Таварыства беларускай школы

2 снежня – моўная сустрэча з Надзеяй Старавойтавай

Моўная карціна свету беларусаў: безэквівалентная лексіка. «Я люблю сваіх суседак, але кахаю толькі жоначку»: СЕМ дэталізаваных сінонімаў да панятку ЛЮБОЎ – толькі ў беларускай мове!

Як судзілі слонімскіх настаўнікаў за беларускія школы

«Газета Слонімская»: Газета «Жыццё беларуса» ў 1925 годзе пісала пра цярністы шлях і пакуты беларускага школьніцтва. Сёння, праз сто гадоў пасля адкрыцця першай беларускай школы, казаць, што беларус мае сваю беларускамоўную школу, не выпадае.

Матэрыялы, дасланыя на конкурс «Ноўтбук актыўнаму настаўніку»

На конкурс, тэмай якога стала медыяадукацыя, былі заяўлены 32 матэрыялы. 12 – у намінацыі «Медыяадукацыя на ўроку», 16 – «Медыяадукацыя па-за ўрокам», 4 – «Медыяпісьменная сям’я».

25 лістапада – моўная сустрэча з Надзеяй Старавойтавай

Этнасінтакс. Чаму мы кажам: «жартаваць з няўмекі, смяяцца з лайдака», а не – «подтрунивать над неумекой, смеяться над лодырем»; «(а)жаніцца з суседкай», а не – «жениться на соседке»?

18 лістапада – моўная сустрэча з Пётрам Садоўскім

Жывучы на скрыжаванні візантыйскіх і рымскіх традыцыяў, мы часта сутыкаемся з праблемай выбару. Царкоўнаславянізмы, ці лацінізмы, ці народная традыцыя? Серада, 18.30, Арт Сядзіба.

11 лістапада – моўная сустрэча з Пётрам Садоўскім

«Русско-советский мир» – у дзённіках, прадмовах, калажах і галасах герояў дакументальнай прозы лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч. Ці паддаецца ён перакладу?

28 кастрычніка – моўная сустрэча з Вінцуком Вячоркам

Чамусьці вельмі шмат яўных расійскіх запазычанняў замацавана афіцыйнымі слоўнікамі ў галіне адукацыі: сачыненне, урок, фізрук, выхавацель, складаемае, трохвугольнік. А як лепш па-беларуску?

Старонкі