Таварыства беларускай школы

ТБШ запытала ў чыноўнікаў пра стан беларускамоўнай адукацыі

РГА «Таварыства беларускай школы» даслала афіцыйныя запыты наконт стану беларускамоўнай адукацыі ў Міністэрства адукацы і ў Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама. Асноўныя пытанні запытаў датычаць выканання «Плана мерапрыемстваў у сістэме Міністэрства адукацыі па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства на 2010 год і наступныя гады».

Мадэль электрарухавіка ад Сяргея Гарбацэвіча

Сяргей Гарбацэвіч дэманструе мадэль электрарухавіка на цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку 2011».

Праграмы ТБШ

Сумесна з іншымі дзяржаўнымі ўстановамі РГА «Таварыства беларускай школы» правяло:
Конкурс творчых вучнёўскіх прац «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…». 1999 г. (35 пераможцаў атрымалі льготныя пуцёўкі ў лагеры адпачынку, 15 з іх – у Балгарыю і Чэхію. Больш за 600 вучняў ганараваны падарункамі і граматамі).
Конкурс на лепшую беларускую вясковую школу “Захаванне нацыянальнай культурнай і гістарычнай спадчыны” (узнагароджана 50 школ рэспублікі), 2000 г. Сумесна з ТБМ.

Старонкі