Краязнаўства

«Этнаграфія для імбрычкаў»

Сцэнар пасяджэння клуба «Спадчына»

Даслала Алена Казлова, Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Францыска Скарыны, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Калі вы чулі падобную фармулёўку? Камп’ютар для …, французская мова для … Правільна – для чайнікаў! Толькі імбрычак – гэта не проста чайнік, а чайнічак, у якім заварваюць гарбатку.

Дапаможнік для арганізатараў краязнаўчых маршрутаў

Распрацоўкі мерапрыемстваў, якія дазволяць вучням 7 – 11 класаў выявіць свае веды па гісторыі ды геаграфіі роднагаі краю, даслалі Святлана Сяргеева, Наталля Шаршнёва (ДУ ВПА ліцэй «Беларуска- Расійскага ўніверсітэта», Магілёў).

«Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада»

Гэтая кніга, напісаная вядомымі гісторыкамі і краязнаўцамі, з’яўляецца цікавай спробай данесці да маладзейшага пакалення гродзенцаў подых мінуўшчыны, пазнаёміць іх з найбольш важнымі падзеямі і постацямі тысячагадовай гісторыі Горадзена – Grodno – Гродна.

План школьнай экскурсіі “ШЛЯХ ДА КУРАПАТАЎ”

Аўтар: Сяменчык Настасся Мікалаеўна, г. Мінск.
Урок-экскурсія па гісторыі на тэму Курапатаў. Улічваючы слабую навуковую распрацаванасць (на ўзроўні дзяржавы) тэмы сталінскіх рэпрэсіяў і курапацкіх забойстваў у прыватнасці, даводзіцца займацца адаптацыяй гэтай цяжкой тэмы для ўспрымання школьнікамі фактычна сваімі сіламі.

«Музей як рэсурс даследчай і праектнай працы ў школе»

Матэрыялы з досведу
Даслала Галіна Скарына ( гімназія г. Белаазёрска) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Прапанаваныя матэрыялы - вынік працы на базе музея «Лянок» за апошнія пяць гадоў.


«Што я ведаю пра Барысаўшчыну»

Cцэнар краязнаўчага конкурсу

Даслала Галіна Сыраежкіна (СШ 17 г. Барысава) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Мэты конкурсу: фарміраванне асобы грамадзяніна, які ашчадна ставіцца да прыроды і сацыякультурных каштоўнасцяў Радзімы, адказвае за шлях роднага краю. Класы: 8–11.

«Першая сусветная вайна на Беларусі»

Відэаролікі па выніках экспедыцый

Даслаў Міхаіл Петух (Вілейскі раённы цэнтр пазашкольнай работы, турысцкі клуб “Чарапашкі”) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Мэтавая аўдыторыя: дзеці, настаўнікі, краялюбы і краяведы, гісторыкі, вайскоўцы, турысты, музейныя работнікі, работнікі культуры, філолагі, літаратары, проста неабыякавыя людзі.

«Вучэбна-метадычны комплекс па краязнаўстве для навучальных устаноў раёна»

Матэрыялы адукацыйнага праекта
Даслаў Ігар Пракаповіч (пастаўская САШ № 1) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Для заняткаў з вучнямі на факультатывах, гуртках, курсах па выбару. Можа выкарыстоўвацца для заняткаў з групамі дарослых, а таксама для самастойнага вывучэння гісторыі, геаграфіі і культуры Пастаўскага раёна.

“Луна – вёска наднёманскіх легендаў”

Сцэнар краязнаўчага падарожжа для школьнікаў і бацькоў.
Даслаў Лявон Карповіч (в. Луна, Мастоўскі р-н) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Загадка: да вузкага маста, дзе нельга было раз’ехацца двум вазам, адначасова пад’ехалі дзве брычкі з пасажырамі. Адзін ехаў з Луны ў Харціцу, другі – з Харціцы ў Луну. Пачалі спрачацца, бо ніводны не хацеў саступіць.

Прэзентацыя «Старадаўнія сядзібы Гомельшчыны»

Матэрыял прэзентуе інфармацыю, сабраную вучнямі гомельскай гімназіі №10 пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Н.Ф. Васіленкі і кіраўніцы абласнога цэнтра краязнаўства і турызму І.У. Варапінавай



Спампаваць матэрыял (ppt, 2,2 МБ)



Старонкі