Асобы ў адукацыі

ОРСА Аляксандр

ОРСА Аляксандр – займаў пасаду дырэктара славутай Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне. На яго надмагільным помніку на беларускіх кладах парафіі Жыровіцкай Божай Маці ў Іст-Брансвіку напісана: «Змагару за волю Беларусі, Настаўніку...»

УЛАДЗІМІРУ КОЛАСУ – 60

КОЛАС Уладзімір – лідэр беларускай творчай інтэлігенцыі, кінарэжысёр, педагог. Чалавек з багатай біяграфіяй, доўгім спісам заслугаў і здзяйсненняў. Але галоўная яго заслуга – сотні таленавітых выпускнікоў Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа.

ДРОКІНА Галіна

ДРОКІНА Галіна: метадыст, настаўніца геаграфіі і эканомікі гімназіі № 1 г. Маладзечна. Лаўрэат (2-е месца) Усебеларускага конкурса «Крыштальны журавель» 2000 г. У 2007 годзе стала пераможцай у конкурсе Таварыства беларускай школы сярод беларускамоўных настаўнікаў «Беларускі Настаўнік 2007 года Міншчыны».

ПЕТУХ Міхась

ПЕТУХ Міхась – кіруе дзіцячым турысцкім клубам “Чарапашкі” Цэнтра пазашкольнай работы пры Вілейскім аддзеле адукацыі амаль 20 год. Актыўна ўдзельнічае ў працы па аднаўленню помнікаў прыроды і гісторыі на тэрыторыі Вілейскага раёна, стварае прэзентацыіі вандровак.

Гаравы Лявон

ГАРАВЫ Лявон  – Настаўнік, актывіст грамадcка-палітычнага руху. Абіраўся дэпутатам райсавету. 23 гады настаўнічаў, з іх 18 гадоў быў дырэктарам школы ў Гарадоцкім раёне. За актыўную дзейнасць у дэмакратычных арганізацыяй у жніўні 2005-га быў звольнены з працы. Жыве ў Гарадку.

Старонкі