Беларускія адукацыйныя традыцыі

Нацыя ў эпоху глабалізацыі

У эпоху глябалізацыі старое паняцьце нацыі адышло ў нябыт. Сёньня нацыя – гэта ня тыя, хто жывуць на адной тэрыторыі, а тыя, у каго адзін культурны код. Для каго Багдановіч, Купала, Караткевіч значаць больш, чым Пушкін, Лермантаў або Міцкевіч там ці Гётэ з Шылерам... Вось гэта і ёсьць культурны код. Чалавек зь ім можа жыць у Амэрыцы (і жывуць там такія людзі), у Нямеччыне – паўсюль! Яны ёсьць нацыяй! Гэта ўжо ня проста супольнасьць, аб’яднаная тэрыторыяй... Іншая справа, для нашай нацыі фатальна, што яе трэба пашыраць, што яна замалая...

Грамадзянская адукацыя, патрыятычнае выхаванне, нацыянальнае ўзгадаванне: проціпастаўленне ці ўзаемадапаўненне?

Грамадзянская адукацыя, патрыятычнае выхаванне, нацыянальнае ўзгадаванне: проціпастаўленне ці ўзаемадапаўненне?
Гэтаму пытаньню быў прысвечаны круглы стол беларускіх адукатараў. Вінцук Вячорка прапанаваў калегам для знаёмства й дыскусіі ўласны пераклад фрагмэнту кнігі літоўскага філёзафа, тэоляга, пэдагога Антанаса Мацяйны (Antanas Maceina, 1908—1987) “Tautinis auklėjimas” (“Нацыянальнае ўзгадаваньне”, Kaunas, 1934).
Чытайце:
Прадмова і камэнтары перакладніка
Антанас Мацяйна «Нацыянальнае ўзгадаваньне»

Нацыянальнае выхаванне і мультыкультуралізм


Пётра Садоўскі, першы амбасадар Беларусі ў Германіі, зараз выкладчык нямецкай мовы і СМК Беларускага гуманітарнага ліцэя.
Наяўнасць у мове пэўнага слова адчыняе спраты ментальнасці народа і нават сацыяльных з’яваў… У шырокім сэнсе канцэпцыя нацыянальнага выхавання базуецца на шматлікіх складніках: палітычнай гісторыі, эканамічных адметнасцях, мове, міфах, маральных каштоўнасцях, эстэтычных ды этычных ідэалах. Гэта павінна свядома закладацца на адпаведных занятках… Артыкул цалкам…

Старонкі