Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

Метад актыўнай ацэнкі (Formative Assessment)

Актыўная ацэнка і адзнака – у чым розніца?

Данута Стэрна
Раздзел з кнігі
Danuta Sterna. Ocenianie kształtujące w praktyce. Warszawa: Centrum Edukacji Obywatelskiej, 2008. S. 58 – 69.


- Калі госць у рэстаране каштуе суп – гэта адзнака, калі тое ж робіць кухар на кухні, каб упэўніцца, які ў супа смак – гэта актыўная ацэнка. Розніца ў тым, што госць з супам ужо нічога не зробіць, а вось кухар яшчэ можа яго прыправіць.

Функцыі актыўнай ацэнкі і адзнакі. Ці можна спалучаць іх абедзве? Як выпрацаваць уласную стратэгію ацэнкі? Ацэнка ў школе атаясняецца з баламі. Пры гэтым можна казаць пра два віды ацэнкі. Першы – перадача зваротнай інфармацыі, якая дапамагае вучню вучыцца. Другі – ацэнка вынікаў, якая найчасцей вы-яўляецца праз балы. Для першага віду будзем ужываць назву актыўная ацэнка, для другога – адзнака.
Чытаць далей /Спампаваць

Метад актыўнай ацэнкі

Formative Assessment  -(Фармуючая ацэнка, ацэнка, якая дапамагае вучыцца)  — гэта самастойны працэс, які адлюстроўвае  поспехі і недахопы вучня, мэтанакіравана спрыяе навучанню.
Formative evaluation  ці  —навучальная (актыўная) ацэнка: ацэнка набытых ведаў і ўменняў, якая праводзіцца на працягу навучання; яе мэта – выялвіць праблемныя ўчасткі і адразу за іх узяцца; супрацьлеглавая выніковай ацэнцы.

Інавацыйная сістэма навучання, добра распрацаваная і апрабіраваная польскім Цэнтрам грамадзянскай адукацыі і Акадэміяй SUS, фактычна злучае розныя актыўныя метады ў адзіную сістэму ацэньвання працы вучняў. Асноўныя элементы такой сістэмы – гэта планаванне ўрока з асаблівай увагай да матывацыі навучання, вызначэнне дакладных крытэраў ацэньвання (т.зв. «наштобузу» – скар. ад «на што буду звяртаць увагу»), тэхніка задавання пытанняў, арганізацыя зваротнай сувязі з бацькамі і вучнямі, узаема- і самаацэнка навучэнцаў.
Метад актыўнай ацэнкі быў прадстаўлены настаўнікам падчас летніх метадычных семінараў і ўжо пачаў выкарыстоўваецца ў розных навучальных установах.

Прэзентацыя метада актыўнай ацэнкі (ppt, 1,5 МБ)
10 правілаў выкарыстання актыўнай ацэнкі (doc, 54 КБ)
«Што распавядаць вучням?» (doc, 28 КБ)
Прыклад выкарыстання «наштобузу» пры зваротнай сувязі (doc, 170 КБ)
Прыклад ліста да бацькоў (doc, 30 КБ)
Картка-план урока (doc, 32 КБ)
Прыклад плана ўрока (doc, 55 КБ)

Каментаваць





 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY
  Каталог TUT.BY