пераможца конкурсу атрымае ноўтбук, а таксама права і прывілей цалкам перавесці на беларускую мову Канвенцыю аб правах інвалідаў на камерцыйных умовах аплаты. Дадатковым плюсам пры ацэнцы конкурсных прац будзе арыгінальны пераклад тэрміналогіі Канвенцыі. Пераможцам можа быць таксама калектыў аўтараў. Чытаць далей / Каментаваць |
||
24.01.2012 |
Агляд адукацыйных навінаў
- Пры школах Мінскай вобласці створаныя бі - У Магілёве больш не будуць рыхтаваць выкладчыкаў беларускай мовы >>> - Міжнародная ВНУ ўзроўню Кембрыджа ці Гарварда ў Мінску – міф? >>> Каментаваць |
||
24.01.2012 |
Новае на сайцеГарбузік №3: Рыцары У нумары: - Клапатлівыя машыны - Краіна замкаў, краіна рыцараў - Настольная гульня «Выратуй каралеўну» - Самаробка «Рыцарскі замак» - Казка пра спадарыню Мышэвіч (заканч.) - Загадкавая крыжаванка Чытаць далей / Каментаваць |
||
24.01.2012 |
Новае на сайцеГарбузік №2: Дыназаўры У нумары: - Лічым дзетак жывёл - Казка пра спадарыню Мышэвіч - Гіганты мінулага - 7 надзвычайных дыназаўраў - Задачкі для маленькіх і вялікіх разумнікаў - Вясёлы Дына з пластыліну - Крыжаванка Чытаць далей / Каментаваць |
||
23.01.2012 |
Агляд адукацыйных навінаў
- 40% беларускіх студэнтаў вучацца на эканамістаў >>> - 64% беларускіх студэнтаў – «платнікі» >>> - Студэнтаў прымусяць чысціць Мінск ад снегу >>> Каментаваць |
||
23.01.2012 |
Праграмы ўступных выпрабаванняў у ВНУ і ССНУ на 2012 годУ Беларусі зацверджаны і апублікаваныя праграмы ўступных выпрабаванняў у ВНУ і ССНУ на 2012 год.Усе праграмы, якія прызначаны для тых, хто паступае ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы пасля атрымання агульнай базавай адукацыі (дзевяць класаў), а таксама для тых, хто пасля заканчэння адзінаццаці класаў плануе паступаць у сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы або ВНУ, размешчаны на партале Міністэрства адукацыі і на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі. Акрамя таго, яны будуць уключаны ў даведнікі для абітурыентаў 2012 года. Каментаваць |
||
23.01.2012 |
«Інтэлектуальны марафон»: Конкурс творчых прац абітурыентаў ЕГУ – 2012Апошні тэрмін падачы прац – 12 лютага Еўрапейскі гуманітарны універсітэт абвяшчае конкурс творчых прац сярод абітурыентаў 2012 года. На папярэднім этапе конкурсу ва ўсіх навучальных кірунках, акрамя праграмы «Медыя і візуальны дызайн», неабходна напісаць хатнюю творчую працу ( Адборачны этап конкурсу для ўдзельнікаў, якія абралі кірунак «Медыя і візуальны дызайн», праходзіць у форме стварэння серыі паштовак (ад двух да пяці) на тэму «Школа 21 стагоддзя». Чытаць далей / Каментаваць |
||
20.01.2012 |
Каб я была міністрам адукацыіНаталля Ільініч Дыскусія ў газеце «Звязда» пасля публікацыі ліста настаўніка з Віцебскай вобласці пацвердзіла мае асабістыя адчуванні пра школу: усё вельмі дрэнна і, на жаль, так думаюць многія мае калегі. Што трэба зрабіць, каб палепшыць становішча? Гэта маё асабістае меркаванне – звычайнай беларускай настаўніцы з педстажам 25 гадоў. Некаторыя з гэтых крокаў не патрабуюць ніякіх фінансавых укладанняў, трэба толькі палітычная ды адміністратыўная воля. Чытаць далей / Каментаваць |
||
20.01.2012 |
Міжнародны трэнінг па інклюзіўнай адукацыіЗаяўкі прымаюцца да 12.00 25 студзеня Прадстаўніцтва Міжнароднага дзіцячага фонду ў Рэспубліцы Беларусь запрашае паўдзельнічаць у серыі трэнінгаў, прысвечаных інклюзіўны адукацыі.I сесія адбудзецца ў Мінску 2 – 4 лютага. Назва трэнінгу: «Інклюзіўная адукацыя. Перавагі і асноўныя падыходы» Арганізатары запрашаюць на трэнінг спецыялістаў дашкольнай, школьнай і спецыяльнай адукацыі; кіраўнікоў адукацыі; прадстаўнікоў недзяржаўных некамерцыйных арганізацый, якія яднаюць сем'і дзяцей з інваліднасцю. Чытаць далей / Каментаваць |
||
20.01.2012 |
Агляд адукацыйных навінаў
- Ільготныя крэдыты – суддзям і пракурорам, а не лекарам і педагогам >>> - Кіраўнікі дзіцячых садкоў не ўяўляюць, як развязаць кадравае пытанне >>> - «Пераскочыць» цераз клас: ашчадзіць час ці займець псіхалагічны дыскамфорт? >>> Каментаваць |
||
19.01.2012 |
«Маніторынг якасці выкладання прадмета»: Каму і што павінны даводзіць настаўнікі?«У Гомельскай вобласці, – піша ў рэдакцыю сайта даўні сябра Іван С., – прайшла селектарная нарада па якасці адукацыі. Было абвешчана, што неўзабаве сярод настаўнікаў вобласці трэба правесці экзамены, у форме тэстаў, на веданне прадмета. Далей фармулёўку змянілі на «маніторынг якасці выкладання прадмета». Ці правамоцна гэта? І як у гэтай сітуацыі павінен паводзіцца педагог?» «Абурэнню няма межаў, – падтрымлівае калегу Ігар Ч. – У мяне пытанне, наколькі гэта ўсё адпавядае закону? Для мяне гэта нізка і не прымальна, як і для шмат якіх настаўнікаў. Што, мне не зразумела, мы падцвярджаем, і каму, і навошта?» Спецыялісты ў працоўным праве, да якіх звярнуўся Nastaunik.info, прызнаюцца: лёгка даваць агульныя парады, калі глядзіш на праблему звонку. Рэальна падтрымаць настаўніка, які мусіць працаваць у гэтай сістэме далей, нашмат цяжэй. Таму мы звяртаемся да вас, шаноўныя чытачы. Можа сярод вас ёсць спецыялісты, абазнаныя ў адукацыйным заканадаўстве? А можа хто мае ўласны досвед у адстойванні сваіх прафесійных правоў і годнасці? Ці мелі вашыя высілкі плён? Што вы параіце нашым карэспандэнтам? Чакаем Вашых каментароў пад гэтым артыкулам. Каментаваць |
||
19.01.2012 |
Агляд адукацыйных навінаў
- Чаму абітурыент з 337 баламі з 400 магчымых не паступіў ў БДУ? >>> - Школам адведзеная ці не галоўная роля ў прафілактыцы сацыяльнага сіроцтва >>> - Эксперт: Дзеці ўсё горш размаўляюць - Навучанне ў ВНУ падаражэе з 1 лютага >>> Каментаваць |
||
19.01.2012 |
English as a Second Language (ESL): Дабрачынны курс англійскай мовыСумоўе – 28 студзеня Размоўная англійская мова бясплатна з носьбітамі мовы! Інтэнсіўныя заняткі (па 2 гадзіны): г. Мінск, вул. Райніса, 6 (На курсы запрашаюцца ўсе ахвотныя ад 16 год, незалежна ад узроўня валодання мовай. Навучанне бясплатнае. Праграма мае пяць узроўняў: Basic, Beginner, Intermediate, Advanced, Super advanced. Напрыканцы студэнты, якія выканаюць патрабаванні наведвання, атрымаюць сертыфікат пра заканчэнне курса размоўнай англійскай мовы. Тым, хто паспяхова пройдзе праграму, будзе прапанаваны бясплатны гадавы курс з носьбітамі мовы. Чытаць далей / Каментаваць |
||
19.01.2012 |
Выйшаў « |
||
18.01.2012 |
Агляд адукацыйных навінаў
- У Беларусі плануюць стварыць школу для бацькоў >>> - Дэканат абараніў студэнтку, затрыманую за акцыю пратэсту >>> - У БДУІР паболее бюджэтных месцаў >>> Каментаваць |
||
17.01.2012 |
«Птушыныя гульні» на birdwatch.by На сайце, прысвечаным назіранням за птушкамі ў Беларусі, запрацаваў раздзел з тэматычнымі гульнямі – http://birdwatch.by/games. На «Птушыных гульнях» вы не толькі зможаце патрэніраваць сваю памяць, кемлівасць і хуткасць рэакцыі, але і даведаецеся пра некаторыя цікавыя моманты з жыцця таго ці іншага віду птушак. Чытаць далей / Каментаваць |
||
17.01.2012 |
BELAMUN 2012: Беларуская мадэль ААН для студэнтаўАпошні тэрмін падачы заявак – 31 студзеня 11–14 сакавіка ў Мінску будзе праходзіць міжнародная канферэнцыя па мадэляванні ААН (Арганізацыі Аб’яданых Нацый) – BELAMUN 2012. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты ВНУ і каледжаў. Галоўнае патрабаванне – веданне англійскай мовы. Мадэль ААН – гэта сінтэз канферэнцыі і ролевай гульні, у ходзе якой на працягу некалькіх дзён студэнты імітуюць працу органаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Удзельнікі Мадэлі ААН – дэлегаты і назіральнікі – выступаюць у ролі афіцыйных прадстаўнікоў краі Чытаць далей / Каментаваць |
||
16.01.2012 |
Новае на сайце«Беларускае пяці ...Заданне 5 (мова – да 20 балаў). У школьнай насценгазеце паведамлялася пра пераможцаў школьных спартыўных спаборніцтваў. Спачатку ў алфавітным парадку былі змешчаны прозвішчы вучняў Чытаць далей / Каментаваць |
||
16.01.2012 |
Агляд адукацыйных навінаў
- Віцебскі гарвыканкам патлумачыў правілы бясплатнага праезду школьнікаў >>> - Які дыплом атрымае беларускі студэнт за чатыры гады? >>> - Латышскую мову страшыць прыклад беларускай >>> Каментаваць |
||
16.01.2012 |
Спадзявацца на сябе?..Міхась Булавацкі 11 студзеня ў Магілёўскім універсітэце імя Аркадзя Куляшова адбылося «Беларускае пяціАналізуючы працы сёлетніх пяціборцаў, можна адзначыць, што ў параўнанні з мінулагоднімі палепшыліся вынікі толькі ў матэматыцы, усе астатнія балы сталі ніжэй або на тым жа ўзроўні. Валоданне роднай мовай прыблізна такое ж – адна памылка на Чытаць далей / Каментаваць |
||
16.01.2012 |
Школы і ліцэі – ці суды і камітэты? Роўна 20 год таму навучэнцы Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа правялі першыя заняткі ва ўласным будынку па мінскім адрасе Кірава, 21. Аднак новыя ўлады асяродак вальнадумства доўга трываць не сталі: ліцэй быў зліквідаваны, а ў экспрапрыяваны будынак заехаў суд Цэнтральнага раёна сталіцы. Цяпер у былых ліцэйскіх кабінетах судзяць, сярод іншых, былых і цяперашніх ліцэістаў. Роля цынічных экспрапрыятараў прыйшлася ўладам даспадобы: сёння ў Шаркаўшчыне пад следчы камітэт забіраюць музычную школу. Новае прыдатнае памяшканне для дзяцей і выкладчыкаў музычнай школы пакуль не знайшлі. Чыя школа наступная? Каментаваць |
||
13.01.2012 |
Новае на сайцеМядзведзік Фантазік (анімацыя) Прыгоды блакітнага Мядзведзіка Фантазіка і вясёлай кампаніі ягоных сяброў: чараўніка Праспэра, дзяўчынкі Загадкі, жабкі Чытаць далей / Каментаваць |
||
13.01.2012 |
Агляд адукацыйных навінаў
- «Ахова птушак Бацькаўшчыны» палічыць птушак на кармушках >>> - Скарачаць навучанне да 4 гадоў будуць за кошт гуманітарных дысцыплінаў >>> - Навукоўцы стварылі «правал» у часе >>> - Хто хоча «замяшаць адукацыю з нейкімі палітычнымі рэчамі»? >>> - Студэнтам арганізуюць «самакіраванне» пры Мінгарвыканкаме >>> Каментаваць |
||
13.01.2012 |
Новае на сайцеА. Абрамчык: Правілы правапісу падоўжаных зычных Падоўжаныя зычныя – спецыфічная фанетычная з’ява беларускай мовы. Узнікла яна ў перыяд, калі старабеларуская мова пачала развівацца самастойна, і на месцы былых спалучэнняў «зычны + j» сталі падаўжацца наступныя зычныя...Чытаць далей / Каментаваць |
||
12.01.2012 |
У Магілёве ў адзінаццаты раз прайшло «Беларускае пяціборства»Радыё Свабода 11 студзеня ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Куляшова адбылося інтэлектуальнае спаборніцтва для вучняў старэйшых класаў «Беларускае пяціборства». Сёлета яно прайшло адзінаццаты раз. Як і ў папярэднія гады, яго арганізавала і правяла абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы. Паводле ініцыятара Міхася Булавацкага, у сёлетнім «Пяціборстве» ўзялі ўдзел трыццаць вучняў з розных мясцін Магілёўшчыны. Традыцыйна ўдзельнікам прапаноўваліся заданні па матэматыцы, прыродазнаўстве, гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры і мове. Адказы вучні меліся падаваць на беларускай мове, якасць якой улічваецца пры падвядзенні вынікаў. Чытаць далей / Каментаваць |
||
12.01.2012 |
Агляд адукацыйных навінаў
- Кошт навучання ў беларускіх ВНУ неўзабаве павялічыцца, прычым значна >>> - Беларускія ВНУ разглядаюць варыянты скарачэння тэрмінаў падрыхтоўкі па спецыяльнасцям >>> - Расія: сямейная адукацыя можа часткова замяніць школьную >>> Каментаваць |
||
12.01.2012 |
Заклікаем да грамадскай дыскусііNastaunik.infoШаноўныя калегі і людзі, неабыякавыя да лёсу адукацыі ў нашай краіне! Мы пачалі дыскусію, каб разам паглядзець, што рэальна можна зрабіць у цяперашніх умовах, каб вырашыць праблемы, з якімі сутыкаемся мы і нашыя дзеці. Мэта дыскусіі – не крытыка, а ПОШУК АЛЬТЭРНАТЫВАЎ, абмен станоўчымі практыкамі і шляхамі вырашэння праблемаў у адукацыі. Пыкладам абмеркавання могуць быць наступныя тэмы і пытанні: Мэты адукацыі - Як працэсы глабалізацыі і рынкавай эканомікі ўплываюць на мэты адукацыі? - Ці рэпетытарства і нефармальныя адукацыйныя асяродкі – дастатковыя крокі для дасягнення адукацыйных мэтаў? Праблемы настаўніка - Тут не хацелася б навязваць сваё бачанне, бо настаўнікі самі выдатна сфармулявалі ўласныя праблемы (гл. артыкул “Праблемы вачыма настаўнікаў”) – засталося толькі абмеркаваць, што мы можам зрабіць, каб іх вырашыць хоць часткова. Спадзяемся пачуць пра паспяховыя прыклады настаўнікаў, якія здолелі адстаяць прафесійныя інтарэсы і не згубіць сваё аблічча і грамадзянскую пазіцыю. Нацыянальная культура і адукацыя - Чаму сярод выпускнікоў 70% хочуць з’ехаць з краіны (3 гады таму было толькі 40%)? Што можна зрабіць, каб школа была арыентавана на нацыянальныя інтарэсы, а не на падрыхтоўку патэнцыйных эмігрантаў? - Якая філасофія дамінуе сярод сённяшніх вучняў? Чаму? - Якая грамадзянская адукацыя нам патрэбна? - Ці выхаванне – гэта функцыя школы? - Роля каштоўнасцяў у адукацыі. І - Ці дастаткова мы выкарыстоўваем інтэрнэт у мэтах адукацыі і самаадукацыі? - Якія небяспекі нясе інтэрнэт для вучняў? Як іх пазбегчы? Якасць адукацыі. Што гэта значыць сёння? - Якімі кампетэнцыямі павінен валодаць выпускнік? Як іх ацаніць? - Што трэба для пераемнасці школьнай і вышэйшай адукацыі? Вядома, дыскусія не абмяжоўваецца пералічанымі тэматычнымі кірункамі. Мы хочам пачуць іншыя прапановы, не страціць ніводзін пункт гледжання. Далучайцеся, калі ласка! Ад нас залежыць больш, чым падаецца на першы погляд. Бо рэформа адукацыі, насамрэч, гэта не інструкцыі, якія нам спускаюць зверху, – а змены ў свядомасці і дзейнасці настаўнікаў і вучняў. Чытаць далей / Каментаваць |
||
11.01.2012 |
Новае на сайцеКазкі для малодшых школьнікаўХто ў садзе самы прыгожы? Чаму зіма халодная, а лета гарачае? Хто спіць Каму расказваюць казкі на два вушкі? Каго не пужае крывое люстэрка? Каму падараваць пчол? Чаму Дзед не ссек елку? Чаму крот чорны? Хто ведае дарогу да ракі? Чытаць далей / Каментаваць |
||
11.01.2012 |
Агляд адукацыйных навінаў
- Cлова «Дзякуй» яднае беларусаў з суседзямі >>> - Рэпетытар, курсы: Колькі каштуе паступіць у ВНУ? >>> - Стыпендыі выйшлі на рэкорд >>> Каментаваць |
||
11.01.2012 |
Праблемы адукацыі вачыма настаўнікаТамара Мацкевіч17 сакавіка 2010 года газета «Звязда» надрукавала ліст настаўніка з Віцебшчыны «Самаадданасць педагога нельга эксплуатаваць бясконца». Журналісты звярнуліся да настаўнікаў, каб тыя дасылалі ў рэдакцыю свае пытанні, агучвалі праблемы школы. Рэдакцыя абяцала перадаць усе пытанні і прапановы Міністэрству адукацыі і надрукаваць адказ. Артыкул збіраў і збірае водгукі настаўнікаў больш за паўтара года. На сённяшні дзень настаўнікі даслалі 326 лістоў. Рэдакцыя перадала гэтыя водгукі ў Міністэрства адукацыі, каб тое адрэагавала на праблемы школы і настаўніка, але рэакцыі не дачакалася. Я паспрабавала сістэматызаваць сказанае ў каментарах, каб выявіць, што думалі самі настаўнікі пра стан адукацыі. Звяртаю ўвагу, што гэтае абмеркаванне было яшчэ да крызісу, які ўдвая знізіў заробкі педагогаў. Некаторыя высновы ілюструюцца цытатамі з настаўніцкіх лістоў на мове арыгіналу. Чытаць далей / Каментаваць |
||
10.01.2012 |
Інтэрнэт-рэсурсы ў адукацыі: Спіс спасылакПадрыхтавала Інэса Зубрыліна![]() - для настаўнікаў англійскай мовы; - рыхтуемся да алімпіядаў; - Чытаць далей / Каментаваць |
||
10.01.2012 |
Агляд адукацыйных навінаў
- Навучанне ў ВНУ ізноў падаражэе: Мінадукацыі вывучае кошты >>> - Курс нефармальнай адукацыі «Навучанне ў weekend» ( - На Каляды «нарадзіўся» педагагічны фестываль >>> Каментаваць |
||
9.01.2012 |
ІШаноўныя калегі. |
||
9.01.2012 |
Мінск: Дзіцячы тэатральны гурток Арганізацыйны сход – 16 студзеня |
||
9.01.2012 |
Агляд адукацыйных навінаў
- Скарэктаваны парадак прыёму ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаты, гімназіі – каледжы мастацтваў >>> - Беларускі фізік атрымаў залаты медаль Гровера >>> - Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (19 Каментаваць |
||
9.01.2012 |
IPAD за перамогу ў конкурсе амбасады ЗШАРаботы прымаюцца да 9 гадзін раніцы 30 студзеня Вы мастак альбо цікавіцеся графічным дызайнам? Атрымайце шанец выйграць iPad! Амбасада ЗША ў Беларусі абвяшчае конкурс на найлепшы дызайн лагатыпа, які сімвалізуе Удзельнікі конкурсу павінны прапанаваць дызайн цікавага і арыгінальнага лагатыпа, які б найлепшым чынам адлюстроўваў важнасць і дух Кожны ўдзельнік можа даслаць не больш за пяць варыянтаў лагатыпаў. Чытаць далей / Каментаваць |
||
6.01.2012 |
Агляд адукацыйных навінаў
- Пачынаецца другі этап тэставання >>> - У Беларусі пачаў працаваць тэлефон даверу для дзяцей, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю >>> - «Шпоратэрапія»? >>> Каментаваць |
||
6.01.2012 |
Новае на сайцеГэты слоўнік — першы Чытаць далей / Каментаваць |
||
5.01.2012 |
Агляд адукацыйных навінаў
- Педпрацаўнікам ВНУ без навуковай ступені на 50% падвышаны тарыфныя аклады >>> - Крэдыт на адукацыю, узяты ў 2006 годзе, падаражэў у 4 разы >>> - «Ахова птушак Бацькаўшчыны» запрашае да ўдзелу ў нацыянальных зімовых уліках птушак >>> - Залатая дзясятка кніг – 2011: Сяржук Вітушка. «Дзі - Чым дазваляе займацца студэнцкая віза? >>> Каментаваць |
||
5.01.2012 |
Новае на сайце: Нарматыўныя прававыя дакументы- Палажэнне аб педагагічнай радзе і бацькоўскім камітэце- Палажэнне аб апякунскай радзе - Палажэнне аб радзе ўстановы адукацыі Чытаць далей / Каментаваць |
||
5.01.2012 |
Новае на сайцеАляксандр Якубоўскі: «Гідраўлічныя механізмы» – урок і прэзентацыяУрок настаўніка Аляксандра Якубоўскага з Жодзіна атрымаў Прадмет: Фізіка. Клас: 7. Тэма: Гідраўлічныя механізмы. Чытаць далей / Каментаваць |
||
4.01.2012 |
Новае на сайцеНаталля Ільініч: Што мы пабачылі ў Варшаве У снежні 2011 г. чарговая група беларускіх настаўнікаў наведала сталіцу Польшчы з мэтай пазнаёміцца з сістэмай адукацыі гэтай краіны, як жыве польская школа, як польскія настаўнікі на практыцы прымяняюць методыку Актыўная Ацэнка. Хацелася б падзяліцца сваімі ўражаннямі ад вандроўкі. У Польшчы ёсць 3 тыпы школ – дзяржаўныя, грамадскія і прыватныя. Мы наведалі 3 розныя школы па форме ўласнасці, адно, што аб’ядноўвае іх, там працуюць па методыцы Актыўнай ацэнкі... Чытаць далей / Каментаваць |
||
4.01.2012 |
Агляд адукацыйных навінаў
- Ігар Кузьмініч: Ютуб – новы спосаб данясення зместу літаратурнага твора >>> - Плата за студінтэрнаты вырасце ў 3 разы >>> - «The New York Times»: У крызіс замест працы маладзейшыя жанчыны выпраўляюцца вучыцца >>> Каментаваць |
||
4.01.2012 |
Новае на сайцеМіхась Булавацкі: Нетрадыцыйны погляд на тэму «Квадратныя раўнанні» «Матэматыку ўжо за тое трэба вучыць, што яна розум у парадак прыводзіць.» Гэтую параду М.Ламаносава даволі часта паўтараюць, аргументуючы неабходнасць вывучэння матэматыкі ў як мага большым аб’ёме. Але ж «прывесці розум у парадак» можа дапамагчы любы, нават маленькі раздзел матэматыкі, калі яго вывучаць не якойсці часткай, а грунтоўна. Паспрабуем прыгледзецца з гэткімі намерамі да простай і даволі знаёмай настаўнікам тэмы «Квадратныя раўнанні». Традыцыйна настаўнікі паказваюць вучням, як развязваюцца квадратныя раўнанні ax2 + bx + c = 0 вылічэннем дыскрымінанта: D = b2 – 4ac. І калі D ? 0, то корані знаходзяцца па формуле... Чытаць далей / Каментаваць |
||
3.01.2012 |
Новае на сайцеБеларускія прымаўкі (анімацыя) Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» 2008 – 2011. Аўтар ідэі, рэжысёр і сцэнарыст Міхаіл Тумеля. Чорт чорта пазнаў дый на піва пазваў. Воўк не пастух, а казёл не агароднік. Сарока – калу, а кол – усяму сялу. Анёлам ляцэў, а чортам сеў. І баран бы касіў, каб хто за ім касу насіў. Адзін пень агрэў, а другі спіну грэў. Хоць саву аб пень, хоць пень аб саву, усё саве баліць. Ведаў Бог, што не даў свінні рог. З мядзведзем дружы, а за стрэльбу – дзяржы. Возу гною і вяселле дае дарогу. Воцат не гарэлка, а кума – не жонка. Ратаваны з вады конь і лужы баіцца. Як пазычыць, то вочы як у сокала, а як аддаваць – то як у савы. Ранні зайчык зубкі цярэбіць, а позні - вочкі прадзірае. Чытаць далей / Каментаваць |
||
3.01.2012 |
|||
3.01.2012 |
Конкурс віНа працягу 11 месяцаў |
||
3.01.2012 |
Цуд на Каляды7 студзеня - Палац культуры ветэранаў Cвяточны канцэрт з удзелам зорак акустычнай музыкі.Таццяна Беланогая, Зміцер Бартосік, Андрэй Хадановіч, Эдуард Акулін, Андрэй Плясанаў, Аляксей Галіч з праграмай на свята Божага нараджэння. Прэзентацыя дыска «Калядныя песні Данчыка» Усім дзеткам падарункі ад арганізатараў і Святога Мікалая! Чытаць далей / Каментаваць |
||
|
Навіны
Аб праекце
|
2005 © Настаўнік.info
|