Беларускія адукацыйныя традыцыі

Пачаткі беларускамоўнай адукацыі на Лідчыне

«Наша слова»: У кастрычніку 1907 г. «Наша Ніва» паведаміла, што ў Вільні хутка адчыніцца пачатковае двухкласнае вучылішча для летувісаў, а праз два месяцы павінна пачаць працаваць школа, дзе дзетак будуць вучыць таксама і беларускай мове.

Мовай тваёй жыву!

Міхась Булавацкі

23 школьнікі розных класаў з розных гарадоў і вёсак сядзяць ва ўніверсітэцкай аўдыторыі, думаюць і нешта пішуць. Што адбываецца? – Ідзе працэс «беларусізацыі».
Гэтыя школьнікі сабраліся на «Беларускае пяціборства». Яны маюць высокія адзнакі па беларускай мове і звыклі лічыць, што гэтай мовай больш-менш прыстойна валодаюць. Ім прапануецца развязаць нескладаную матэматычную задачу і адказаць на пытанні з фізікі. І раптам (!) яны ўсведамляюць, што для выказвання сваіх думак у іх не хапае слоў.

Нашто патрэбна нацыянальнае ўзгадаваньне?

В.Тэпін, 1942 г.

У 1808 г. ведамы нямецкі філёзаф Фіхтэ зьвярнуўся да насельніцтва з шэрагам артыкулаў, якія насілі агульную назову: «Прамовы да нямецкай нацыі».
У гэтых «прамовах» ён гаворыць аб неабходнасьці маральнага адраджэньня сваіх супольнікаў па айчыне, пры дапамозе новага ўзгадаваньня. Новае ўзгадаваньне народу, па яго словах, аснаўная нацыянальная задача.

Пастанова Асамблеі ТБШ і Нацыянальнай канферэнцыі «Пострэформавы стан беларускай адукацыі»

У Мінску 24 верасня адбылася VІІІ справаздачна-выбарная асамблея Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай школы» і нацыянальная канферэнцыя «Пострэформавы стан беларускай адукацыі». У іх паўдзельнічалі педагогі і бацькі дзяцей з розных адукацыйных устаноў Беларусі.


Слайд-шоў «Рукатворная спадчына-2010»

«Рукатворная спадчына» – міжнародны летнік маладых людзей, зацікаўленых традыцыямі і культурай сваіх і суседніх краін. Падчас тыднёвага спаткання на базе МГА «Адукацыя без межаў" у Дунаева (Капыльскі раён) удзельнікі разам пабудавалі цагляную печку і правялі майстар-класы па традыцыйных армёствах Беларусі.


Навучальны фільм «Печка»

Навучальны фільм па выніках моладзевага летніка «Рукатворная спадчына» паказвае, як зрабіць летнік карысным і цікавым. Удзельнікі пабудавалі традыцыйную цагляную печку і правялі майстар-класы па рамёствах Беларусі і Польшчы.
ГА «Адукацыя без межаў", вёска Дунаева, Капыльскі раён.

Традыцыі беларускай педагогікі

Беларуская зямля дала свету шмат выдатных педагогаў. Найвядомейшы з іх – ураджэнец Оршы Леў Выгоцкі, тэорыя якога склала аснову вядомай кожнаму настаўніку сістэмы развіццёвага навучання Эльконіна-Давыдава. Але не ўсе ведаюць, што ў 1970-я гг. тэорыі Выгоцкага сталі выклікаць цікавасць у амерыканскіх псіхалагаў.

Нацыянальная свядомасць і грамадзянская адукацыя


Прапануем Вашай увазе матэрыялы круглага стала “Месца беларускай нацыянальнай свядомасці ў фармаванні сацыяльна актыўнага беларускага грамадзяніна”, у т. л. даклады «Нацыянальная свядомасць і дэмакратыя» (Алесь Астроўскі), «Вобраз сучаснага беларуса» (Аляксандр Краўцэвіч), «Зацемкі да акрэслення нашай пазіцыі" (Ігар Кузьмініч).

Спампаваць файл (pdf, 208 КБ)

«Месца беларускай нацыянальнай свядомасці ў фармаванні сацыяльна

Матэрыялы круглага стала на тэму: «Месца беларускай нацыянальнай свядомасці ў фармаванні сацыяльна актыўнага беларускага грамадзяніна», які адбыўся нядаўна ў Гродне, змешчаны на сайце http://adukatar.net. Гэтая тэма была прапанаваная для разгляду ў кантэксце мэтаў грамадзянскай адукацыі ў фармаванні беларускага грамадзяніна.

Старонкі