Галоўная


Пошук па сайце


Кантакты


Мапа сайту
Настаўніца  Іра

 
 
 
   

Германія

Рэформа школы ў Германіі: Гнуткае бязладдзе? Даўжэйшы час навучання ў пачатковай школе ў Германіі

Андрэас Вірвальскі
Паводле www.goethe.de

Чатыры, пяць альбо шэсць гадоў? У Германіі палітыкі і педагогі спрачаюцца аб тэрміне навучання ў пачатковай школе. Праціўнікі рэформы непакояцца, што адбудзецца заняпад “старой добрай” гімназіі.

Тое, што добра дапасаваная да магчымасцей дзяцей адукацыя з’яўляецца для дарослых жорсткай палітыкай, можна было назіраць у Заходняй Германіі яшчэ ў 1970-х1980-х гг. У той час палітыкі кансерватыўнага і сацыял-дэмакратычнага кірункаў змагаліся за стварэнне так званай аб’яднанай школы, у якой тры галіны (асноўная школа, рэальная школа і гімназія) павінны былі зліцца ў адно як мінімум да дзясятага класа (т. зв. Sekundarstufe I – адукацыя ў сярэдніх агульнаадукацыйных установах).

Тое, што было для кансерватыўных колаў “школьным бязладдзем”, педагогі, якія прытрымліваліся сучасных поглядаў, разглядалі ў якасці аптымальнага метаду, з дапамогай якога можна было стварыць для дзяцей з розных слаёў грамадства аднолькавую зыходную аснову для кагнітыўнага і інтэлектуальнага развіцця.

Чытаць далей / Каментаваць

Хібы ў нямецкай адукацыі: каментары прафесіяналаў

FOCUS
Часопіс FOCUS змяшчае меркаванні нямецкіх адмыслоўцаў пра тое, якія хібы яны бачаць у сённяшняй адукацыйнай сістэме Нямеччыны:
- Уся праблема ў федэральнай сістэме...
- Трэба разумна размяркоўваць рэсурсы...
- Летнія вакацыі надта доўгія...
- Надта амбітныя бацькі толькі дзейнічаюць на нервы...
- Адна рэформа за другой без усялякай навуковай базы...

Чытаць далей / Каментаваць

Д-р Габерландт: «Сістэма адукацыі дэмакратычнай краіны можа абапірацца толькі на дэмакратычных супрацоўнікаў".


Рэформа адукацыі ў былой ГДР

Dr. Helmut HaberlandtНастаўнік.інфо вывучае сітуацыю з посткамуністычным рэфармаваннем сістэмы адукацыі. Госць нашага сайту -  кіраўнік аддзелу Міністэрства адукацыі, моладзевай палітыкі і спорта зямлі Брандэнбург (ФРГ) доктар Гельмут Габерландт (Helmut Haberlandt), які паводле сваёй пасады пасля аб’яднання Германіі займаўся на сваёй адміністрацыйнай тэрыторыі пераводам школ ГДР на дэмакратычныя рэйкі. 

- Спадар Габерландт, вядома, што ГДР, як і Беларусь у 90-х гадах пачала посткамуністычную рэформу сістэмы адукацыі. Але ў нашай краіне яна вельмі хутка прыпынілася, і сістэма адукацыі пакуль застаецца савецкай і па змесце, і па сістэме кіравання. Працэс трансфармацыі ў нас яшчэ наперадзе. Мы б хацелі ведаць, што рабілі немцы ў пераходны перыяд? З якімі праблемамі сутыкнуліся?
- Пачалі з пераасэнсавання. Пасля аб’яднання Германіі ў 1989 г. існавала 2 падыходы да пераасэнсавання мінулага: 1) пераасэнсаванне зместу адукацыі 2) пераасэнсаванне складу калектываў Мар’яна Біртлер, якая зьмяніла Ёахіма Гаўка на пасадзе Федэральнага Упаўнаважанага ў справах архіваў штазі, падрыхтавала рэферат па расследаванні мінулага і спрыянні дэмакратызацыі структуры адукацыі.
- Раскажыце, калі ласка, падрабязней пра змястоўны бок рэформы.
- Мы зыходзілі з таго, што ўсе настаўнікі павінны задумацца пра тое, што яны выкладалі (па змесце) падчас існавання ГДР. Дзеля гэтага былі арганізаваныя меры па перакваліфікацыі. Трэба адзначыць, інтарэс настаўнікаў не быў вялікім. Таму Міністэрствам была ініцыяваная праграма па асэнсаванні мінулага. Быў абвешчаны конкурс ва ўсіх сродках масавай інфармацыі на тэму “Гісторыя, структура і функцыяванне ГДР-аўскай сістэмы адукацыі”, праводзіліся навуковыя даследаванні. У працэсе 3-гадовай навуковай работы быў надрукаваны прэс-рэліз пра вынікі даследаванняў. А самі вынікі пазней былі выдадзеныя ў чатырох тамах. Першы том выйшаў у 1993 г. і меў назву “Школа ДСП” (ДСП – сакрэтны грыф “для служебного пользования”, добра знаёмы і беларусам, звязаным з дзяржаўнымі сакрэтамі – ТМ), другі том называўся “Пастраенне ў шарэнгу”, трэці – “Дружба!” і чацвёрты “Кірунак на Торгаў”. Гэтая праца была не дарэмнай. Толькі асэнсаваўшы тое, што было, можна ўсвядоміць, як рэфармаваць сістэму.
Адукацыя – справа асобаў. Што рабілі пасля лістапада 1989 г. з тымі настаўнікамі, якія прызвычаіліся да савецкіх метадаў? Перавучвалі? Звальнялі?
– Сістэма адукацыі дэмакратычнай краіны можа абапірацца толькі на дэмакратычных супрацоўнікаў...
>>> Чытаць далей>>>


Каментар да тэмы ад Пятра Садоўскага*

Д-р Пётра Садоўскі* Пётра Садоўскі – германіст, першы амбасадар Беларусі ў Германіі (1992–1994 гады), кандыдат філалагічных навук, дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12 склікання.

Школьныя настаўнікі маюць у ФРГ статус дзяржаўных службоўцаў (Beamte), і адпаведна гэтаму пасля аб’яднання ФРГ і ГДР настаўнікі ГДР павінны былі прайсці праз працэс, якія можна ўмоўна назваць люстрацыяй або праверкай на лаяльнасць. Уся гэта працэдура праводзілася ў межах агульнадзяржаўнай кампаніі “крытычнай ацэнкі мінулага” (Vergangenheitsaufarbeitung), якая тычылася пакаяння ўсіх немцаў за 12 гадоў нацыянал-сацыялізму і аналізу гдр-аўскага мінулага ( DDR-Aufarbeitung).

У ГДР гэты працэс пачаўся па ініцыятыве дэмакратычнага вызвольнага руху “Новы Форум”, які змог яшчэ ў апошнія дні існавання ГДР прымусіць дэмаралізаваны камуністычны парламент (Volkskammer – Народная палата) прыняць пастанову пра архівы штазі (скарачэнне ад Staatsicherheit – дзяржбясьпека). Адбылося гэта 2 кастрычніка 1990г. На гэтым жа пасяджэнні беспартыйны грамадзянін, 50-гадовы святар Ёахім Гаўк ( Joachim Gauck), актывіст “Новага Форуму” і ягоны прэсавы сакратар быў абраны Упаўнаважаным у справах архіваў штазі.
>>>Чытаць далей>>>





 
 
Галоўная    Пошук    Кантакты    Мапа сайту
Навіны    Аб праекце
2005 © Настаўнік.info
Зроблена прафесійна!
 
Rating All.BY
  Каталог TUT.BY