Стратэгія актыўнага навучання

«Дзіцячы магазін»

Урок вырашэння выніковай гадавой праектнай задачы для вучняў пачатковых класаў. Даслала Святлана Аксючыц, ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі». Прадмет: беларуская мова (2 клас).
Дадаткі – метадычныя дапаможнік па выкарыстанни праектных задач у пачатковай школе (на рускай мове).

Гульнёвыя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы

У прэзентацыі гомельскай настаўніцы А.В.Юрчанкі каротка разгледжаныя асновы метада гульнёвых тэхналогіяў, а таксама разнастайныя гульні для выкарыстання на ўроках беларускай мовы

С. Петрусёў «Ролевая гульня на ўроку»

Артыкул разглядае ролевую гульню, як метад, які можа выкарыстоўвацца не толькі ў пазашкольнай працы, але і на ўроку. Прадстаўлена методыка правядзення ролевай гульні і апісаны чатыры прыклады ролевых гульняў для ўрокаў матэматыкі, геаграфіі, ЧГД і экалогіі.

Бюлетэнь "Настаўніцкія інавацыі"

Бюлетэнь "Настаўніцкія Інавацыі"
У нумары:
1. Іерархічны пасьянс (Як праводзіць дыскусію на уроку) – Міраслава Кайзер
2. Метад і тэхніка драмы – Міраслава Кайзер
3. Я даведаўся пра цябе праз аб’яву (Метад для інтэграцыі класа ці групы) – Войцех Жмудзінскі
4. Вывучэнне фізічных з’яваў каля вадаёма – Сяргей Гарбацэвіч
5. Багач (Сцэнар каляндарнага свята) – Вікторыя Яршова, Алена Малашонак

«Выкарыстанне прыёмаў і метадаў асобасна-арыентаваных тэхналогій»

Даслала Таццяна Барткевіч (Глыбоцкая дзяржаўная раённая гімназія).
Асобасна-арыентаваныя тэхналогіі маюць на мэце арыентацыю на ўласцівасці асобы, яе фарміраванне і развіццё ў адпаведнасці з прыроднымі здольнасцямі дзіцяці, стварэнне ўмоў для творчасці і самаактуалізацыі асобы.

29 метадаў актыўнага навучання

Гэты матэрыял змяшчае апісанне 29 метадаў актыўнага навучання, якія можна выкарыстоўваць як на ўроку, так і ў выхаваўчай пазакласнай дзейнасці. Для зручнасці аўтары склалі табліцу, у якой кожны з метадаў характэрызуецца па ўзрозню складанасці і навучальным задачам. Табліца дапаможа настаўніку выбраць для рэалізацыі педагагічных мэтаў адэкватны метад.
Аўтары зрабілі акцэнт на тое, як з дапамогай прапанаваных спосабаў адукацыйнай камунікацыі можна рэлізаваць мэты міжкультурнай адукацыі ў школе.

Метад «Адкрытая прастора» (Open Space)

Асноўнымі ўмовамі Open space – імпрэзаў з’яўляецца незапланаваная камунікацыя. Удзельнікі сядаюць ў кола ў вялікай аўдыторыі, без сталоў, без Мы і Вы, без “вярхушак” і “нізоў”. У цэнтры кола ляжыць дыван, дзе можна браць/прапаноўваць матэрыял для працы. На самым пачатку ствараецца чыстая “дошка аб’яваў”, на якую самі ўздзельнікі ўпісваюць свае прапановы, пытанні, тэмы. , паводле ўласнага жадання і інтарэсаў, утвараюцца маленькія групы, якія збіраюцца ў меншых памяшканнях і абмяркоўваюць сваё пытанне. Галоўнае, ствараецца магчымасць для самаарганізацыі групаў.

Метад актыўнай ацэнкі

Беларускі сайт, прысвечаны актыўный ацэнцы www.aacenka.by
Formative evaluation — навучальная (актыўная) ацэнка: ацэнка набытых ведаў і ўменняў, якая праводзіцца на працягу навучання; яе мэта – выялвіць праблемныя ўчасткі і адразу за іх узяцца; супрацьлеглая выніковай ацэнцы.

Старонкі