Стратэгія актыўнага навучання

Медыяадукацыя ў школе: змест і метады фарміравання медыяграматнасці вучняў

У дапаможніку разглядаецца адукацыйны патэнцыял медыя для арганізацыі сучаснага навучальнага працэсу ў школе, акрэсліваецца роля сродкаў масавай камунікацыі, вызначаюцца кампетэнцыі.

«Не патані ў інфармацыйным дажджы»

Мэта дапаможніка – даць базавыя веды і навыкі ў сферы медыя, пазнаёміць з найбольш распаўсюджанымі відамі маніпуляцый і прапаганды, а таксама паказаць базавыя інструменты праверкі інфармацыі.

Кнігу Анатоля Гіна «ТРВЗ-педагогіка» можна спампаваць да 2 мая

Аўтар кнігі «ТРВЗ-педагогіка» Анатоль Гін сумесна са сваімі партнёрамі дораць магчымасць бясплатна спампаваць кнігу да 2 мая 2015 г. у фармаце pdf.

Дыскусія на ўроку

Артыкул прысвечаны метаду дыскусіі, якая дазваляе рэалізаваць стратэгію актыўнага навучання ў адукацыйным працэсе. Разглядаюцца розныя віды дыскусіі (дэбаты. перамовы, круглы стол, панэльная дыскусія і інш.), а таксама этапы і спосабы араганізацыі правядзення дыскусіі. Апісана шэсць метадаў.

Актыўныя адукацыйныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы, літаратуры і пазакласных мерапрыемствах

Дапаможнік для настаўнікаў, дасланы Міколам Жуковічам (ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Бярозы»), прапануецца настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, студэнтам філалагічных факультэтаў ВНУ і ўсім, хто цікавіцца тэхналогіямі сучаснага ўрока.

Выкарыстанне праектна-даследчай тэхналогіі на ўроках беларускай мовы

Даслала Ларыса Жаўнярчук, Пружаны. Апісанне досведу выкарыстання праектна-даследчай тэхналогіі на ўроках. Прыклады выкананых праектаў:
- Праект па тэме «Ужыванне складаназалежных сказаў у вусных і пісьмовых выказваннях тэкстаў розных стыляў», з праблемай «СНІД – наша агульная бяда» (9 клас);
- Праект па тэме «Утварэнне складаных сказаў з рознымі спосабамі сувязі частак, уключэнне іх у тэксты вусных і пісьмовых паведамленняў», з праблемай «Ахова і фарміраванне здароўя вучняў» (9 клас);
- Праект з праблемай «Напісанне тэкстаў навуковага стылю. Напісанне рэферата на лінгвістычную тэму» (10 клас);
- Праект з праблемай «Засваенне тэмы «Галоўныя і даданыя члены сказа»» (5 клас).

«Дзіцячы магазін»

Урок вырашэння выніковай гадавой праектнай задачы для вучняў пачатковых класаў. Даслала Святлана Аксючыц, ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі». Прадмет: беларуская мова (2 клас).
Дадаткі – метадычныя дапаможнік па выкарыстанни праектных задач у пачатковай школе (на рускай мове).

Старонкі