Медыякомпас

Пачаў сваю працу чацвёрты курс дыстанцыйнага навучання "Медыяадукацыя ў школе"

Сёння 75 настаўнікаў атрымалі запрашэнне на чацвёрты курс ТБШ "Медыяадукацыя ў школе". Заяўнікі, праверце свае скрыні і пачынаем!

Рос Морысан МакГіл. Што кіруе нагрузкай настаўніка. Відэа з Edcamp 2019

Толькі некалькі цытат: “Для настаўнікаў, якія не дзеляцца з калегамі сваімі ведамі, будзе спецыяльнае месцау пекле”, "Нас матывуюць спаборнічаць, а не дзяліцца ідэямі", "Настаўнікі - рухавікі таго, што адбываецца ў адукацыі, не бацькі і не палітыкі".

Юлія Некраш: Ну давайце яшчэ лямпачкі павыкручваем!

Хто лепш разбіраецца ў інфармацыйных тэхналогіях: філолагі ці інфарматыкі? Думеце інфарматыкі? Не заўсёды! Яны ведаюць як, а філолагі ведаюць навошта.

Водгукі студэнтаў дыстанцыйнага курса "Медыяадукацыя ў школе"

Пачыаем чацверты курс дыстанцыйнага навучання "Медыяадукацыя ў школе". Што ж чакае яго студэнтаў? Якія прыемнасці і перашкоды?
Прапануем азнаёміцца з водгукамі мінулагодніх студэнтаў Святланы Іванюшынай і Святланы Ерамеевай.

Запрашаем на інтэлектуальную гульню "На злом галавы"

Аматары БІГ і Мазгабойні, што вы ведаеце пра медыя?
Медыяадукатары, а што вы ведаеце пра паб-квізы?
Запрашаем усіх ахвочых на гульню “На злом галавы” па тэме “Медыя”. Гульня адбудзецца 24 лістапада 2019 года ў Imaguru (Мінск, Фабрыцыуса, 4).

Як дапамгчы адукацыі або ці атрымае настаўніца грант ад Google?

Мала хто ведае, што беларусы могуць выйграць любыя адукацыйныя гранты, але гэта не азначае, што родная дзяржава дазволіць іх атрымаць.

Даследчы праект "На сувязі ..."

Як уключыць медыяадукацыйны складнік у даследчую дзейнасць вучняў?
 
Прапануем вашай увазе матэрыялы па даследчым праекце "На сувязі ...", які рэалізуе ў сваёй навучальнай установе (УА "Брэсцкі дзяржаўны каледж сувязі") Дылюк Андрэй Аляксандравіч:

Запрашаем на дыстанцыйны курс "Медыяадукацыя ў школе -2019"

Апошні тэрмін – 28 кастрычніка 2019 г., 17:00
Запрашаем настаўнікаў, выкладчыкаў педагагічных установаў, метадыстаў на курс дыстанцыйнага навучання «Медыяадукацыя ў школе».

Старонкі