Таварыства беларускай школы

Вясеннія канікулы Актыўнай Ацэнкі

Ідзе да сканчэння шосты інтэрнэт-курс ТБШ для беларускіх настаўнікаў па тэме АА. Што ж рабіць далей? Як падтрымліваць педагогаў у іх развіцці? Адказам на гэтыя пытанні ментары прысвяцілі вясеннія канікулы.

1 да 205. Права беларускамоўных на адукацыю ў лічбах. Да Міжнароднага дня матчынай мовы

У Міжнародны дзень матчынай мовы мы прыпомнілі статыстыку і параўналі шанцы рускамоўных і беларускамоўных прадоўжыць адукацыю ва ўніверсітэце тою моваю, на якой яны вучыліся ў школе.

Карта гурткоў Таварыства беларускай школы ў Гродзенскім павеце. Шукайце сваякоў і продкаў!

1927 год стаў часам найбольш інтэнсіўнага развіцця гурткоў ТБШ у ваколіцах Гродна. У Гродзенскім павеце існавала 54 гурткі арганізацыі з 1167 членамі. Пры гуртках было адкрыта 17 бібліятэк-чытальняў.

Паступленне ў ВНУ ў адной плоскасці, а школьная праграма – у іншай

На сустрэчы дыскусійнага клуба «БГ» гаворка ішла пра сістэму адукацыі. Удзельнікі гаварылі пра загружанасць вучняў і настаўнікаў, узровень падрыхтоўкі выпускнікоў школ і магчымыя навацыі ў тэставанні.

Праблемы беларускай адукацыі тыя, што і ў грамадства – адсутнасць свабоды і права выбару

«УзГорак»: Пра фэйкі ў беларускай адукацыі, яе непазбежную рэформу і культурныя коды, якія закладаюць тэлесерыялы ў нашу свядомасць мы пагутарылі з Тамарай Мацкевіч.

Інтэрнэт – гэта не сметніца, а інструмент фармавання крытычнага мыслення

Як фармаваць медыяграматнасць вучняў? Як ацэньваць медыйныя кампетэнцыі? Што ёсць індыкатарам развітага крытычнага мыслення? На гэтыя і іншыя пытанні адказвалі ўдзельнікі міжнароднай канферэнцыі «Медыяадукацыя і медыяграматнасць у інфармацыйным свеце».

Настаўнік – у новай сістэме каардынат

Чаму змены ў адукацыі адбываюцца так павольна? Ці патрэбна Беларусі рэформа адукацыі? Ці была савецкая адукацыя добрай? Што рабіць, куды і як рухацца? Круглы стол у газеце «Звязда» (відэа).

Набор на дыстанцыйны курс «Актыўная ацэнка»

Запрашаем настаўнікаў, выкладчыкаў педагагічных установаў, метадыстаў на курс дыстанцыйнага навучання «Актыўная ацэнка – 2016». Апошні тэрмін падачы заявак – 25 верасня, 17:00.

Настаўніцкае лета: Братэрства ў Альхоўцы

Тэма дваццаць сёмага летніка ў Альхоўцы гучала так: «Сучасныя сродкі і метады ацэнкі якасці адукацыі вучняў». Меркаванні і ўражані ўдзельнікаў на старонках «Настаўніцкай газеты».

Старонкі