|
![]() ![]() ![]() ![]() |
|
|
|||||
|
|||||||
ЗАНУДЗЕЛІ ВАШЫ РЭФАРМАЦЫІ.ЗАНУДЗЕЛІ ВАШЫ РЭФАРМАЦЫІМікалай БуселСакавік 2008г У “Советской Белорусии” ў чацвер, 6 сакавіка 2008 года была выдрукаванa вялікая філіпіка “Педагагічны сверб рэфарматарства” акадэміка сп. Анатоля Рубінава, вядомага пладавітага публіцыста, намесніка галавы неканстытуцыйнага органу ўлады “Адміністрацыі прэзідэнта”. Філіпіка скіравана на цяперашнюю няўдалую адукацыйны рэформу. Cп. Анатоль – важны чыноўнік і, памятаючы параду незабыўнага Казьмы Пруткова пра неабходнасць ведаць правільнае меркаванне начальства, кажын, хто мае доступ да кіраўнічай газеты, а доступ да яе агульнадаступны і нават абавязковы, мусіў пазнаёміцца з артыкулам. Я не буду прыводзіць аргументы “за” і “супраць” 11- ці Далей сп. Анатоль кажа пра нейкую разнастайнасць у палітычных ідэалогіях, якая быццам бы ўсталявалася ў нашай дзяржаве. Сп. Анатолю, пэўне, вядома, што ў кажную школу спушчаны план на падпіску на прэзідэнцкую газету “Советская Белоруссия”, я ж сваю газету “Наша Ніва” не бачу ў падпісным каталозе, не кажучы пра іншыя такія ж няшчасніцы. Я даўненна не бачыў на тэлебачанні выступы прадстаўнікоў беларускіх палітычных партый. Ніякая іншая ідэалогія, акрамя дзяжурнай дзяржаўнай, не змушае школьнікаў круглы год пісаць творы “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Хіба што тым, што жывы… Але ў Беларусі штогод менее жывых. І неканстытуцыйнаму органу ўлады “Адміністрацыя прэзідэнта” вядома, якімі тэмпамі. Каму, як не нам, настаўнікам, відаць клопаты ідэалагічнай вертыкалі па ўсталяванню адной ісціннай дзяржаўнай ідэалогіі ў школах і ў школьніцтве? Усё гэта цудоўна зразумела: праўная верхавіна заўсёды размяркоўвала і размяркоўвае ў пластах народу змест і аб’ём той культуры, якая ёй патрэбная. От, скажам, для аднаго пэўнага пласту людзей ў Беларусі будзе дасяжнай прафесія журналіста, юрыста, дыпламата, а для астатніх – не. І селекцыя будзе не па ведах і здольнасцях, а па монаідэалагічнай арыентацыі. Не пакрывайце аўчынай плюралістычнасці таталітарнае аблічча гэтай улады. У Беларусі няма свабоды і права, няма вольнай канкурэнцыі палітычных дактрын. Але вернемся да нашых бараноў… Я 11 год быў школьнікам. Я не збіраўся быць настаўнікам. Але ім стаў. Практычна ніхто з маіх аднакурснікаў-мужчын у школе не працуе. Мая ВНУ – зараз лінгвістычны ўніверсітэт – мала дбала пра нашу прафесійную адукацыю, а болей пра нашу марксі 35 год я працую настаўнікам у вясковай школе. Спярша савецкай, цяпер вось гэтай школе – і паслядоўна быў патрапіў у аб’екты, а потым і ў суб’екты педагагічных экзерсісаў. Пачынаў я навучанне, калі была сямігадовая і дзесяцігадовая сярэдняя школа. Потым савецкія рэфарматары зрабілі васьмігодку і адзінаццацігодку. Калі я канчаў школу, адзінаццацігадовае навучанне скасавалі і было два выпускі з дзвюх сярэдніх школ: адзінаццацігадовай і дзесяцігадовай. Потым зноў стала адзінаццацігодка. Пасля ізноў былі нейкія рэфармацыі. Потым, пад арыфламай барацьбы з перагрузкай вучняў, зрабілі дванаццацігадовую адукацыю, і палкім прыхільнікам гэтай эмансіпацыі быў ніхто іншы, як сам сп. Аляксандр Лукашэнка. Канешне, калі чуйная педагагічная публіка пачула правільнае меркаванне начальства, яна не магла, прынамсі, хоць бы вонкава, не далучыцца да яго. Напэўна, гэта і дае магчымасць сп. Анатолю на цэлай старонцы гэтай прэзідэнцкай broadsheet метадычна і рэгулярна абрынацца на нейкіх абстрактных педагогаў, якія скруцілі сучасную адукацыю. Але, вядома ж, кожнаму ясна, што за міфічнымі педагогамі ля вытокаў цяперашняй рэфармаванай адукацыі стаяў і стаіць сп. Аляксандр Лукашэнка, гаспадар Мамоны: без ягонай санкцыі змены ў адукацыі – а гэта пэўныя фінансавыя выдаткі – не адбыліся б. На пачатку артыкула, як і паложана прыдворнаму, змешчаны панегірык “унікальнай асобе Прэзідэнта”. Нельга пярэчыць такому азначэнню: усе, хто цікавіцца навукай, ды і з жыццёвага досведу, ведае, што кожная людзкая асобіна ўнікальная. Мы ўсе ўнікальныя. Але за гэтай заўвагай сп. Анатоля яўна праглядаецца жаданне выдаць унікальнасць прэзідэнта як і любой асобы, за нейкую “унікальную ўнікальнасць”, надаць ёй асаблівы “суперчалавечы” флёр, паставіць яго як бы над іншымі людзьмі, карацей, выставіць яго як “убермэнша”, “супермэна”, які адвяргае звычайны, прызнаны і практыкаваны навукай шлях пазнання і дзейнічае па натхненню музы аўтаматычнага пісання, ad hoc. У любым марксі З артыкула мы зразумелі: “Некаму” ізноў засвярбела і школу чакае чарговая контррэфармацыя. Змест таго артыкулу выклікаў у мяне і маіх калег проста ўсмешку. Сп. Анатоль раптам неўпадабаў каханае дзіцятка – дванаццацігадовую адукацыю. Вось табе на! І бацькі былі “за”, і прэзідэнт “за” і вучні не пратэставалі і раптам як бы нааадварот: большасць “супраць”. Відаць няпраўда было тое. Ад самага пачатку мне і маім калегам, вясковым настаўнікам, ды й не толькі нам, была відаць загана меркаваных рэфармацый. Між сабой мы абмяркоўвалі магчымыя крыніцы пераймання і наступствы рэфармацыі. Але хто нас пытаў!? Ці ж была грамадская дыскусія па такому важнаму пытанню? Аніякай. Не выглядае і на тое, што яна будзе і гэтым часам. А дарма. Ўлада, як глушэц на такавішчы, нічога і нікога не чуе і не бачыць. Рэфармацыя была пагана спрагназавана, пагана падрыхтавана і скончылася прафанацыяй. Як і ўсе папярэднія. Інструкцыю па выстаўленню адзнак па 10балавай сістэме мянялі тры разы за адзін год, папсаваўшы багата нерваў настаўнікам. Пасля зразумелага настаўніцкага буркання і апасення бацькоў мы і вучні ўсё ж прыстасаваліся да гэтай сістэмы. Яна зусім неблагая і дазваляе больш дыферэнцыявана за ранейшую ацаніць ровень ведаў вучняў. Але і яе, відаць, скасуюць. А не варта. Негадзяшчыя вынікі праведзенай рэфармацыі школы – нагрузка на вучняў замест зніжкі, наадварот, узрасла, тэсты кіруюць вучня да схематычнага засваення мёртвых ведаў, да катэхізацыі навучання, школьная торба пацяжэла ад патрэбных і сумнеўна патрэбных прадметаў, тэксты падручнікаў цяжка зразумелыя вучням, кіраванне адукацыяй, мякка кажучы, малакампетэнтнае – сп. Анатоль тлумачыць жаданнем нейкіх педагогаў “паказаць сваю прагрэсіўнасць <…> перад заходнімі калегамі”. Зручна. З гісторыі ведаем, што зручна спісаць свае няўдачы, некампетэнтнасць на нейкіх ворагаў. Не, няўдалая рэформа вынікае з няўдалай канцэпцыі і ідэі. Забыўшы папярэджанне цытаванага ў марксі Маніякальнае вяртанне да аджытага савецкага, зварот да брутальных форм сацыяльнага ўзаемадзеяння яскрава дэманструе палітычную некрафільнасць улады, інтэлектуальную імпатэнцыю, няздатнасць прадукаваць сучасныя ідэі. Англійскі дзяржаўны дзеяч лорд Солсбэры пісаў у 1878 годзе: “Самая распаўсюджаная памылка ў палітычнай дзейнасці – гэта трымацца за труп здохлай палітыкі”. Здаецца, што і сп. Анатоль і ягоны асяродак узялі гэтую правільную перасцярогу як узор да практычнай дзейнасці. Няпраўда, ніякага хаосу Спад маральнасці і выхаванасці адбыўся Як пра нейкую мінуўшчыну кажа сп. Анатоль пра нікчэмную зарплату настаўнікаў, пра нефінансаванне школьнага абсталявання, пра заняпад школьных будынкаў. Мо з вышыні пасады намесніка Галавы Адміністрацыі прэзідэнта і звязанымі з гэтым заробкам, выгодамі і прывілеямі гэта і здаецца ў мінулым, але для кожнага дзейнага настаўніка гэта – прыкрая ява. Так, зарплата настаўнікаў нізкая. Калі вы пакажаце нам быццам бы высокую лічбу, то гэта таму, што настаўнік, каб стачыць канцы, вымушаны мець больш урокаў. То бок на стандартную стаўку пражыць немагчыма. Грамадскі статус настаўнікаў нізкі, Сама настаўніцкая праца цяжкая, хоць знешне гэта мо і не відаць. Псіхалагічны прэсінг вельмі значны. Кампенсацыя за гэта неадэкватная затрачаным высілкам. Тут дзяржава паводзіць сябе як карпаратыўны гендэрны дыскрымінатар у галіне аплаты працы, калі ўзгадаць, што пры Саветах, а зараз тым болей, адукацыйная праца ляжыць пераважна на жанках. Калі пераступаецца пэўная крытычная мяжа іхняга заробку – жыццёвага роўню-, настаўнікі без жалю і з палёгкаю кідаюць школу. У нашым раёне кагорта тых настаўнікаў, што маюць 25 год і болей педагагічнага стажу мізэрная. А гэта ж самы абазнаны і дасведчаны кантынгент. Час ідэалістаў мінае. На педагагічныя спецыяльнасці шмат хто йдзе таму, што мае небагата шанцаў патрапіць на іншыя. Таму такі кантынгент, не стрыманы ані ідэалізмам, ані матэрыялізмам згодна з палітэканоміяй пры першай жа нагодзе перацякае ў іншыя сферы матэрыяльнай вытворчасці ці ў трэці сектар эканомікі. Такія прымусова размеркаваныя часова абавязаныя настаўнікі незацікаўленыя ў прафесійным прагрэсе, а службовага росту ў адукацыі практычна няма. Не лічыць жа пасаду завуча кар’ерным падвышэннем! Няма і істотнага росту заробку па меры стажу, тым болей у сярэдняй частцы кар’еры, калі ўсталяванне сям’і і дзеці вымагаюць большых выдаткаў. Няма шанцаў кар’ернага росту і падвышкі статусу, на якія б можна было б спадзявацца адукаванаму дасведчанаму чалавеку сярэдняга веку. То бок настаўніцкая праца сацыяльна тупіковая. (Я ўзгадваю, як быў змушаны падаць заяву на дапамогу па беднасці. У нас было двое маленькіх дзяцей і жонка, таксама настаўніца, мусіла заставацца дома. Улада цынічна вылічыла мой даход як 50 руб і мо пяцьдзесят капеек на душу. (Дарэчы, звярніце ўвагу на мізэрнасць савецкай мяжы беднасці. Гэта быў савецкі “развіты сацыялізм”, па якім зараз прапаганда пралівае азёры крывадушных дыстыляваных слёз! ) От гэтая 51 капейка – даход мусіў быць меней за 50 рублёў – і далі падставу адмовіць маёй сям’і ў дапамозе. Тады я толькі горка ўсміхнуўся. Я не ведаў, што ў канцы жыцця Мікіта Хрушчоў назваў савецкі сацыялізм “вадою”, то бок словаблудствам). Педагогіка й адукацыя не тое месца, дзе можна спадзявацца здабыць дабрабыт. Маладыя прымусова размеркаваныя людзі наўпрост кажуць начальству, што незацікаўленыя ў працы ў школе і наадрэз адмаўляюцца пісаць святое святых – розныя каляндарныя ці паўрочныя планы. Гэта можна трактаваць Далей, пералічаныя вышай заганы – нізкі заробак і нізкі сацыяльны статус – выгналі з адукацыі мужчынскі складнік. (Характэрна, што сам унікальны прэзідэнт, настаўнік школьнай гісторыі паводле адукацыі, старанна замоўчвае сваю прафесійную прыналежнасць. Статус калгаснага эканаміста падаецца яму вышэйшым за статус настаўніка школьнай гісторыі. Прэзідэнт сам дэзерцір з адукацыі, не мае ён спагады да настаўнікаў! Заўважце, спадар Анатоль, з Аляксандра Лукашэнкі, сына вельмі беднай маці, сіраты, хоць ён і не працаваў настаўнікам, -прынамсі пра ягоныя педагагічныя дасягненні нічога не вядома – ніхто не зьдзіраў грошы за вучобу ў Магілёўскім педынстытуце). Улада Зняважліва нізкі заробак мае абслугоўвальны персанал школ, без якога нармальная функцыянаванне школ немагчымае. Сельская школа мае сваю спецыфіку і свае праблемы. Нападаць на яе бессэнсоўна, папракаць, таксама. Гэта не вырашае праблем. Гадоў трыццаць назад нас, вясковых настаўнікаў, катавалі за меншую, чым у гарадскіх школах, паспяховасць. Нашыя кáты, начальнікі РАНА, выконвалі сваю прыгонную функцыю. Між тым вясковая паспяховасць усюды зазвычай натуральным чынам меншая за гарадскую і прычына ляжыць Усе заўсёды канстатуюць, што ў вясковай школе менш падрыхтаваныя настаўнікі. З аднаго боку дзяржава сама робіць такую селекцыю, пасылаючы праз размеркаванне ў вёску выпускнікоў з найменшымі баламі адзнак. Аднак зусім не факт, што тут адны недавучкі. Няма дэтэрмінаванай лінейнай залежнасці паміж акадэмічнай і прафесійнай паспяховасцямі. У вясковай школе, як і ў любой прафесійнай гільдыі, ёсць як высокакваліфікаваныя, разумныя, адказныя людзі, гэтак і крэпкія сераднякі, а таксама не надта высокакваліфікаваныя шабашнікі шырокага профілю. Вядома, ў вёсцы менш грошай, адпаведна менш адукацыйных магчымасцяў. То калі дзяржава дбае – а яна абавязана дбаць! – пра высокі агульны ровень адукацыі для ўсіх, то мусіць нешта рабіць для гэтага. Сё Наконт абсталявання: вось ужо прыкладна два дзесяцігоддзі, як у школы не даюць абсталявання для фізічных і хімічных лабараторый. Калі што і функцыянуе, то гэта толькі дзякуючы высілкам добрасумленных граматных настаўнікаў і адміністрацыі школ. Самі школьныя будынкі па сумнавядомай савецкай завядзёнцы практычна ніколі капітальна не рамантаваліся, а цяперака, тым болей, не рамантуюцца. Ізноў жа, ладная частка працы па падтрыманню ў прыдатным стане будынкаў кладзецца на саміх працоўных школы: у нас амаль у кажным класным пакоі на другім паверсе стаяць місы, каб прадухіліць працяканне вады на ніжэйшы паверх. А вокны, Дарэчы, раз ужо запяялі ўхвальную кантычку таталітарнаму савецкаму парадку ў адукацыі, то варта было б прыгадаць, што бальшавікі –прынамсі на маёй памяці – не спускалі школам і ўстановам адукацыі прамфінплану, а вось цяперака школы маюць такі план. Адукацыя – гэта не раскоша, гэта не “чыста затратная сфера”. Сёння пра “затратны” характар адукацыі дазваляецца плявузкаць толькі люмпенам гораду і вёскі, а не акадэмікам з хлебнай установы. Многім вядома думка знаўцаў, што менавіта прускі настаўнік выйграў Адукацыя – не затратная раскоша. Усведамленне гэтага ніколі не змушала мяне пачувацца нахлебні Вядома, такая спецыфічная інвестыцыя ў адукацыю прыносіць дывідэнты адтэрмінавана, з цягам часу. Уклад у адукацыю, як ведама – гэта ўклад у будучыню. Што ж, чакалі нас на рынак працы, давайце чакаць і мы. А наконт фінансавання адукацыі дзяржавай, то гэта частковая праўда. Заганы каманднай эканомікі перанесеныя ў адукацыю. У гэтай сувязі цынічнае пазбаўленне студэнцкай моладзі пэўных традыцыйных прывілей было грубай памылкай. Нельга думаць, што сп. Анатоль не ведаў і не падазраваў пра магчымую адмоўную рэакцыю на такую няўдзячную непапулярную меру. Пэўна, кароль і світа правільна падумалі, што забурэнняў не будзе, таму можна ўшчыкнуць бездапаможнае, незгуртаванае студэнцтва. Так і сталася, але гэта, канешне, пірава перамога. Студэнцтва моцна зняважылі. Попыт на адказ існуе, можна смела меркаваць, ён папросту адкладзены на пэўны час. Калі можна наракаць на несучасны характар нашай вышняй адукацыі, то скажыце, ці ж багата ў нас найноўшых, перадавых тэхналогій, каб спараджаць і патрабаваць сучасныя веды? Колькі ў нас эканамічнай свабоды? Хто стаіць на чале Акадэміі Навук і як ён на тое чало стаў? Чаму няма акадэмічных свабод? Чаму сістэма навучання носіць казарменны характар абавязковай фармальнай прысутнасці на занятках? Чаму так жорстка караюць маладых людзей за парушэнне казарменнага рэжыму? Мы часта на педагагічных нарадах абмяркоўваем праблему самастойнага пошуку ведаў і інфармацыі вучнямі. У безынтэрнэтавай вёсцы з небагатай бібліятэкай гэта не зусім проста, але мы імкнемся прывучаць вучняў. Дык чаму студэнт на казарменным становішчы? Чаму выкладчыкаў змушаюць апускацца да інфантыльнага стану “дзядзькі”-апекуна студэнтаў у інтэрнаце? На якой падставе студэнта змушаюць аддаваць грошы за навучанне, калі ён уладкуецца на працу не па размеркаванню? Дзяржава аказала яму адукацыйную паслугу і ён акупіць яе цягам пяці год. Дзяржава – не прыватнае прадпрыемства, яна не прападзе, калі адукуе сваіх юнакоў і дзяўчат. Тым болей, што далёка не ўсе карыстаюцца адукацыйнай благадаццю і на моладзь, што прагне ведаў, запасаў гэнай благадаці, калі не красці праз “дзікую” ці “не дзікую”, а, як гэта цяперака ў Беларусі, “прыватную”, прыватызацыю, хапае з лішкам. Хочаш ці не, але ўзнікае ўражанне, што беларускай дзяржаве вінны ўсе, а яна нікому і нічога. Тады лагічна прыгадаць лозунг Мусаліні: “Усё ў дзяржаве, нічога супраць дзяржавы, нічога Так, рамесны бок нашай найвышэйшай адукацыі у шэрагу спецыяльнасцей даволі высокі і канкурэнтназдольны. Але гэта не заслуга дзяржавы. Калі б наша вышняя адукацыя была Калі не будзе палітычнай свабоды, то не будзе і акадэмічнай свабоды, не будзе і сучаснай адукацыі. Гэта як з тымі “сіліконавымі” далінамі – яны ўзнікаюць не па камандзе, а па патрэбе. Па шэрагу ж істотных пазіцый наша сістэма адукацыі выклікае сумненне. Акрамя іншага я маю на ўвазе і гуманітарны складнік. Менавіта брак чалавеказнаўчых дысцыплін робіць нашу адукацыю утылітарнай і абмежаванай, не дазваляе тым, хто прымае рашэнні, гістарычна і шырока ацэньваць сваю дзейнасць, вядзе да блізарукіх рашэнняў. Я мяркую, што адсутнасць грунтоўнай гуманітарнай адукацыі кідае цень цемрашальства на цяперашняе кіраўніцтва, замінае і перашкаджае яму мець рэалістычны стратэгічны план развіцця Беларусі. (Нельга ж лічыць разумным здрадніцкі капітулянцкі план усунуць Беларусь у Расею. Гэта значыць распісацца ва ўласнай непаўнавартасці: усе кругом могуць жыць самастойна ў сваіх дзяржавах і жыць няблага, адны беларусы і іхняе кіраўніцтва не маюць мазгоў для дзяржаўнага існавання, то бок, недаразвітыя малпы, колькі ні крычы, што ты расеец з знакам плюс. Не хачу я быць расейцам ні з якім знакам! Я славяні Вялізарным недахопам ёсць адсутнасць беларускага, нацыянальнага, калі хочаце, Ніводзін ідэалагічна правільны і ўзважаны матэрыял не абыходзіцца без камення на адрас “свядомых”. “Нашыя “свядомыя” энергічна залазяць у падручнікі па гісторыі і замяняюць адну гісторыю на другую”. Сп. Анатоль мусіў бы ясна сказаць, каго і што ён мае на ўвазе. Што значыць “адну гісторыю на другую”? Гісторыя аб’ектыўная, ейныя інтэрпрэтацыі суб’ектыўныя. Гісторыю нельга памяняць. (Хіба што, як “нясведамыя”, перанесці дзень незалежнасці на зусім іншую дату. Зусім па Джорджу Орвэлу)! Як вядома, у Беларусі практычна адсутнічала аб’ектыўная трактаванне гісторыі нашай Айчыны. Напісаная сп. Абэцэдарскім на замову лаянага ў артыкуле камуністычнага рэжыму прарасійская – каланіяльны варыянт – гісторыя Беларусі ніколі ўсур’ёз у школе не вывучалася і сапраўднай гісторыі ніхто не ведаў. Гэта відаць хоць бы з недарэчных выказванняў прэзідэнта, настаўніка школьнай гісторыі, які сам зьяўляецца ахвяраю так шанаванай ім савецкай адукацыі. Я, да свайго сораму і бяды, таксама не ведаў яе да саракагадовага ўзросту! І калі навукоўцы напісалі нацыянальнае бачанне нашай гісторыі, гісторыі не рабства і прыгону, а гісторыю славы і горкіх параз, як гэта бывае ўсюды, гэта не спадабалася новым кіраўнікам. Бывае… Затое новыя кіраўнікі ўсё вярнулі на сваё правільнае месца, нават Дзень незалежнасці на 3 ліпеня. От гэта правільная гісторыя! Цяперака Абэцэдарскі называецца па-іншаму, усе ведаюць як. Канешне, было правільна, – і цывілізавана! – ўчыніць Мы разумеем, чаму гісторыя заўсёды пад пільным поглядам такой улады, як нашая. (Памятаеце, настаўнікаў гісторыі нават зацвярджалі на пасадзе школьнага настаўніка ў райкаме КПСС!) Гэта добра сфармуляваў француз Марк Блош: “Неразуменне цяпершчыны фатальным чынам нараджаецца з няведання мінуўшчыны”. Канешне, справядліва і іншая фармулёўка таго ж: “веданне мінуўшчыны непазбежным чынам вядзе да разумення цяпершчыны”. Але, відаць, нашы кіраўнікі палічылі такое веданне і разуменне заўчасным для народу. Аб’ектыўнае вывучэнне гісторыі небяспечна для беларускай улады. Дык прычым тут абстрактыя “сведамыя”, як і нейкія шкоднікі-“педагогі”? Дарэчы, у сваім артыкуле сп. Анатоль ўзяў беларускае слова “сведамыя” ў двухкоссе. Мяне, беларуса, заўсёды – з маленства – абражала і дзівіла грэблівае, гідлівае стаўленне да маёй мовы і майго народу. Цяперака я тлумачу гэта пераважна дзвума прычынамі: як каланіяльнай фанабэрыяй тутэйшых крэолаў, што дэградавалі зь беларусаў да “савецкага народу”, а да “вышэйшага” статусу “рускага”, не дараслі і ведаюць, што ніколі не дарастуць, гэтак і пячорным невуцтвам і бескультуршчынай. Вядома ж, не без падказак розных райцаў з усходу. Усякая маргіналізацыя найперш вядзе да страты свайго, але не прыводзіць да набыцця іншай тоеснасці. (І таму як бы ні скакалі дзеўкі, пяючы “мы белорусы”, нябожчык Станіслаўскі не паверыў бы. І правільна чыніў бы)! От гэтая маніякальная істэрычная пагарда беларускай тоеснасцю, беларускай мовай, антыбеларускае хамства яскрава відаць у адукацыі. Праўнымі Таркемадамі створана машына забойства нашай прыгожай мовы – гэтага Божа дару. Наша мова Чалавек – не матэматычная абстракцыя і ў большай ці меншай меры кожны мае нешта нематэрыяльнае святое, сваё ўласнае і калектыўнае ego. Чаму ж у Беларусі ўлада гэтак Асобае пытанне: Чаму адукатары ад сахі разграмілі Беларускі Нацыянальны ліцэй імя Якуба Коласа? Сімптаматычная трансфармацыя будынка ліцэю ў суд. Цяперака там паспяхова судзяць ягоных былых навучэнцаў! (Дзе вучыўся, там і судзіўся!) Мо ад любові да навукі і моладзі? Не, пагром беларушчыны не мінае марна. Мой Настаўнік англійскай мовы абураўся рэтраграднасцю і бязглузьдзіцай ў тэкстах падручнікаў, у некамплектнасці навучальных дапаможнікаў: дзецям прапануць выканаць практыкаванні з дапаможніка, які яшчэ не існуе! Cённяшняя школьная адукацыя агрэсіўна антыбеларуская, негуманная, неэмацыйная, дзяржаўна заідэалагізаваная, крывадушная, псіхічна шкодная для настаўнікаў і дзяцей. Вядома, жыццё не стаіць на месцы, імкліва мяняецца. Таму калі трэба нешта памяняць, то рабіць гэта з думкаю пра будучыню, а то будзе, як па Ільічу: Крок наперад, два крокі назад. Здэцца, такія два крокі з азіраннем назад і збіраюцца рабіць. Занудзелі гэтыя рэтраспектыўныя рэфармацыі. Некрасаветафілы, панегірычна ўслаўляючы ўяўныя перавагі савецкай адукацыі, забыліся, чым яна была. Бальшавікі адчувалі заганы сваёй адукацыі, таму Цікаўным раю зазірнуць хоць бы ў падшыўку савецкага часопіса “Вопросы філософіі”, асвяжыць памяць. Праграмы па асобных прадметах былі складзеныя так, што паспяхова засвоіць іх маглі толькі 20% навучэнцаў. Катавалі педагогаў, катавалі дзяцей. На крывадушнасць і тэрор улад адказ быў адзін: фальшаванне адзнак. Яно і цяперака існуе, бо на школу ўскладаюць развязанне такіх задач, якія праваліла само беларускае кіраўніцтва. Стан грамадства характарызуе багата паказнікаў: колькасць абортаў, колькасць разводаў, колькасць цяжкіх злачынстваў, колькасць турэмнага насельніцтва, колькасць дзяцей у сірочых дамах, душавы ВНП, і г.д. Што тут маем мы? Варта, варта ўспомніць Арыстоклеса, ведамага як Платон, які сцвярджаў: Каб выхаваць грамадзяніна, трэба спярша выхаваць горад. (Тут, несумненна, сугучнасць πóλις – πολíτης “горад – гараджанін”). То ці ж не з самой дзяржавы, з ейнай праўнай шчыкавіны, трэба пачынаць? Спадар Анатоль выпусціў Раённыя ўправы не нашмат лепшыя. Менавіта з іх ідзе вадаспад бессэнсоўных для настаўніка папер, менавіта яны ўносяць найбольш інфармацыйнага шуму і псіхозу ў працу школу. Мо некалі гэтыя ўправы і мелі сэнс, але зараз школа здольна і мусіць самастойна вырашаць усе ўласцівыя ёй заданні. Таму гэтыя абласныя і раённыя звенні трэба ліквідаваць, пакінуўшы адну вертыкаль: міністэрства адукацыі – школа. Трэба падумаць пра ролю ўніверсітэтаў, як адукацыйнага дарадца ўстаноў адукацыі у ягонай акрузе. Але чым меней у адукацыі нянек, тым лепей вучням, настаўнікам, адукацыі і дзяржаве. Трэба абавязкова далучаць грамадскасць да школы, але не фармальна, а жывым чынам. Гэта дапамагло б вырашыць важную частку тых праблем, якія заўсёды непакояць настаўніка. У дзвюх рэчах камуністы былі докамі – у сельскай гаспадарцы і адукацыі. Болей за гэтыя дзве галіны ніякая іншая не зведала столькі бязладных макільяжных рэфармацый і іхняга краху. Крах гэты быў наканаваны дзвюма вялікімі прычынамі. Адна – бязграматнасць і тупасць заказчыкаў рэфармацый, другая – жаданне рэфармаваць, не рэфармуючы. Па словах аднаго знаўцы рэжыму знутры, ягонага вернага служкі, на сённяшні дзень Беларусь – гэта вялікі канцлагер. Што б ні мянялі ўнутры гэтай сістэмы ейны характар не мяняецца. Паколькі меркаваная рэфармацыя – ці контрарэфармацыя – школьнай адукацыі можа адбыцца толькі ў інтарэсах вузкаэгаістычнага кліентэлісцкага клану “Адміністрацыі прэзідэнта”, то, натуральна, яна не патрабуе грамадскага абмеркавання і таму рабіць які Заўважу шчэ адно: практычна ўсе мае калегі-мужчыны, кваліфікаваныя і дасведчаныя ў сваёй справе настаўнікі, пазнаёміліся з артыкулам сп. Анатоля Рубінава. Іхняя рэакцыя была вельмі скептычная. Яны з настальгіяй успамінаюць псіхалагічна камфортныя часы сп. Станіслава Шушкевіча, прафесара фізікі. Але яго ў Адміністрацыю прэзідэнта не ўзялі. |
|||
2005 © Настаўнік.info
|
