Метадычны дапаможнік

Эстонская адукацыя. Сакрэты поспеху

Эстонія выбудавала адну з наймацнейшых сістэмаў адукацыі ў свеце і паказала найлепшыя паказчыкі развіцця сярэдняй адукацыі сярод усіх караінаў посткамуністычнага блоку. Паводле даследаванняў PISA, уваходзіць ў пяцёрку найлепшых краін Еўропы паводле ўсіх трох параметраў. Якім чынам Эстонія здолела дасягнуць такіх вынікаў? Якія крокі рабіла міністэрства адукацыі краіны, каб эстонская адукацыя стала адной з самых эфектыўных і запатрабаваных у свеце?

Пра актыўную ацэнку і не толькі пра яе

Андрэй Чахомаў, настаўнік хіміі, г. Кобрын

У гэтым артыкуле я хачу падзяліцца сваім вопытам выкарыстання сістэмы актыўнай ацэнкі (АА) ў беларускай школе. Артыкул зусім не прэтэндуе на “ісціну ў апошняй інстанцыі” і напісаны не для палемікі па пытанні. Гэта проста мае меркаванні і мой суб’ектыўны вопыт выкарыстання сістэмы актыўнай ацэнкі на працягу цэлай вучэбнай чвэрці (3-яй чвэрці 2011–12 навучальнага года).

Як ствараюцца школьныя падручнікі ў ФРГ

Пётра Садоўскі

У Федэральнай зямлі Берлін гарадскі Сенат перадаў цалкам кампетэнцыю экспертызы і выбару падручнікаў прадметным метадычным аб’яднанням і нарадам кіраўнікоў школ, якія ўлічваюць меркаванні настаўнікаў-практыкаў і бацькоўскіх камітэтаў. Гэта адбылося ў 2008 г. 
За Берлінам да гэтага працэсу далучыліся Заарланд і Шлезвіг-Гольштэйн. Прадметнае метадычнае аб’яднанне і дырэктар школы пакідаюць настаўнікам права самім выбіраць падручнік.

Трэнінг для настаўнікаў «Жыцце без канфліктаў»

Праграма сацыяльна-псіхалагічнага трэнінга для настаўнікаў «Жыцце без канфліктаў», распрацаваная педагогам-псіхолагам школы №5 г. Наваградка Аленай Маляўскай на прынцыпах добраахвотнасці ўдзелу, паэтапнасць развіцця групы і лагічнай сувязі паміж сустрэчамі.

Метадычная распрацоўка «10 пытанняў»

Даслала Аляксандра Брыкава (БДПУ)

Мэта: фарміраванне ў вучняў (студэнтаў) навыкаў актыўнай узаемааценкі.
Апісанне: распрацаваная методыка работы з вучнямі старэйшых класаў (студэнтамі) можа выкарыстоўвацца падчас вывучэння любой тэмы, на любым вучэбным прадмеце. Методыка спрыяе фарміраванню навыкаў узаемаацэнкі і работы ў дыядах (парах), стымулюе матывацыю навучання і развівае ўменне задаваць пытанні і даваць грунтоўныя адказы.

Канструктыўны дыялог: Пра безадзнакавае навучанне і не толькі...

Артыкул Міхася Кудзейкі прысвечаны безадзнакаваму навучанню ў 3-м класе на ўроках выяўленчага мастацтва, працоўнага навучання, фізкультуры, музыкі.

Актыўная ацэнка: найлепшы міжнародны досвед для беларускіх педагогаў

З 19 па 20 чэрвеня на базе Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» прайшоў семінар «Інавацыйныя тэхналогіі – інавацыйным установам адукацыі: актыўная ацэнка як новая стратэгія навучання». Cемінар быў арыентаваны на педагогаў, зацікаўленых у выкарыстанні тэхналогій ацэньвання, стымулюючых ацэначную самастойнасць навучэнцаў, кіраўнікоў устаноў адукацыі, якія робяць крокі па стварэнні збалансаванай сістэмы кантролю і ацэнкі вучэбных дасягненняў у сваіх адукацыйных установах.

Старонкі