Краязнаўства
Зборнік артыкулаў «Выбітныя дзеячы Наваградчыны»
Падборку надзвычай цікавых артыкулаў аб выдатных навукоўцах, грамадскіх дзеячах, мастаках ці проста незвычайных людзях, якія паходзяць з Наваградчыны, даслала нам настаўніца англійскай мовы з Навагрудку
Валянціна Быстрык.
Артыкулы прысвечаныя такім
вядомым-невядомым людзям, як Адам Міцкевіч, рэлігійныя дзечы Язэп Руцкі, Андрэй Волян, Леў Гарошка, удзельнікі паўстання 1863 г. Уладзімір Барзабагаты і Адам Пуслоўскі, лекарка Саламея Русецкая ды іншыя.
Спампаваць матэрыял (zip, 150 КБ)
Каментаваць
Прэзентацыя «Старадаўнія сядзібы Гомельшчыны»
Матэрыял прэзентуе інфармацыю, сабраную вучнямі гомельскай гімназіі №10 пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры
Н.Ф. Васіленкі і кіраўніцы абласнога цэнтра краязнаўства і турызму
І.У. Варапінавай
Спампаваць матэрыял (ppt, 2,2 МБ)
Каментаваць
Прэзентацыя «Масты майго дзяцінства»
Выхаванне любых грамадзянскіх каштоўнасцяў пачынаецца з простага, зразумелага і даступнага назірання за тым, што знаходзіцца навокал – твая вуліца, твой горад. І аказваецца, што шмат якія рэчы маюць свае імёны, ужо былі да твайго нараджэння, і ад цябе залежыць тое, якімі стануць пасля. Напрыклад, настаўнік гомельскай гімназіі №10
Сяргей Несцяровіч разам са сваімі вучнямі звярнуў увагу на гарадскія і вакольныя масты, іх гісторыю, назвы, і рознабаковую класіфікацыю. Прапануем вам прэзентацыю таго, што атрымалася ў выніку гарадскіх вандровак да знаёмых -незнаёмых гомельскіх мастоў.
Спампаваць прэзентацыю (2,9 МБ)
Каментаваць
Дапаможнік-гід па беларускай Вільні (+Фота)
Сталіца адной з наймагутных у сярэднявечнай Еўропе дзяржаў Вялікага княства Літоўскага. Места, дзе на пачатку 20 стагоддзя нарадзіўся наш нацыянальны рух і быў створаны «праект Беларусь». Горад нашай страчанай мары, які ўжо сем дзесяцігоддзяў ёсць сталіцай суседняй Літвы.
Аўтары дапаможніка паспрабавалі сістэматызываць і падаць у зручным выглядзе інфармацыю, для беларусаў, які хацелі б убачыць нашую духоўную сталіцу. Яны засяродзіліся толькі на тых аб’ектах, якія можна памацаць рукамі, іншымі словамі – якія захаваліся дасюль.
Крыніца інфармацыі http://news.tut.by/culture/144187.htmlСпампаваць PDF-версію (1,34 Мb)
Каментаваць
Краязнаўчы маршрут: «Ведай свой горад»
Пазакласнае мерапрыемства для вучняў 15 – 17 гадоў распрацавалі і правялі настаўніцы ліцэя
Беларуска-Расійскага універсітэта
Сяргеева Святлана Валянцінаўна і Шаршнёва Наталля Рыгораўна. Прапанавая актыўная форма працы з вучнямі мае на мэце стымуляванне цікаўнасці да краязнаўства, павышэнне ўзроўню ведаў не толькі па гісторыі горада, але і геаграфіі краю, накіравана на фарміраванне патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці.
Настаўніцы дзеляцца досведам арганізацыі і правядзення апісанай краязнаўчай гульні са сваімі ліцэістамі ў Магілёве.
Спампаваць матэрыял
Каментаваць
«Сістэма краязнаўчай працы ў школе» ад Наталлі Ільініч
Настаўніца талькаўскай школы
Наталля Ільініч прапануе вашай увазе артыкул “Сістэма краязнаўчай працы ў школе”, які можа быць цікавы настаўнікам, якія займаюцца краязнаўствам ці маладым калегам, якія яшчэ толькі збіраюцца пачаць гэтую справу ў сваёй школе. У артыкуле сістэматызаваны формы і метады вывучэння роднага краю, выхавання будучых грамадзян сродкамі краязнаўства. Усё апісанае апрабаванае аўтарам за час шматгадовай працы ў Талькаўскай школе. Сцэнарыі апісваемых спраў, пытанні віктарынаў, памяткі, справаздачы паходаў, даследчыя працы вучняў, фатаграфіі з краязнаўчых спраў – гэта значыць вынікі ажыццяўлення прапануемай сістэмы краязнаўчай працы ў школе – можна знайсці на школьным краязнаўчым сайце
talka.info
Cпампаваць артыкул (doc, 142 КБ)
Таксама прапануем сцэнар класнай гадзіны для вучняў
5–7 класаў пра жыццё і творчасць Якуба Коласа на Талькаўшчыне “Мне Загібелька лепш Парыжа...”, карысны для настаўнікаў не толькі Пухавіччыны, але любога рэгіёна Беларусі, дзе жылі ці нарадзіліся паэты, пісьменнікі, мастакі. Канечне ж, сцэнар можа быць цікавы і для настаўнікаў беларускай літаратуры, бо у ім ёсць цікавыя факты з жыцця класіка, якіх няма ў школьных падручніках.
Спампаваць сцэнар (doc, 100 КБ)
Каментаваць
Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны
Прануем завітаць на новы і адметны краязнаўчы сайт, створаны гомельскай суполкай «Талака». На старонках можна знайсці багата інфармацыі на разнастайныя тэмы, датычныя гісторыі, культуры, мовы і сучаснага жыцця Гомельскага краю.
Асаблівую ўвагу варта звянуць на адмысловую
старонку для настаўніка, дзе размешчаны матэрыялы па гісторыі Гомельшчыны часоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, сцэнары краязнаўчых гульняў ды інш.
Адрас сайта –
http://nashkraj.info.
Каментаваць
Праграмы краязнаўчых курсаў
Зборнік праграм па краязнаўчых курсаў розных раёнаў Беларусі дапамогуць маладым настаўні
кам-краязнаўцам зрабіць уласныя распрацоўкі, а сталым – мадэрнізаваць назапашаныя.
У архіве змешчаныя праграмы курсаў краязнаўства раёнаў Ліды, Бярэзіны, Вілейкі, Пухавіч і Фаніпаля, складзеныя
Ірынай Шпак, Ганнай Кулік, Вольгай Кульчанкай і Яўгеніяй Філіповіч пад кіраўніцтвам
Алеся Лозкі.
Спампаваць тут
Каментаваць
Новая кніга аб Светлагоршчыне
Упершыню ў Беларусі рыхтуецца да выдання краязнаўчая кніга ў жанры пытанняў і адказаў – аб Светлагорскім раёне (Гомельская вобласць). Ці былі на тэрыторыі раёна гарады з магдэбургскім правам? Дзе ў раёне знайшлі першую нафту? Ці ўсталёўвалі мясцовыя спартоўцы сусветныя рэкорды? У кнізе «Светлагоршчына ў пытаньнях і адказах» будуць змешчаныя неверагодныя факты, аповяды аб славутых земляках і шмат іншых матэрыялаў. Выданне будзе карыснае ўсім, хто цікавіцца фактамі з мінулага і сучаснага жыцьця Беларусі. Кнігу можна скарыстаць як дапаможнік для вывучэньня рэгіёна, арганізацыі інтэлектуальных гульняў і г. д. Аўтар – журналіст, краязнаўца Віктар Раманцоў, які збіраў для яе матэрыял на працягу 20 гадоў. Кніга будзе выдадзеная ў 2009 – 10 гг. і прысвячаецца
450-годдзю Шацілак (з 1961 г. – Светлагорск).
Зрабіць папярэдні заказ на кнігу можна па эл. адрасе:
svetlahorsk100@mail.ru; падрабязная абвестка – на
http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/
Мар'іна Горка – еўрапейскі горад
Матэрыял даслаў Барыс Ібрагімавіч Mуха, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства дзіцячага саду – школы №1 г. Мар’іна Горка Краязнаўчы дыск «Мар'іна Горка – еўрапейскі горад» утрымлівае агучаны
слайд-фільм (
Power-Point прэзентацыю), які, на жаль,
з-за вялікіх памераў змясціць на сайт немагчыма.
Гэты
слайд-фільм быў выкарыстаны для правядзення інфармацыйнй гадзіны па тэме: “Мар’іна горка – еўрапейскі горад”. Урок прапануецца для пачатковай школы, старэйшых класаў і музейнай працы ў школе. Гэты дыск можа быць выкарыстаны як турыстычны даведнік для гасцей горада і як падарунак гасцям школы. Фільм зроблены
па-беларуску і
па-англійску і дае магчымасць выбару моваў дэманстрацыі. Прэзентацыя створана настаўнікамі разам з дзецьмі, сябрамі школьнага еўрапейскага клуба.
Праглядзець слайды ў PDF- фармаце (3,34 Мб)
Падарожжа ў мінулае і сучаснае
Артыкул настаўніцы сярэдняй школы №5 Наваградка
Таццяны АНАЦКІ пра вандроўку ў Слонім, Зэльву і Сынковічы.
Артыкул цалкам
Падарожжа ў Крашын і Баранавічы
Артыкул настаўніцы сярэдняй школы №5 Наваградка
Таццяны АНАЦКІ пра вандроўку ў Баранавічы і на радзіму Паўлюка Багрыма.
Артыкул цалкам
Для настаўнікаў, якія навучаючы ходзяць, а ходзячы вучаць...
Лявон Карповіч з в. Луна Мастоўскага раёна на прыкладзе
“Падарожжа “Шляхам паўстанцаў” на радзіму Тадэвуша Касцюшкі” апісвае падрыхтоўку аднаго з заняткаў для старэйшых класаў базавай школы. Гэта не проста актыўны турызм, але і альтэрнатыўная форма выкладання ў школе, на занятках краязнаўчага ці гістарычнага гуртка, якая развівае супрацоўніцтва паміж настаўнікам і вучнем, узмацняе цікавасць, прагу да ведаў, фантазію, радасць прыгоды і забавы, адкрытасць, патрэбу і гатоўнасць павагі да іншых, любоў да Радзімы.
Загрузіць
Лельчыцы
Алесь Лозка, дацэнт БДПУ Лельчычшчыназнаўства
(
Убарцка-палескае краязнаўства):
Матэрыялы інтэграванага курса
Артыкул цалкам
Лунінеччына
Матэрыялы студэнцкай фальклорнай экспедыцыі Сенкевіцкая кадрыля на 12 каленаў:
Лепельшчына
Сайт пра Лепель і Лепельскае возера Пра Лепель
Кнігa “Святы Казімір у Паазер'і” Электронны варыянт кнігі перадаў для нашага сайта гісторык і краязнаўца
Лявон Ульскі.Але жыццё рухаецца наперад, друкаваны наклад хутка разышоўся праз інтэрнэт і свабодны продаж, пэўныя пастулаты ды інфармацыя ў кнізе састарэлі, актуальным ёсць другое выданне.
Аўтары прапануюць усім зацікаўленым пазнаёміцца з кнігай і далучыцца да абмеркавання другога выдання.
Спампаваць
PDF-версію кнігі можна
тут.Азнаёміцца з прапановамі і пытаннямі аўтараў –
тут.Свае лісты дасылайце на адрас
ulskiz@gmail.com
Прыярытэтны накірунак у грамадзянскім выхаванні
Артыкул Алеся ЛОЗКІ, дацэнта кафедры этналогіі і фалькларыстыкі БДПУ
Артыкул цалкам
Стаўбцоўшчына
Матэрыялы інтэграванага курса “СТАЎБЦОЎШЧЫНАЗНАЎСТВА ”: Падрыхтавалі Антон БЯЧКО, настаўнік гісторыі і факультатыўнага курса “Стаўбцоўшчыназнаўства” Залужскай СШ Стаўбцоўскага раёна; Лілія ВІШНЕЎСКАЯ, настаўніца сусветнай мастацкай культуры СШ № 12 г. Мінска.
Падрабязней (
zip )
Валожыншчына
Матэрыялы інтэграванага курса " В А Л О Ж Ы Н Ш Ч Ы Н А З Н А Ў С Т В А". Падрыхтавала Iрына ЖАЛОНДЗIК, аспірантка кафедры этналогіі і фалькларыстыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка.
Падрабязней (
zip )
Віцебшчына
http://kraj.vitebsk.net/ – бадай найлепшы дапаможнік у сеціве для адукатараў, што займаюцца краязнаўствам, турызмам ці экалагічным навучаннем. Сайт не толькі прыгожы, але вельмі практычны, бо створаны настаўнікам гісторыі і англійскай мовы Лужаснянскай гімназіі Міколам Піваварам, які далучыў да краязнаўства не адну сотню вучняў Віцебшчыны.
Артыкул Півавара