Трэнінгі і метадычная работа

Семінар для настаўнікаў «Сучасныя падыходы да выкладання беларускай мовы»

Настаўніца пачатковых класаў гарадзенскай школы №10 Ірына Сыско, знаёмая карыстальнікам сайта па сваіх распрацоўках у галіне навучання беларускай мове і выхавання любові да яе, вырашыла падзяліцца досведам са сваімі школьнымі калегамі, а таксама з настаўнікамі гімназіі №2 г. Ваўкавыска.
Вынікам сталіся адукацыйныя семінары, аб якіх вы можаце прачытаць тут.

Семінары-трэнінгі для падлеткаў

А. Кулаева, Т. Мацкевіч
Адной з самых эфектыўных формаў грамадзянскай адукацыі ёсць семінар. А лепш – серыя семінараў-трэнінгаў, якія дазваляюць паступова фармаваць грамадзянскія навыкі і кампетэнцыі.

Сцэнарый трэнінгу «Як стаць прадпрымальным»

Сцэнарый трэнінгу будзе карысным як настаўнікам, так і метадыстам, школьным псіхолагам і сацыяльным педагогам для фармавання ўмення прыняцця рашэння і прадпрымальніцкіх навыкаў, умення аргументаваць і бараніць уласную думку. Падчас трэнінгу выкарыстоўваецца шэраг актыўных метадаў (мазгавы штурм, кейс-метад, «дрэва мудрасці", дэбаты).
Аўтар – польская метадыстка Уршуля Малек.

Карта праектавання ўрока

Распрацоўка арыенціровачнай карты праектавання ўрока, зробленая загадчыкам кафедры педагогікі і філасофіі адукацыі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Мікалаем Іванавічам Запрудскім дапаможа настаўнікам эфектыўна спланаваць свой урок, звязваючы вынікі ўрока з пастаўленымі дыягнастуемымі мэтамі.

Старонкі