Скарбонка метадаў
«Выкарыстанне прыёмаў і метадаў асобасна-арыентаваных тэхналогій»

Даслала Таццяна Барткевіч (Глыбоцкая дзяржаўная раённая гімназія).
Асобасна-арыентаваныя тэхналогіі маюць на мэце арыентацыю на ўласцівасці асобы, яе фарміраванне і развіццё ў адпаведнасці з прыроднымі здольнасцямі дзіцяці, стварэнне ўмоў для творчасці і самаактуалізацыі асобы.
Чытаць далей / Каментаваць
29 метадаў
Гэты матэрыял змяшчае апісанне 29 метадаў актыўнага навучання, якія можна выкарыстоўваць як на ўроку, так і ў выхаваўчай пазакласнай дзейнасці. Для зручнасці аўтары склалі табліцу, у якой кожны з метадаў характэрызуецца па ўзрозню складанасці і навучальным задачам. Табліца дапаможа настаўніку выбраць для рэалізацыі педагагічных мэтаў адэкватны метад.
Аўтары зрабілі акцэнт на тое, як з дапамогай прапанаваных спосабаў адукацыйнай камунікацыі можна рэлізаваць мэты міжкультурнай адукацыі ў школе.
http://www.belinternat.ngo.by/metody9.php
Адкрыць файл (362 КВ) у фармаце doc
Метады актыўнага навучання
Дадзены матэрыял прапануе некаторыя ўжо вядомыя і новыя метады на:
- павышэнне энергетыкі і пераадоленне адчужэння,
- кантакт паміж удзельнікаімі,
- прэзентацыю і павышэнне надзейнасці,
- візуальныя ўяўленні або прадказанне будучыні.
Адкрыць файл (86КВ) у фармаце docАдкрыць файл (250 КВ) у фармаце pdf
Настаўніцкія інавацыі: Метадычны бюлетэнь для настаўнікаў №1

У нумары:
1. Іерархічны пасьянс (Як праводзіць дыскусію на уроку) – Міраслава Кайзер
2. Метад і тэхніка драмы – Міраслава Кайзер
3. Я даведаўся пра цябе праз аб’яву (Метад для інтэграцыі класа ці групы) – Войцех Жмудзінскі
4. Вывучэнне фізічных з’яваў каля вадаёма – Сяргей Гарбацэвіч
5. Багач (Сцэнар каляндарнага свята) – Вікторыя Яршова, Алена Малашонак
Спампаваць кнігу PDF (1,1Mb)
Метад «Адкрытая прастора» (Open Space)
Асноўнымі ўмовамі Open space – імпрэзаў з’яўляецца незапланаваная камунікацыя. Удзельнікі сядаюць ў кола ў вялікай аўдыторыі, без сталоў, без Мы і Вы, без “вярхушак” і “нізоў”. У цэнтры кола ляжыць дыван, дзе можна браць/прапаноўваць матэрыял для працы. На самым пачатку ствараецца чыстая “дошка аб’яваў”, на якую самі ўздзельнікі ўпісваюць свае прапановы, пытанні, тэмы. Далей, паводле ўласнага жадання і інтарэсаў, утвараюцца маленькія групы, якія збіраюцца ў меншых памяшканнях і абмяркоўваюць сваё пытанне. Галоўнае, ствараецца магчымасць для самаарганізацыі групаў. Ёсць магчымасць выбару, стварэнне ўласнай тэмы.
Чытаць далей
«Ад праблемных метадаў навучання да праблемна-пошукавых»
Досвед арганізацыі пошуку новых ведаў на ўроках беларускай літаратуры прэзентуе настаўніца гомельскай гімназіі №10 Наталля Фёдараўна Васіленка. У прэзентацыі каротка асвятляюцца асновы праблемных метадаў і, у прыватнасці, пытанні арганізацыі ўрока-даследавання, а таксама прыводзяцца прыклады іх выкарыстання пры вывучэнні біяграфіі і творчасці Ефрасіні Полацкай, Францішка Скарыны, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Янкі Купалы, Васіля Быкава ды іншых выдатных творцаў.
Спампаваць прэзентацыю (ppt, 1,8 МБ)
Каментаваць
Планаванне праектнай дзейнасці
Сваім досведам планавання праектаў пры выкарыстанні праектнага метаду навучання падзяліўся настаўнік гомельскай гімназіі
Сяргей Уладзіміравіч Несцяровіч.
Спампаваць матэрыял (doc, 47 КБ)
Каментаваць
Метад актыўнай ацэнкі
Formative evaluation — навучальная (актыўная) ацэнка: ацэнка набытых ведаў і ўменняў, якая праводзіцца на працягу навучання; яе мэта – выялвіць праблемныя ўчасткі і адразу за іх узяцца; супрацьлеглавая выніковай ацэнцы.
Інавацыйная сістэма навучання, добра распрацаваная і апрабіраваная польскім
Цэнтрам грамадзянскай адукацыі і Акадэміяй SUS, фактычна злучае розныя актыўныя метады ў адзіную сістэму ацэньвання працы вучняў. Асноўныя элементы такой сістэмы – гэта планаванне ўрока з асаблівай увагай да матывацыі навучання, вызначэнне дакладных крытэраў ацэньвання (т.зв. «наштобузу» – скар. ад «на што буду звяртаць увагу»), тэхніка задавання пытанняў, арганізацыя зваротнай сувязі з бацькамі і вучнямі, узаема- і самаацэнка навучэнцаў.
Метад актыўнай ацэнкі быў прадстаўлены настаўнікам падчас
летніх метадычных семінараў і ўжо пачаў выкарыстоўваецца ў розных навучальных установах.
Прэзентацыя метада актыўнай ацэнкі (ppt, 1,5 МБ)
10 правілаў выкарыстання актыўнай ацэнкі (doc, 54 КБ)
«Што распавядаць вучням?» (doc, 28 КБ)
Прыклад выкарыстання «наштобузу» пры зваротнай сувязі (doc, 170 КБ)
Прыклад ліста да бацькоў (doc, 30 КБ)
Картка-план урока (doc, 32 КБ)
Прыклад плана ўрока (doc, 55 КБ)
Каментаваць
Кейс-метад навучання
Сярод сучасных тэхналогій і метадаў навучання ў апошні час асаблівае месца займае навучанне
кейс-метадам. Ён арыентаваны на самастойную індывідуальную і групавую дзейнасць навучэнцаў пад час набыцця камунікатыўных уменняў.
Выкарыстанне
кейс-метада дазваляе ўвесці вучня ў стан інтэлектуальнага напружання, якое выклікае патрэбу ў ведах, пазнавальную цікаўнасць да вывучаемага матэрыялу, забяспечвае магчымасць ужывання метадаў навуковага даследавання, развівае пазнаваўчую самастойнасць і творчыя здольнасці, развівае
эмацыйна-валявыя якасці і фармуе пазнаваўчую матывацыю.
Кароткі агляд выкарыстання
кейс-метада на прыкладзе вывучэння тэмы «Прэса Вялікабрытаніі" прапануе настаўніца англійскай мовы школы №1 г. Івацэвічы
Вольга Брыч.
Спампаваць матэрыял
Каментаваць
Цыкл урокаў па тэме «Цудоўны свет музыкі"
Урокі з выкарыстаннем разнастайных актыўных методык навучання (развіццё крытычнага мыслення, узаеманавучанне, метад «Шэсць капелюшоў мыслення» і інш.) нам даслала настаўніца івацэвіцкай школы №1
Вольга Брыч:
Спампаваць матэрыял (doc, 5,5 МБ)
Каментаваць
Адукацыя на прыродзе
Арыгінальная электронная кніга, напісаная
Галінай Верамейчык і
Вольгай Пчолкінай, вельмі дыхтоўна і паслядоўна распавядае аб сукупнасці метадаў навучання на прыродзе. Лаканічна і ёміста апісаныя гісторыя развіцця гэтай групы методык, яе тэарэтычныя асновы, роля ў грамадзянскім выхаванні вучняў і ўласна самі метады. Кніга напісаная добрым і зразумелым стылем, без нагрувашчвання штампаванай тэрміналогіі, што вельмі вылучае яе на фоне сучаснай метадычнай літаратуры і робіць даступнай і карыснай шырокаму колу педагогаў.
Спампаваць тут (pdf, 505 КБ)
Каментаваць