Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

ЗША

Школа ў Штатах — навеяна апошняй рэформай адукацыі 

Аліна Стэфановіч
Паводле alinka.vox.com
Я год правучылася ў Штатах, у самай звычайнай прывінцыйнай школе. Мне іх сыстэма вельмі спадабалася, аднак я не агітую за тэрміновы перанос яе на Беларусь — бо ў нас усё робяць праз адно месца. Але, калі -небудзь, калі ня будзе крывавага рэжыма...
Вось як там выглядае старэйшая школа (8–12 клясы).
Вучань на кожны семестр (іх было два, здаецца) выбірае сабе прадметы. Ёсьць прадметы умоўна-абавязковыя, а ёсьць — па выбары. Што значыць умоўна-абавязковыя? Ну, напрыклад, матэматыка. Кожны гадавы курс матэматыкі «важыць» 2 балы (альбо credits). Напрыканцы чатырох гадоў навучаньня трэба набраць па матэматыцы мінімум 6 балаў.
Чытаць далей

Амерыканская школа вачыма беларускага настаўніка.

Тамара Мацкевіч
Гэты артыкул не прэтэндуе на грунтоўнасць і аналітычнасць. Тут сабраныя ўражанні ад наведвання амерыканскіх школаў, размоваў з калегамі, дзецьмі і бацькамі пра праблемы адукацыі.

Большасць беларусаў глядзіць на свет праз расійскае тэлебачанне, таму мы маем стэрэатыпныя ўяўленні пра Амерыку і амерыканцаў. Відаць, дзякуючы гумарысту Задорнаву, я чакала, што адукацыя ў амерыканскай школе будзе нізкага ўзроўню. Дык вось, мяркуйце самі: у 8 класе 5 абавязковых прадметаў: англійская мова, літаратура, матэматыка, сацыяльныя навукі і навука і навыкі для жыцця (асновы хіміі, фізікі, біялогіі, геаграфіі). Яшчэ дзённік прадугледжвае 3 пустыя клетачкі, куды можна ўзяць 3 прадметы паводле выбару. Гэта можа быць  тэхналогія, тэатральнае мастацтва, кіраванне аўтамабілем і шмат чаго іншага.  А наогул, цэнтралізаванай сістэмы адукацыі ў Амерыцы няма. Чаму і ў якім аб’ёме вучыць дзяцей, вырашаецца на мясцовым узроўні праз школьную Раду. Ні міністэрства адукацыі, ні адміністрацыя штата на гэты працэс не маюць уплыву.
У Williston Middle School праграма 8 класа па матэматыцы нічым не адрозніваецца ад праграмы нашай школы.  Праўда, задачнік зусім іншы. Ён больш падобны на часопіс “Разгадайка”, які нашыя вучні скупляюць у кіёсках і рашаюць задачкі без прымусу. У амерыканскім задачніку больш заданняў на логіку, кемлівасць і практычнае прымяненне тэорыі. Затое, узяўшы кантрольную па грамадазнаўству, я змагла адказаць толькі на адно пытанне з пятнаццаці. Маіх практычных ведаў пра сацыяльнае ўладкаванне сучаснага свету нават пасля ўніверсітэцкага курсу грамадазнаўчых навук не хапіла на сярэдні ўзровень амерыканскага васьмікласніка.
Чытаць артыкул
Глядзець фотарэпартаж
Амерыканскія школьнікі гавораць па-беларуску

19 – 20 жніўня 2006 году ў Мінску прайшла канферэнцыя, прысвечаная грамадзянскай адукацыі ў школе. Напрацягу двух дзён настаўнікі дзяліліся з калегамі сваім досведам, абмяркоўвалі перспектывы. Але сапраўдным цвіком канферэнцыі сталі запрошаныя эксперты. На гэты раз у якасці экспертаў выступалі звычайныя амерыканскія школьнікі: 13-гадовы Светавіт і 12-гадовы Славамір. Іх бацькі маюць беларускае паходжанне, таму Светавіт і Славамір без акцэнту гавораць па-беларуску. Яны расказалі пра патрыятычнае выхаванне і сістэму пазашкольнай працы ў Амерыцы і пасля яшчэ больш за гадзіну адказвалі на пытанні беларускіх настаўнікаў, якія тычаліся зместу адукацыі, методык, выхавання, сістэмы ацэнкі ведаў.
Аказваецца, пакараннем за дрэнную вучобу і паводзіны ў Амерыцы з’яўляецца забарона наведваць школу напрацягу некалькіх дзён, а адсутнасць партрэтаў Буша ў класах і інфармацыйных гадзінаў не перашкаджае амерыканцам расці патрыётамі. Хлопцы адказвалі шчыра і лаканічна. І пра вайну ў Іраку, і пра ежу ў макдональдсе, і пра магчымасці вяртання ў Беларусь. Заўсёды іх аргументы ці меркаванні падмацоўваліся фактамі і лічбамі. Відаць, у адрозненне ад беларускіх школьнікаў, ім не прыходзіцца хаваць сваю думку за прыгожымі словамі ці агульнымі фразамі.
Сумна было чуць толькі адно: за месяц знаходжання ў Беларусі хлопцам не ўдалося ўдасканаліць родную мову – яны не сустрэлі ніводнага раўнагодка, з якім яны б маглі пагаварыць па-беларуску.




 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
  

RSS
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY