Вынікі Беларусі на PISA-2018: сумаваць ці радавацца?
З аднаго боку, катастрофы ў беларускай адукацыі, па выніках PISA, няма. Мы не ведаем тэндэнцыю, бо гэта першы ўдзел, але вынікі больш-менш сярэднія. Але ж адначасова ганарыцца нам таксама няма чым. Нам яшчэ далека да азіяцкіх краін, нават далека і да больш падобных да нас культурна і эканамічна Эстоніі і Польшчы, напрыклад. Да таго ж не працуюць міфы аб выключнасці нашых вучняў і аб сацыяльнай роўнасці.