Скарбонка метадаў

Кейс-метад навучання

Кейс-метад арыентаваны на самастойную індывідуальную і групавую дзейнасць навучэнцаў пад час набыцця камунікатыўных уменняў. Выкарыстанне кейс-метада дазваляе ўвесці вучня ў стан інтэлектуальнага напружання, якое выклікае патрэбу ў ведах, пазнавальную цікаўнасць да вывучаемага матэрыялу, забяспечвае магчымасць ужывання метадаў навуковага даследавання, развівае пазнаваўчую самастойнасць і творчыя здольнасці, развівае эмацыйна-валявыя якасці і фармуе пазнаваўчую матывацыю. Кароткі агляд выкарыстання кейс-метада на прыкладзе вывучэння тэмы «Прэса Вялікабрытаніі" прапануе настаўніца англійскай мовы школы №1 г. Івацэвічы Вольга Брыч

Цыкл урокаў англійскай мовы «Цудоўны свет музыкі

Урокі з выкарыстаннем разнастайных актыўных методык навучання (развіццё крытычнага мыслення, узаеманавучанне, метад «Шэсць капелюшоў мыслення» і інш.) нам даслала настаўніца івацэвіцкай школы №1 Вольга Брыч

Адукацыя на прыродзе

Арыгінальная электронная кніга, напісаная Галінай Верамейчык і Вольгай Пчолкінай, вельмі дыхтоўна і паслядоўна распавядае аб сукупнасці метадаў навучання на прыродзе. Лаканічна і ёміста апісаныя гісторыя развіцця гэтай групы методык, яе тэарэтычныя асновы, роля ў грамадзянскім выхаванні вучняў і ўласна самі метады. Кніга напісаная добрым і зразумелым стылем, без нагрувашчвання штампаванай тэрміналогіі, што вельмі вылучае яе на фоне сучаснай метадычнай літаратуры і робіць даступнай і карыснай шырокаму колу педагогаў.

Старонкі