Дзейнасць ТБШ

Матэрыялы, дасланыя на конкурс «Ноўтбук актыўнаму настаўніку»

На конкурс, тэмай якога стала медыяадукацыя, былі заяўлены 32 матэрыялы. 12 – у намінацыі «Медыяадукацыя на ўроку», 16 – «Медыяадукацыя па-за ўрокам», 4 – «Медыяпісьменная сям’я».

25 лістапада – моўная сустрэча з Надзеяй Старавойтавай

Этнасінтакс. Чаму мы кажам: «жартаваць з няўмекі, смяяцца з лайдака», а не – «подтрунивать над неумекой, смеяться над лодырем»; «(а)жаніцца з суседкай», а не – «жениться на соседке»?

18 лістапада – моўная сустрэча з Пётрам Садоўскім

Жывучы на скрыжаванні візантыйскіх і рымскіх традыцыяў, мы часта сутыкаемся з праблемай выбару. Царкоўнаславянізмы, ці лацінізмы, ці народная традыцыя? Серада, 18.30, Арт Сядзіба.

11 лістапада – моўная сустрэча з Пётрам Садоўскім

«Русско-советский мир» – у дзённіках, прадмовах, калажах і галасах герояў дакументальнай прозы лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч. Ці паддаецца ён перакладу?

28 кастрычніка – моўная сустрэча з Вінцуком Вячоркам

Чамусьці вельмі шмат яўных расійскіх запазычанняў замацавана афіцыйнымі слоўнікамі ў галіне адукацыі: сачыненне, урок, фізрук, выхавацель, складаемае, трохвугольнік. А як лепш па-беларуску?

14 кастрычніка – моўная сустрэча з Пётрам Садоўскім

Робім яечню з зязюльчыных яек ад «рускага міру». Як пазбегнуць непатрэбных запазычанняў з іншых моваў і захаваць ідэнтычнасць нацыянальнага моўнага коду. Серада, 14 кастрычніка, 18.30, Арт Сядзіба.

Старонкі