|
![]() ![]() ![]() ![]() |
|
|
|||||
|
|||||||
Канцэпцыя нацыянальнай адукацыіНацыянальная свядомасць і грамадзянская адукацыяПрапануем Вашай увазе матэрыялы круглага стала “Месца беларускай нацыянальнай свядомасці ў фармаванні сацыяльна актыўнага беларускага грамадзяніна”, у т. л. даклады «Нацыянальная свядомасць і дэмакратыя» (Алесь Астроўскі), «Вобраз сучаснага беларуса» (Аляксандр Краўцэвіч), «Зацемкі да акрэслення нашай пазіцыі" (Ігар Кузьмініч).Спампаваць файл (pdf, 208 КБ) Месца беларускай нацыянальнай свядомасці ў фармаванні сацыяльна актыўнага беларускага грамадзянінаМатэрыялы круглага стала на тэму: «Месца беларускай нацыянальнай свядомасці ў фармаванні сацыяльна актыўнага беларускага грамадзяніна», які адбыўся нядаўна ў Гродне, змешчаны на сайце http://adukatar.net. Гэтая тэма была прапанаваная для разгляду ў кантэксце мэтаў грамадзянскай адукацыі ў фармаванні беларускага грамадзяніна. Тут вы зможаце азнаёміцца з матэрыяламі і паўдзельнічаць у абмеркаванні.Лявон Баршчэўскі: “Культурны код нацыі – гэта калі Багдановіч, Купала, Караткевіч значаць для людзей больш, чым Пушкін, Міцкевіч ці Гётэ”У эпоху глябалізацыі старое паняцьце нацыі адышло ў нябыт. Сёньня нацыя – гэта ня тыя, хто жывуць на адной тэрыторыі, а тыя, у каго адзін культурны код. Для каго Багдановіч, Купала, Караткевіч значаць больш, чым Пушкін, Лермантаў або Міцкевіч там ці Гётэ з Шылерам... Вось гэта і ёсьць культурны код. Чалавек зь ім можа жыць у Амэрыцы (і жывуць там такія людзі), у Нямеччыне – паўсюль! Яны ёсьць нацыяй! Гэта ўжо ня проста супольнасьць, аб’яднаная тэрыторыяй... Іншая справа, для нашай нацыі фатальна, што яе трэба пашыраць, што яна замалая... Чытаць ўвесь тэкстЗ чаго пачынаецца палітычнае выхаваннеЗ чаго пачынаецца палітычнае выхаванне?Аляксей Крукоўскі, выкладчык Беларускага Гуманітарнага Ліцэя імя Якуба Коласа Канцэпцыя нацыянальнай школы БеларусіМинск: НИА. 1993. 66 с. Канцэпцыя распрацавана калектывам «Нацыянальная школа Беларусі", пасля аднаўлення незалежнасці ў 1993 г., але не паспела быць прынятай з вядомых прычынаў. ПадрабязнейНацыянальнае ўзгадаваньнеГрамадзянская адукацыя, патрыятычнае выхаванне, нацыянальнае ўзгадаванне: проціпастаўленне ці ўзаемадапаўненне?Гэтаму пытаньню быў прысвечаны круглы стол беларускіх адукатараў. Вінцук Вячорка прапанаваў калегам для знаёмства й дыскусіі ўласны пераклад фрагмэнту кнігі літоўскага філёзафа, тэоляга, пэдагога Антанаса Мацяйны (Antanas Maceina, 1908—1987) “Tautinis auklėjimas” (“Нацыянальнае ўзгадаваньне”, Kaunas, 1934). Чытайце: Прадмова і камэнтары перакладніка Антанас Мацяйна «Нацыянальнае ўзгадаваньне» Нацыянальнае выхаванне і мультыкультуралізмПётра Садоўскі, першы амбасадар Беларусі ў Германіі, зараз выкладчык нямецкай мовы і СМК Беларускага гуманітарнага ліцэя.Наяўнасць у мове пэўнага слова адчыняе спраты ментальнасці народа і нават сацыяльных з’яваў… У шырокім сэнсе канцэпцыя нацыянальнага выхавання базуецца на шматлікіх складніках: палітычнай гісторыі, эканамічных адметнасцях, мове, міфах, маральных каштоўнасцях, эстэтычных ды этычных ідэалах. Гэта павінна свядома закладацца на адпаведных занятках… Артыкул цалкам… |
|||
2005 © Настаўнік.info
|
