Медыякомпас

«Размова Калінкінай»: Настаўнікі, якія пайшлі супраць рэжыму

Госця «Размовы Калінкінай» – настаўніца гісторыі Наталля Ільініч, якую два з паловаю года таму паставілі перад выбарам: выйсці з апазіцыйнай партыі або звольніцца.

«Родная Азбука»: дастасаванне для IOS, плакат

Першая беларуская азбука для платформы IOS. Створанае пры ўжыванні прафесійнай інтэрактыўнай анімацыі дастасаванне мае некалькі персанажаў на выбар. Адмыслова для іх буквар быў агучаны прафесійнымі акцёрамі – Ганнай Хітрык і Паўлам Харланчуком, якія прачыталі літары беларускага алфавіту а таксама простыя вершы, якія дапамогуць запамінанню.

Сайт «Беларускі дзіцячы фальклор»

Курсавы праект студэнта БДУКМ Аляксандра Варановіча. Каталог з тэкстамі кнігі «Дзіцячы фальклор» (гульні, дражнілкі, забаўлянкі, заклічкі і прыгаворы, калыханкі, песні), нотныя запісы некаторых твораў з магчымасцю праслухаць MIDI-файлы, раздзелы з аўтарскімі творамі для дзяцей, медыятэка.

Зімовыя мультфільмы па-беларуску

Пра хохлікаў ды Каляды; Паміж снегам і сёмым небам; Дзе той Новы Год? Зімовыя чараўніцы; Зімовы вечар ката Філімона; Каляды ката Філімона; Куцця ката Філімона; Як сагрэцца кату Філімону? Зімовая кампанія Ціўкі; Зімовыя зухі Ціўкі; Елка Аблавушка; Зімовыя кватаранты Аблавушка; Снегавік Аблавушка; Зімовыя запасы Аблавушка; Саначкі Аблавушка; Коўзанка Аблавушка; 12 месяцаў.

«Энцыклапедыя Традыцыйнага Танца Беларусі» – 2

Дзевяць беларускіх танцаў (Акуліна, Свеціць Месяц, Каханачка, Дрома, Людзвінка, Лявоніха, Падыспань, Шарлатан, Вальс): відэа, ноты, асноўныя крокі і фігуры, тлумачэнні.

Старонкі