Медыякомпас

Біялогія, 9 клас.Тэма: Гігіена скуры. Прынцыпы загартоўвання

Урок даслала Вольга Жыткая. Ідэя урока: прапаеуецца, з аднаго боку, асвятліць пытанні гігіены, з другога, - дэкадаваць рэкламны ролік шампуня. Дзеці адначасова засвойваюць праграмныя веды і развіваюць навыкі медыяпісьменнасці.

Стратэгіі актыўнай ацэнкі. Відэалекцыя Галіны Сухавай

Прапануем відэазапіс майстар-класа Галіны Сухавай "Стратэгіі актыўнай ацэнкі", які яна правяла ў АПА для метадыстаў аддзелаў адукацыі ў Мінску 16 жніўня 2017 г.

Фізіка, 9 кл. Закон захавання энергіі. Рашэнне задач

Сяргей Фадзін: Рашэнне задач выклікае найбольшую цяжкасць у вучняў. Я задаўся пытаннем, як зрабіць гэты працэс больш займальным. Сучасныя падлеткі любяць глядзець кіно, а сцэнарысты і рэжысёры часта не сябруюць з фізікай. І я выкарыстаў фізічны кіналяп у якасці ўмовы задачы.

Як навучыць падлетка арыентавацца ў моры інфармацыі?

Давайце прызнаемся, што далёка не кожны дарослы ўмее ацэньваць інтэрнэт-сайты. А дзеці гэтаму вучацца літаральна за некалькі заняткаў. Проста трэба паказаць маркеры, якія дзіця павінна бачыць, заходзячы на той ці іншы сайт. Праверка праўдзівасці інфармацыі — навык, які трэніруецца гэтаксама, як і матэматычны навык, як навык рашэння фізічных задач.

Як беларусаў далучаюць да міжнародных праектаў

Прагрэсіўнае грамадства хвалюе праблема ўплыву СМІ на светапогляд і псіхічны стан моладзі. З гэтай мэтай у Мюнхен запрасілі настаўнікаў і журналістаў,якія могуць акрэсліць станоўчыя і праблемныя бакі медыяадукацыі моладзі ў краінах усходняга партнёрства і Расіі

Старонкі