Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

Досвед Беларускага гуманітарнага ліцэя

Пачаўся прыём заяў у Гданьскі беларускі ліцэй

Мінская сядзіба ТБМ, па аўторках і серадах з 16 гадзін 
Пачаўся прыём заяў для навучання ў Гданьскім беларускім ліцэі ў Польшчы, адкрыццё якога запланавана на 1 верасня гэтага года.
Уладзімір Колас рэкамендуе ахвотным паступіць на курсы беларускай мовы, літаратуры і гісторыі, якія працуюць пры мінскай сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны па аўторках і серадах з 16 гадзін. Па выніках сумоўя, якое будзе праводзіцца падчас навучання на курсах, вырашыцца пытанне аб залічэнні абітурыентаў у Гданьскі беларускі ліцэй.

Чытаць далей / Каментаваць

Ліцэйскае навучанне на беларускай мове

Інфармацыя пра дзейнасць ліцэйскіх класаў з беларускай мовай навучання ў Гданьску (Польшча) і магчымасць навучання ў іх маецца ў Таварыстве беларускай мовы (вул.Румянцава, 13).
Альбо тэлефануйце: (029) 639–27–15 (Ірына).

Каментаваць

Коласаўскі ліцэй адчыняе філіял у Гданьску

Алена Спасюк, Naviny.by
У польскім горадзе Гданьск рыхтуецца да адкрыцця ліцэй, дзе ўсе прадметы будуць выкладацца на беларускай мове.
Класы з беларускай мовай навучання, якія адпавядаюць 8–11 класам беларускай сярэдняй школы, пачнуць сваю працу з 1 верасня гэтага года. На пачатку будуць спалучацца формы стацыянарнага і хатняга навучання, у залежнасці ад жадання бацькоў. У выніку вучні будуць атрымліваць адукацыю ў адпаведнасці з прызнанымі ў Польшчы і Еўрапейскім саюзе стандартамі.
Ліцэй будзе існаваць за кошт польскага бюджэту, паведаміў Уладзімір Колас, заснавальнік Нацыянальнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа, які быў зачынены ў 2003-м годзе і пасля фактычна апынуўся ў падполлі.

Чытаць далей / Каментаваць

Беларускі гуманітарны ліцэй: Гісторыя стварэння і барацьбы за існаванне ва ўмовах падпольнага рэжыму

Ірына Сідарэнка,
намеснік дырэктара,
выдатнік адукацыі Беларусі.
Аўтар распавядае пра канцэпцыю Нацыянальнага гуманітарнага ліцэя, гісторыю і структуру ліцэя, навучальны працэс і праекты выхаваўчай працы.
Падрабязней

ГУМАНІТАРНАЯ АДУКАЦЫЯ: ТЭКСТ, МОВА, ІНТЭРПРЭТАЦЫЯ

Міхась Тычына,
доктар філялягічных навук, шматгадовы выкладчык Беларускага гуманітарнага ліцэю.
Ці не галоўнай праблемай, галаўным болем нашага падпольнага існаваньня была і ёсьць адсутнасьць тэкстаў, адсутнасьць нашай унікальнай бібліятэкі. Спэцыфіка гуманітарыстыкі, заўважная на фоне прыродазнаўства і грамадазнаўства, грунтуецца на тым, што прадметам яе ўвагі ёсьць тэкст. У географаў — гэта мапы, у гісторыкаў — дакумэнты, у мастацтвазнаўцаў — карціны, у лінгвістаў — слова, словазлучэньне, выказваньне, у літаратараў — мастацкія творы. Яднае нас усіх разуменьне знакавай прыроды тэкстаў, асноўнай уласьцівасьцю якіх зьяўляецца зьвязнасьць (складнасьць) і цэласнасьць, узаемазалежнасьць часткі і цэлага.
Менавіта ўменьне заўважаць, распазнаваць, асэнсоўваць і ацэньваць знакі, якімі перапоўненая культурная прастора, адрозьнівае “чалавека адукаванага” ад “чалавека культуры”, здольнага разумець мову навакольнага сьвету, свабодна ўступаць у дыялёг з культурамі іншых эпохаў і народаў.
Падрабязней

Беларускі гуманітарны ліцэй сёння

Лявон БАРШЧЭЎСКІ
Аўтар распавядае пра жыццё Беларускага гуманітарнага ліцэя ў палполлі. Спрабуе прааналізаваць, чаму Ліцэй усё-такі здолеў вытрымаць практычна ўсе выпрабаванні, што пачаліся яшчэ пры мінулай уладзе, і застацца дзейным нават пасля афіцыйнай ліквідацыі ў 2003 г.
Падрабязней




 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY
  Каталог TUT.BY