Метадычны дапаможнік

Тэхналогія педагагічных майстэрняў пры вывучэнні аповесці Васіля Быкава «Знак бяды»

Распрацаваная гомельскімі настаўнікамі прэзентацыя змяшчае кароткае апісанне метаду педагагічных майстэрняў, а таксама яго выкарыстанне на ўроках беларускай літаратуры, у прыватнасці, пры вывучэнні аповесці «Знак бяды» Васіля Быкава.

Гадуем беларусаў. Частка 1


Педагог і грамадская дзяячка Тамара Мацкевіч - укладальніца дыска, – перакананая, што трэба гадаваць беларусаў, а не перавыхоўваць ужо дарослых і прапануе настаўнікам і дзецям мультымедыйны дыск «Гадуем беларусаў» — мультымедыйную складанку дапаможных матэрыялаў для настаўнікаў і бацькоў.

Відэаматэрыялы ў дапамогу настаўніку

Дыск створаны беларускімі настаўнікамі, якія азнаёміліся з чэшскім досведам і перанеслі яго на беларускую глебу. Матэрыялы дапаможніка акцэнтуюць увагу педагога на тым, як можна карыстацца такім інструментам, як відэафільм у навучальным працэсе і выхаванні перш за ўсё для фармавання сацыяльных і грамадзянскіх кампетэнцый вучняў.
Дыск змяшчае сцэнары заняткаў, якія можна выкарыстоўваць на ўроках гісторыі, грамадазнаўства, а таксама для выхаваўчых і развіццёвых мэтаў.

Выхаваўчы занятак «Сапраўдная прыгажосць»

Аўтар Таццяна Лабанава, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства, г. Барань
Сцэнар прадугледжвае выкарыстанне відэароліка “Несапраўдная прыгажосць”.
Мэта: разабрацца ў складніках паняцця “прыгажосць чалавека”, паказаць, як СМІ могуць маніпуляваць свядомасцю людзей.
Мэтавая група: старэйшыя школьнікі, моладзь, 15–20 чалавек.
Чаканыя вынікі:
• фармаванне ўяўлення аб сапраўднай прыгажосці чалавечай асобы;
• фармаванне разумення таго, што вобразы, якія перадаюцца СМІ, часам выступаюць у якасці сродкаў маніпуляцыі свядомасцю людзей.

Чэшская рэформа адукацыі вачыма беларускіх адмыслоўцаў

У 2004 г. на працягу пяці дзён беларуская група работнікаў адукацыі мела сустрэчы ў Празе з чэскімі калегамі. Яны наведалі Міністэрства школ, моладзі і спорту, Карлаў універсітэт, цэнтры падвышэння кваліфікацыі работнікаў адукацыі, цэнтры падрыхтоўкі менеджэраў адукацыі і падвышэння кваліфікацыі настаўнікаў АСІС, Ніжэй прадстаўлены артыкулы, якія сталіся вынікам той паездкі ў Прагу.

Трэнінг для бацькоў і дзяцей

Ірына Сыско і Святлана Ленкавец з Гродна распрацавалі і правялі інтэграцыйны трэнінг для дзяцей пачатковай школы і іх бацькоў.
Мэта трэнінгу: стварыць умовы для вербальнай i невербальнай камунiкацыi памiж бацькамi i дзецьмi
Удзельнiкi: дзеці пачатковай школы і іх бацькі (6–8 пар: дзiця + адзін з бацькоў)
Спампаваць сцэнарый

Адукацыя або кваліфікацыя?


«Калі чалавек прафесіянал, крыніца ягонай адукацыі не мае быць падставай для яе афіцыйнага прызнання — лічаць еўрапейскія адукацыйныя эксперты. А магчымасць прызнання вынікаў нефармальнай адукацыі можа заахвоціць вялікую колькасць дарослых ужо людзей да атрымання вышэйшай адукацыі. Гэта цалкам адпавядае канцэпцыі адукацыі цягам жыцця, якая актыўна
ўкараняецца ў Еўропе.»

Артыкул «Кваліфікацыя замест адукацыі" чытайце ў новым нумары часопіса «Новая Еўропа»(pdf, 460 КБ)


Карыснае з польскага досведу для школьнай адукацыі ў Беларусі

На працягу першага снежаньскага тыдня 2009 года група настаўнікаў, метадыстаў ды выкладчыкаў універсітэтаў з розных гарадоў краіны мела адукацыйную паездку ў Варшаву.
Сваімі ўражаннямі ад паездкі падзяліўся загадчык кафедры педагогікі і філасофіі адукацыі Акадэмііі паслядыпломнай адукацыі Мікалай Іванавіч Запрудскі.

Старонкі