Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

Трэнінгі

Сцэнар правядзення выхаваўчага занятку на тэму “Сапраўдная прыгажосць”


Аўтар Таццяна Лабанава, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства, г. Барань
Сцэнар прадугледжвае выкарыстанне відэароліка “Несапраўдная прыгажосць”.
Мэта: разабрацца ў складніках паняцця “прыгажосць чалавека”, паказаць, як СМІ могуць маніпуляваць свядомасцю людзей.
Мэтавая група: старэйшыя школьнікі, моладзь, 15–20 чалавек.
Чаканыя вынікі:
• фармаванне ўяўлення аб сапраўднай прыгажосці чалавечай асобы;
• фармаванне разумення таго, што вобразы, якія перадаюцца СМІ, часам выступаюць у якасці сродкаў маніпуляцыі свядомасцю людзей.
Спампаваць сцэнар (doc, 37 Kb)
Спампаваць відэаролік (avi, 6.2 Мb)
Каментаваць

Трэнінг для бацькоў і дзяцей


Ірына Сыско і Святлана Ленкавец з Гродна распрацавалі і правялі інтэграцыйны трэнінг для дзяцей пачатковай школы і іх бацькоў.
Мэта трэнінгу: стварыць умовы для вербальнай i невербальнай камунiкацыi памiж бацькамi i дзецьмi
Удзельнiкi: дзеці пачатковай школы і іх бацькі (6–8 пар: дзiця + адзін з бацькоў)
Спампаваць сцэнарый

Каментаваць

Матэрыялы семінара для настаўнікаў «Думка, дыскусія, дзеянне – развіццё грамадскіх навыкаў вучня, якое стымулюе фармаванне грамадзянскіх паводзінаў"


Жнівень 2009

Удзельнікі мелі магчымасць выявіць свае ўяўленні аб крытычным і некрытычным вучню і настуніку, паспрабаваць прымяць і зразумець розныя пункты гледжання і, урэшце рэшт, сканструяваць уласныя сцэнары трэнінгаў з выкарыстаннем набытых навыкаў.

Акрамя фотарэпартажу прапануем вашай увазе шэраг матэрыялаў, распрацаваных падчас правядзення семінараў. Іх можна выкарыстоўваць пры правядзенні заняткаў як з дзецьмі рознага ўзросту, так і з дарослымі для развіцця навыкаў распрацоўкі і рэалізацыі праектаў, вырашэння лакальных канфліктаў, працы са сродкамі масавай інфармацыі, развіцця розных аспектаў крытычнага мыслення.

Сцэнарый трэнінга «Вучымся рэалізоўваць праекты» (doc, 62 КБ)

Сцэнарый трэнінга «СМІ ў грамадстве» (doc, 93 КБ)


Сцэнарый трэнінга «Як вырашаць мясцовыя праблемы» (doc, 77 КБ)

Сцэнарый трэнінга  «Думка, дыскусія, дзеянне – метады стымулявання навыкаў крытычнага мыслення і вырашэння праблем» (doc, 200 КБ)

Трэнінг «Жыццё без канфліктаў»


Праграма сацыяльна-псіхалагічнага трэнінга для настаўнікаў «Жыцце без канфліктаў», распрацаваная педагогам-псіхолагам школы №5 г. Наваградка Аленай Маляўскай на прынцыпах добраахвотнасці ўдзелу, паэтапнасць развіцця групы і лагічнай сувязі паміж сустрэчамі.
Спампаваць праграму трэнінга (doc, 111 КБ)

Каментаваць

Семінар для настаўнікаў «Сучасныя падыходы да выкладання беларускай мовы»


Настаўніца пачатковых класаў гарадзенскай школы №10 Ірына Сыско, знаёмая карыстальнікам сайта па сваіх распрацоўках у галіне навучання беларускай мове і выхавання любові да яе, вырашыла падзяліцца досведам са сваімі школьнымі калегамі, а таксама з настаўнікамі гімназіі №2 г. Ваўкавыска.
Вынікам сталіся адукацыйныя семінары, аб якіх вы можаце прачытаць тут.

Каментаваць

Семінары-трэнінгі для старшакласнікаў

А. Кулаева, Т. Мацкевіч
Адной з самых эфектыўных формаў грамадзянскай адукацыі ёсць семінар. А лепш – серыя семінараў-трэнінгаў, якія дазваляюць паступова фармаваць грамадзянскія навыкі і кампетэнцыі. Прапануем метадычную распрацоўку 2-х 1-дзённых міні-семінараў для старэйшых школьнікаў.
Семінар для падлеткаў «Я і сучасны свет»
Семінар-трэнінг «Што такое дэмакратыя?»

Сцэнарый трэнінгу «Як стаць прадпрымальным»


Сцэнарый трэнінгу будзе карысным як настаўнікам, так і метадыстам, школьным псіхолагам і сацыяльным педагогам для фармавання ўмення прыняцця рашэння і прадпрымальніцкіх навыкаў, умення аргументаваць і бараніць уласную думку. Падчас трэнінгу выкарыстоўваецца шэраг актыўных метадаў (мазгавы штурм, кейс-метад, «дрэва мудрасці", дэбаты). Аўтар – польская метадыстка Уршуля Малек.
Спамаваць сцэнар (doc, 88 КБ)

Каментаваць

Карта праектавання ўрока


Распрацоўка арыенціровачнай карты праектавання ўрока, зробленая загадчыкам кафедры педагогікі і філасофіі адукацыі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Мікалаем Іванавічам Запрудскім дапаможа настаўнікам эфектыўна спланаваць свой урок, звязваючы вынікі ўрока з пастаўленымі дыягнастуемымі мэтамі.
Спампаваць матэрыял

Каментаваць





 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY
  Каталог TUT.BY