|
![]() ![]() ![]() ![]() |
|
|
|||||
|
|||||||
Традыцыйныя і інавацыйныя методыкіТрадыцыйныя і інавацыйныя метады навучанняПаводле прынцыпу веды як сума і веды як сістэма можна выдзеліць два памежныя тыпы тэхналогіяў навучання: традыцыйныя (веданакапляльныя) і інавацыйныя (інтэлектаразвіццёвыя). У межах тадыцыйных тэхналогіяў назапашванне канкрэтных ведаў зяўляецца мэтай навучання. Для развіццёвых тэхналогій канкрэтныя веды з’яўляюцца толькі сродкам дасягнення галоўнай мэты – развіцця інтэлектуальных магчымасцяў і асобы вучня. Традыцыйнае навучанне з’яўляецца самым распаўсюджаным у Беларусі на сённяшні дзень, асабліва ў сярэдняй школе – звыш 90% беларускіх настаўнікаў карыстаюцца традыцыйнымі методыкамі. Яны прадугледжваюць навучанне ведам, уменням і навыкам паводле схемы: вывучэнне новага – замацаванне – кантроль – ацэнка. Сёння ва ўсіх краінах традыцыйнае навучанне вельмі хутка выцясняецца іншымі відамі, так як працэсы, якія адбываюцца ў сучасным свеце – глабалізацыя, падзел і развіццё рынку працы, шырокае ўжыванне інфармацыйных тэхналогій і г.д., вымагаюць іншых якасцяў ад асобы і працэсу яе развіцця ў школе. На змену традыцыйным тэхналогіям навучання, арыентаваным на накапленне і засваенне ведаў, прыходзяць інавацыйныя. Традыцыйнае навучанне мае шэраг недахопаў у параўнанні з інавацыйнымі відамі навучання. Сутнасць у тым, што мінулая адукацыйная парадыгма, заснаваная на меркаванні, што можна назапасіць дастатковы для паспяховай жыццядзейнасці аб’ём ведаў і перадаваць яго вучню, сябе вычарпала. Павелічэнне навуковых ведаў не можа абысці школу і вядзе да павелічэння зместу школьных падручнікаў. Настаунік, захоўваючы арыентацыю на перадачу ведаў, павялічвае патрабаванне да аб’ёму засвоенай вучнямі інфармацыі. А спробы прадугледзіць розныя варыянты развіцця сітуацыі, вядуць да ўскладнення матэрыяла. Усё гэта вядзе да немагчымасці ведаць ўсё школьныя прадметы на паглыбленым ўзроўні, перагрузкі вучняў, страты здароўя, паніжэння самаацэнкіі, няверу, а значыць адсутнасці арыентацыі на асабісты поспех у жыцці. Адсюль можна зрабіць выснову: школе як мага хутчэй трэба пераадолець інэртнасць традыцыйнага навучання, пераходзіць ад інфармацыйнай арыентацыі да асабовай. Актыўныя метады навучання: за і супраць
Адкрыць файл (39 КВ) у фармаце doc Рэйтынгавая сістэма ацэнкі кантролю і ацэнкі ў камп'ютэрных сістэмах навучання
Адкрыць файл (69 КВ) у фармаце doc Семінар для настаўнікаў "Сучасныя падыходы да выкладання беларускай мовы"Настаўніца пачатковых класаў гарадзенскай школы №10 Ірына Сыско, знаёмая карыстальнікам сайта па сваіх распрацоўках у галіне навучання беларускай мове і выхавання любові да яе, вырашыла падзяліцца досведам са сваімі школьнымі калегамі, а таксама з настаўнікамі гімназіі №2 г. Ваўкавыска. Вынікам сталіся адукацыйныя семінары, аб якіх вы можаце прачытаць тут. Каментаваць Трэнінг «Жыццё без канфліктаў»Праграма сацыяльна-псіхалагічнага трэнінга для настаўнікаў «Жыцце без канфліктаў», распрацаваная педагогам-псіхолагам школы №5 г. Наваградка Аленай Маляўскай на прынцыпах добраахвотнасці ўдзелу, паэтапнасць развіцця групы і лагічнай сувязі паміж сустрэчамі. Спампаваць праграму трэнінга (doc, 111 КБ) Каментаваць
|
|||
2005 © Настаўнік.info
|