Медыякомпас

«Народныя казкі для дзетак»

Інтэрактыўны праект дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ), створаны да 20-годдзя прыняцця Канвенцыі аб правах дзіцяці. Сайт, які гаворыць з дзецьмі і бацькамі на роднай мове – мове старадаўніх народных казак, сабраных у розных рэгіёнах Беларусі.

«Прыгоды Супер-Піфа»: Онлайн-бяспека для імбрыкаў

superpeif.com
Знаёмцеся з сям’ёй Каліноўскіх – звычайнай сям’ёй, якая жыве недзе ў Цэнтральнай Еўропе. Як і многія з нас, старэйшыя і малодшыя Каліноўскія процьму часу праводзяць у інтэрнэце – размаўляюць ў сацыяльных сетках, гуляюць у онлайн-гульні, пампуюць музыку, глядзяць спартыўныя трансляцыі, робяць онлайн-пакупкі, знаёмяцца на сайтах знаёмстваў.
Сямейны комікс-серыял «Прыгоды Супер-Піфа» раскажа пра тое, як засцерагчы сябе ў інтэрнэце.

Развіццё крытычнага мыслення пры карыстанні інтэрнэт-рэсурсамі

Як навучыць вучняў працаваць з інтэрнэт-старонкамі, крытычна ацэньваючы іх змест? Чаму нам трэба навучыцца адрозніваць «добрыя» сайты ад «дрэнных»? Як планаваць навучанне? Якія ёсць тэхнікі і індыкатары ацэньвання?

Матэрыялы мультымедыйнай відэашколы «Традыцыйныя Танцы Беларусі»

Восем беларускіх танцаў (Верабей, Матлёт, Кракавяк, Полька-Агата, Базар, Лявоніха, Таўкачыкі, Мужчынскія таўкачыкі): відэа, аўдыё, ноты, асноўныя крокі і фігуры, тлумачэнні.

Выхаваўчы занятак «Сапраўдная прыгажосць»

Аўтар Таццяна Лабанава, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства, г. Барань
Сцэнар прадугледжвае выкарыстанне відэароліка “Несапраўдная прыгажосць”.
Мэта: разабрацца ў складніках паняцця “прыгажосць чалавека”, паказаць, як СМІ могуць маніпуляваць свядомасцю людзей.
Мэтавая група: старэйшыя школьнікі, моладзь, 15–20 чалавек.
Чаканыя вынікі:
• фармаванне ўяўлення аб сапраўднай прыгажосці чалавечай асобы;
• фармаванне разумення таго, што вобразы, якія перадаюцца СМІ, часам выступаюць у якасці сродкаў маніпуляцыі свядомасцю людзей.

Старонкі