|
![]() ![]() ![]() ![]() |
|
|
|||||
|
|||||||
ЧэхіяЧЭШСКАЯ РЭФОРМА АДУКАЦЫІ ВАЧЫМА БЕЛАРУСКІХ СПЕЦЫЯЛІСТАЎУ 2004 г. на працягу пяці дзён беларуская група работнікаў адукацыі мела сустрэчы ў Празе з чэскімі калегамі. Яны наведалі Міністэрства школ, моладзі і спорту, Карлаў універсітэт, цэнтры падвышэння кваліфікацыі работнікаў адукацыі, цэнтры падрыхтоўкі менеджэраў адукацыі і падвышэння кваліфікацыі настаўнікаў АСІС, дзве базавыя школы і інш. Сустрэліся з дарадцам Міністра, з намеснікам дырэктара НДШ педагогікі. Нашая група складалася з прадстаўнікоў як фармальнай, так і нефармальнай адукацыі. І чэскую рэформу адукацыі яны разглядалі з розных бакоў. Ніжэй прадстаўлены артыкулы, якія сталіся вынікам той паездкі ў Прагу. А. Карпіевіч «НДА ў рэфармаванні адукацыі: скрозь прызму чэскага досведу»Адкрыць файл (50 КВ) у фармаце doc Адкрыць файл (155КВ) у фармаце pdf А. Палоннікаў «Чэскія замалёўкі" Адкрыць файл (81 КВ) у фармаце doc Адкрыць файл (199 КВ) у фармаце pdf Т. Буйко «Досвед адукацыйнай рэформы ў Чэскай рэспубліцы. Погляд з Беларусі» Адкрыць файл (102 КВ) у фармаце doc Адкрыць файл (277 КВ) у фармаце pdf М. Запрудскі «Адукацыйнае падарожжа ў Прагу» Адкрыць файл (53 КВ) у фармаце doc Адкрыць файл (132 КВ) у фармаце pdf А. Жук «Чэская рэформа адукацыі. Ці магчыма падобнае ў Беларусі?" Адкрыць файл (37 КВ) у фармаце doc Адкрыць файл (118 КВ) у фармаце pdf Мультымедыйны дапаможнік «Відэаматэрыялы ў дапамогу настаўніку» Дыск створаны беларускімі настаўнікамі, якія азнаёміліся з чэшскім досведам і перанеслі яго на беларускую глебу. Матэрыялы дапаможніка акцэнтуюць увагу педагога на тым, як можна карыстацца такім інструментам, як відэафільм у навучальным працэсе і выхаванні перш за ўсё для фармавання сацыяльных і грамадзянскіх кампетэнцый вучняў. Дыск змяшчае сцэнары заняткаў, якія можна выкарыстоўваць на ўроках гісторыі, грамадазнаўства, а таксама для выхаваўчых і развіццёвых мэтаў. Дыск змяшчае - Метадычны дапаможнік - Сцэнары заняткаў - Відэаролікі для выхаваўчай працы - Відэафрагмнты і фільмы для ўрокаў гісторыі, грамадазнаўства, літаратуры У дыску змешчаны відэаролікі да кожнага з артыкулаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, урыўкі з фільмаў «Клас» (Эстонія), “Дзень Волі” (Беларусь), “Усе памруць, а я застануся” (Расія), ролікі сацыяльнай рэкламы (Швецыя, Беларусь, Вялікабрытанія, ЗША), відэапрэзентацыя вучняў СШ № 194 г. Мінска, ролік з мультымедыйнага часопісу Т34 (Беларусь), фільмы “Гандзі”, “Нэшвіл”, “Польшча”, “Апартэід” (ЗША), “Праўда Хатыні” ( Дыск рэкамендуецца настаўнікам, класным кіраўнікам, сацыяльным педагогам, школьным псіхолагам і адукатарам, якія цікавяцца грамадазнаўчай тэматыкай. Дыск выпушчаны і распаўсюджваецца пры падтрымцы Міністэрства замежных справаў Чэшскай Рэспублікі і Асацыяцыі міжнародных справаў (АМO), якія паспрыялі перадачы адкукацыйнага досведу Чэшскай рэспублікі беларускім настаўнікам, а таксама прапанавалі відэаматэрыялы для дапаможнага дыску. Дыск можна замовіць праз электронную пошту nastaunik.info@gmail.com Каментаваць |
|||
2005 © Настаўнік.info
|