Метадычны дапаможнік

Актыўная і падсумоўваючая ацэнка: Сцэнар бацькоўскага сходу

Актыўная і падсумоўваючая ацэнка

Аўтар – Алена Алегаўна Канановіч, Дзераўнянская СШ.
Мэта: стварэнне сітуацыі адкрытых зносін паміж педагогамі і бацькамі, уключэнне бацькоў у актыўнае абмеркаванне пытанняў аб абмежаванні падсумоўваючай ацэнкі на карысць актыўнай ацэнкі.
Настаўнік раздае бацькам малюнкі партфеляў, на якіх запісаны мэты, якія ставілі бацькі на першым бацькоўскім сходзе, калі прывялі сваіх дзяцей у 1 клас...

Актыўная ацэнка – актыўны вучань

Вольга Дубоўская, Настаўніцкая газета

Тэрмін «актыўная ацэнка», як гэта часта бывае, папаўся на вочы выпадкова. На сайце аддзела адукацыі Глыбоцкага райвыканкама ў раздзеле «Навіны» была змешчана інфармацыя пра цікавае і нетрадыцыйнае пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў гуманітарнага цыкла, якое было прысвечана метаду актыўнай ацэнкі.

Блог беларускіх загадак

Блог, прысвечаны загадкам на беларускай мове – народным і аўтарскім. Рэсурс мае ўжо ладную колькасць матэрыялаў: казкі-загадкі, пытанні-загадкі, шматлікія тэматычныя падборкі, у тым ліку пра школу. Аўтары – Migalayte (Алена Мігаль) і Maria Semenova.

Сістэма адукацыі Эстоніі: некаторыя высновы

Большаць школ Эстоніі належаць не дзяржаве, а муніцыпалітэтам – мясцоваму самакіраванню. Так, з 560 эстонскіх школ толькі 31 дзяржаўная – гэта ў асноўным установы для дзяцей з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі; прыватных школ – 37; астатнія 489 – муніцыпальныя.

Арганізацыя экзаменаў і цэнтралізаванага тэставання ў Эстоніі

Справу гэтую ажыццяўляе Эстонскі дзяржаўны экзаменацыйны і кваліфікацыйны цэнтр, што быў створаны ў 1997 годзе. ДЭКЦ – дзяржаўная ўстанова, якая падпарадкоўваецца Міністэрству адукацыі і навукі, – складае навучальныя праграмы і арганізуе экзамены для сярэдніх школ, сярэдніх прафесійных установаў, праводзіць экзамены на атрыманне грамадзянства (па эстонскай мове і на веданне Канстытуцыі краіны), навучае настаўнікаў, ажыццяўляе еўрапейскія праекты ў адукацыі.

Адукацыйна-культурніцкі праект для вучняў 9 класа

Даслала Алена Панкратава, Орша. Тры распрацоўки мерапрыемстваў, арыентаваных на развіццё нацыянальнай і грамадзянскай культуры вучняў: 1. Урок-экскурсія «Жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча»; 2. Факультатыўны занятак у форме дзелавой гульні «Вобраз Еўфрасінні Полацкай у сучасным беларускім мастацтве»; 3. Пазакласнае інтэрактыўнае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы.

Актыўныя адукацыйныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы, літаратуры і пазакласных мерапрыемствах

Дапаможнік для настаўнікаў, дасланы Міколам Жуковічам (ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Бярозы»), прапануецца настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, студэнтам філалагічных факультэтаў ВНУ і ўсім, хто цікавіцца тэхналогіямі сучаснага ўрока.

ІКТ у эстонскай школе

Даведка: у Эстоніі 560 школаў, працуюць 14, 5 тыс. настаўнікаў, вучацца 138 тыс. вучняў. Чаму трэба выкарыстоўваць ІКТ для актыўнага навучання? На гэта пытанне нам адказала Ане Вілемс, супрацоўніца Тартускага ўніверсітэта...

Выкарыстанне праектна-даследчай тэхналогіі на ўроках беларускай мовы

Даслала Ларыса Жаўнярчук, Пружаны. Апісанне досведу выкарыстання праектна-даследчай тэхналогіі на ўроках. Прыклады выкананых праектаў:
- Праект па тэме «Ужыванне складаназалежных сказаў у вусных і пісьмовых выказваннях тэкстаў розных стыляў», з праблемай «СНІД – наша агульная бяда» (9 клас);
- Праект па тэме «Утварэнне складаных сказаў з рознымі спосабамі сувязі частак, уключэнне іх у тэксты вусных і пісьмовых паведамленняў», з праблемай «Ахова і фарміраванне здароўя вучняў» (9 клас);
- Праект з праблемай «Напісанне тэкстаў навуковага стылю. Напісанне рэферата на лінгвістычную тэму» (10 клас);
- Праект з праблемай «Засваенне тэмы «Галоўныя і даданыя члены сказа»» (5 клас).

Старонкі