Медыякомпас

Фестываль медыяадукацыі. Матэрыялы, прэзентацыі, фота

Прапануем відэазапісы лекцый і майстар-класаў, а таксама матэрыялы, якімі падзяліліся ўдзельнікі Фестывалю педагагічных ідэй "Медыяадукацыя ў сучаснай школе: вопыт, праблемы, перспектывы".Фестываль адбыўся 5-6 сакавіка 2018 г.

5-6 сакавіка ў АПА адбудзецца Фестываль "Медыяадукацыя ў сучаснай школе. Вопыт, праблемы, перспектывы"

Мэта фестывалю: выяўленне і распаўсюджванне інавацыйных ідэй у сферы развіцця медыяпісьменнасці як ключавой кампетэнцыі навучэнцаў; абмен педагагічным вопытам выкарыстання эфектыўных медыяадукацыйных практык і пашырэнне прасторы прафесійных зносін.

Выкарыстанне кіна- і відэатэкстаў на уроках грамадазнаўства, 10 клас.

Метадыст Нацыянальнага інстытута адукацыі Алена Палейка распрацавала  ўрок па тэме «Выкарыстанне кіна- і відэатэкстаў у фарміраванні сацыяльна-грамадзянскіх і медыяінфармацыйных кампетэнцый навучэнцаў».
 

Урок "Меліярацыя: мінулае і сучаснасць”. Клас: XI (павышаны ўзровень).

Перакулены ўрок гісторыі з медыяадукацыйным зместам распрацаваны і праведзены Віктарам Жуком, настаўнікам сярэдняй школы №11 г. Маладзечна.

Чаму расійскія серыялы небяспечныя для псіхікі

Ідэалогія расійскіх серыялаў незаўважна ўтрымлівае мужчын і жанчын у выгадных ролях салдата імперыі і мацеры, якая абслужыць салдата і народзіць новыя шэрагі байцоў і мацярок.

Урок літаратуры ў 9 класе «Асоба Яна Баршчэўскага. Вобраз шляхціца Завальні» праз медыятэксты

Павел Лічэўскі, настаўнік беларускай мовы гімназіі №1 Пінска прапануе распрацоўку ўрока беларускай літаратуры ў 9 класе на тэму: «Ян Баршчэўскі. Асоба пісьменніка.

Што трэба ведаць пра серыялы? (ВІДЭА)

Серыяламанія захапіла вольны час дарослых, дзяцей, падлеткаў. Абмяркоўваць эпізоды, герояў, чакаць выхадаў новых сезонаў і бавіць час за праглядам анлайн-бібліятэк – стандартнае моладзевае і не толькі хобі. Разам з тым даказана, што серыялы прызваны праграмаваць паводзіны людзей.

Старонкі