Метадычны дапаможнік

Карысныя матэрыялы для развіцця крытычнага мыслення

Сцэнары можна выкарыстоўваць пры правядзенні заняткаў як з дзецьмі рознага ўзросту, так і з дарослымі для развіцця навыкаў распрацоўкі і рэалізацыі праектаў, вырашэння мясцовых канфліктаў, працы са сродкамі масавай інфармацыі, розных аспектаў крытычнага мыслення. Аўтар - польская метадыстка Уршуля Малек.

Традыцыйныя і інавацыйныя методыкі

Паводле прынцыпу веды як сума і веды як сістэма можна выдзеліць два памежныя тыпы тэхналогіяў навучання: традыцыйныя (веданакапляльныя) і інавацыйныя (інтэлектаразвіццёвыя).
У межах традыцыйных тэхналогіяў назапашванне канкрэтных ведаў зяўляецца мэтай навучання. Для развіццёвых тэхналогій канкрэтныя веды з’яўляюцца толькі сродкам дасягнення галоўнай мэты – развіцця інтэлектуальных магчымасцяў і асобы вучня.

Старонкі