Таварыства беларускай школы

Запрашаем на курс дыстанцыйнага навучання «Медыяадукацыя ў школе»

Запрашаем настаўнікаў, выкладчыкаў педагагічных установаў, метадыстаў на курс дыстанцыйнага навучання «Медыяадукацыя ў школе». Тэрмін навучання – 3,5 месяцы. Для найлепшых навучэнцаў курса плануецца ўдзел у міжнароднай школе па медыяграматнасці. Заяўкі прымаюцца да 7 снежня 2017

МедыяНавігатар - сайт-скарбонка практыкаванняў па медыяпісьменнасці

На сайце 45 практыкаванняў, створаных педагогамі-практыкамі з 11 краін. Карыстайцеся! Распаўсюджвайце! Дзяліцеся з калегамі!

Майстар-клас ад настаўніц Алены Ананчыкавай і Элы Якубоўскай «Крытэрыі ацэнкі: Што? Калі? Як?» (Відэа)

На першай неканферэнцыі для настаўнікаў EdCamp Belarus настаўнікі-метадысты, Алена Ананчыкава і Эла Якубоўская зладзілі майстар-клас на тэму «Крытэрыі ацэнкі: Што? Калі? Як?». Глядзіце відэазапіс.

Рэакцыя пайшла. Як закон «аб дзвюх нагах» можа зрабіць нашу школу лепшай?

Калі ў адным месцы сабраць разумных людзей для абмену ідэямі, інтэлектуальнае поле ўзмацняецца, адбываецца самаарганізацыя, развіццё, якое вядзе да пазітыўных змен. Сінергія — гэта калі мы разам можам больш, чым кожны паасобку. Калі 1+1=10.

З гісторыі ТБШ: Як разгаралася і патухала «Полымя» на Беласточчыне

Гурток ТБШ ў Беластоку быў створаны ў 1927 годзе. Сход адбыўся ў прыватным памяшканні Язэпа Грагарчука, дзе дэкларацыю аб прыналежнасці да ТБШ падпісалі 23 чалавекі. Запрацавалі драматычная, харавая, дэкламатарская і літаратурная секцыі.

Пётра Садоўскі пра новы падручнік «Гісторыя Беларусі», 6 клас

Падручнік гісторыі 2016 г. для 6-га класа з беларускай мовай навучання (частка I: са старажытных часоў да канца XV стагоддзя): уражанні колішняга вучня і настаўніка.

ТБШ і ТБМ запрасілі на круглы стол, які арганізавала Міністэрства адукацыі

Круглы стол, на якім абмяркоўвалася стварэнне сістэмы беларускамоўнага навучання, быў арганізаваны Міністэрствам адукацыі пры ўдзеле дэпутата Алены Анісім.

Старонкі