Нацыянальная адукацыя і выхаванне

Дар'я КАСЯКОВА пра сакрэты паспяховага ўрока, выхаваўчую сілу гісторыі і крытычнае мысленне

Дар'я Касякова: "Калі вучань на ўроку спрачаецца са мной — гэта проста супер! Дыскутаваць магчыма, толькі калі ты вельмі добра падрыхтаваны і свабодна арыентуешся ў тэме. І калі такое адбываецца — для мяне гэта сапраўдная ўзнагарода".

Распачаўся сёмы дыстанцыйны курс "Стратэгіі актыўнай ацэнкі"

Сёмы дыстанцыйны курс "Стратэгіі актыўнай ацэнкі" пачаўся! Сёлета мы атрымалі 175 заявак з чатырох краін. Праз конкурс адабралі 107 чалавек, хаця планавалі набраць 70.

Набор на дыстанцыйны курс «Актыўная ацэнка-2018»

Запрашаем настаўнікаў, выкладчыкаў педагагічных установаў, метадыстаў на курс дыстанцыйнага навучання «Актыўная ацэнка – 2018». Апошні тэрмін падачы заявак – 20 верасня 2018 г, 24:00

Настаўніцкае лета: Экспедыцыя на «Крыжоўкі»

Удзельнікі краязнаўчага гуртка «Terra incognita» Пастаўскай гімназіі разам з сябрамі Таварыства беларускай мовы здзейснілі двухдзённую экспедыцыю ў паўднёвую частку Пастаўскага раёна.

Украінскі EdCamp-2018. Вучымся і вучым.

Украінскі EdCamp праходзіць пад дэвізам «Будуем супольнасць адказных настаўнікаў!» Яны сваіх удзельнікаў называюць агентамі змен, або белымі варонамі. Чацвёрты нацыянальны EdCamp нават распачаўся з дэманстрацыі кліпа, дзе белыя вароны спяваюць песню.

EdCamp Belarus-2018 адбудзецца ў кастрычніку. Пачынаем падрыхтоўку!

Другая нацыянальная неканферэнцыя EdCamp Belarus адбудзецца 13—14 кастрычніка ў Мінску. Настаўнікам вельмі важна, каб менавіта беларусы зрабілі свой унёсак у паляпшэнне адукацыі сваёй краіны. Запрашаем далучацца да арганізацыі і падтрымкі гэтай падзеі.

Старонкі