Краязнаўства

Прэзентацыя «Масты майго дзяцінства»


Выхаванне любых грамадзянскіх каштоўнасцяў пачынаецца з простага, зразумелага і даступнага назірання за тым, што знаходзіцца навокал – твая вуліца, твой горад. І аказваецца, што шмат якія рэчы маюць свае імёны, ужо былі да твайго нараджэння, і ад цябе залежыць тое, якімі стануць пасля. Напрыклад, настаўнік гомельскай гімназіі №10 Сяргей Несцяровіч разам са сваімі вучнямі звярнуў увагу на гарадскія і вакольныя масты, іх гісторыю, назвы, і рознабаковую класіфікацыю. Прапануем вам прэзентацыю таго, што атрымалася ў выніку гарадскіх вандровак да знаёмых -незнаёмых гомельскіх мастоў.


Спампаваць прэзентацыю (2,9 МБ)




Дапаможнік-гід па беларускай Вільні

Сталіца адной з наймагутных у сярэднявечнай Еўропе дзяржаў Вялікага княства Літоўскага. Места, дзе на пачатку 20 стагоддзя нарадзіўся наш нацыянальны рух і быў створаны «праект Беларусь». Горад нашай страчанай мары, які ўжо сем дзесяцігоддзяў ёсць сталіцай суседняй Літвы.
Аўтары дапаможніка паспрабавалі сістэматызываць і падаць у зручным выглядзе інфармацыю, для беларусаў, які хацелі б убачыць нашую духоўную сталіцу. Яны засяродзіліся толькі на тых аб’ектах, якія можна памацаць рукамі, іншымі словамі – якія захаваліся дасюль.
Крыніца інфармацыі http://news.tut.by/culture/144187.html
Спампаваць PDF-версію (1,34 Мb)





Краязнаўчы маршрут: «Ведай свой горад»

Пазакласнае мерапрыемства для вучняў 15 – 17 гадоў распрацавалі і правялі настаўніцы ліцэя Беларуска-Расійскага універсітэта Сяргеева Святлана Валянцінаўна і Шаршнёва Наталля Рыгораўна. Прапанавая актыўная форма працы з вучнямі мае на мэце стымуляванне цікаўнасці да краязнаўства, павышэнне ўзроўню ведаў не толькі па гісторыі горада, але і геаграфіі краю, накіравана на фарміраванне патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці.
Настаўніцы дзеляцца досведам арганізацыі і правядзення апісанай краязнаўчай гульні са сваімі ліцэістамі ў Магілёве.

Спампаваць матэрыял




«Сістэма краязнаўчай працы ў школе» ад Наталлі Ільініч


Настаўніца талькаўскай школы Наталля Ільініч прапануе вашай увазе артыкул “Сістэма краязнаўчай працы ў школе”, які можа быць цікавы настаўнікам, якія займаюцца краязнаўствам ці маладым калегам, якія яшчэ толькі збіраюцца пачаць гэтую справу ў сваёй школе. У артыкуле сістэматызаваны формы і метады вывучэння роднага краю, выхавання будучых грамадзян сродкамі краязнаўства. Усё апісанае апрабаванае аўтарам за час шматгадовай працы ў Талькаўскай школе.

Сайт «Наш край»


Прануем завітаць на новы і адметны краязнаўчы сайт, створаны гомельскай суполкай «Талака». На старонках можна знайсці багата інфармацыі на разнастайныя тэмы, датычныя гісторыі, культуры, мовы і сучаснага жыцця Гомельскага краю.


Асаблівую ўвагу варта звянуць на адмысловую старонку для настаўніка, дзе размешчаны матэрыялы па гісторыі Гомельшчыны часоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, сцэнары краязнаўчых гульняў ды інш.

Адрас сайта – http://nashkraj.info.

Праграмы краязнаўчых курсаў


Зборнік праграм па краязнаўчых курсаў розных раёнаў Беларусі дапамогуць маладым настаўнікам-краязнаўцам зрабіць уласныя распрацоўкі, а сталым – мадэрнізаваць назапашаныя.

У архіве змешчаныя праграмы курсаў краязнаўства раёнаў Ліды, Бярэзіны, Вілейкі, Пухавіч і Фаніпаля, складзеныя Ірынай Шпак, Ганнай Кулік, Вольгай Кульчанкай і Яўгеніяй Філіповіч пад кіраўніцтвам Алеся Лозкі.


Спампаваць тут




Новая кніга аб Светлагоршчыне


Упершыню ў Беларусі рыхтуецца да выдання краязнаўчая кніга ў жанры пытанняў і адказаў – аб Светлагорскім раёне (Гомельская вобласць). Ці былі на тэрыторыі раёна гарады з магдэбургскім правам? Дзе ў раёне знайшлі першую нафту? Ці ўсталёўвалі мясцовыя спартоўцы сусветныя рэкорды? У кнізе «Светлагоршчына ў пытаньнях і адказах» будуць змешчаныя неверагодныя факты, аповяды аб славутых земляках і шмат іншых матэрыялаў. Выданне будзе карыснае ўсім, хто цікавіцца фактамі з мінулага і сучаснага жыцьця Беларусі. Кнігу можна скарыстаць як дапаможнік для вывучэньня рэгіёна, арганізацыі інтэлектуальных гульняў і г. д. Аўтар – журналіст, краязнаўца Віктар Раманцоў, які збіраў для яе матэрыял на працягу 20 гадоў. Кніга будзе выдадзеная ў 2009 – 10 гг. і прысвячаецца 450-годдзю Шацілак (з 1961 г. – Светлагорск).


Зрабіць папярэдні заказ на кнігу можна па эл. адрасе: svetlahorsk100@mail.ru; падрабязная абвестка – на http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/

Мар'іна Горка – еўрапейскі горад

Матэрыял даслаў Барыс Ібрагімавіч Mуха, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства дзіцячага саду – школы №1 г. Мар’іна Горка Краязнаўчы дыск «Мар'іна Горка – еўрапейскі горад» утрымлівае агучаны слайд-фільм (Power-Point прэзентацыю), які, на жаль, з-за вялікіх памераў змясціць на сайт немагчыма.
Гэты слайд-фільм быў выкарыстаны для правядзення інфармацыйнй гадзіны па тэме: “Мар’іна горка – еўрапейскі горад”. Урок прапануецца для пачатковай школы, старэйшых класаў і музейнай працы ў школе.

Старонкі