Відэа

Кацярына Куксо: Як зрабіць навучанне бачным, а школу - эфектыўнай?

Калі ў медыцыне лекары сталі лячыць па пратаколе, які ствараюць навукоўцы, — вынікі выздараўлення пацыентаў нашмат палепшыліся. Настаўнікі пакуль кіруюцца ў навучанні інтуіцыяй, бо не ведаюць, што ёсць педагогіка, заснаваная на дадзеных.
Глядзіце лекцыю Кацярыны Куксо, чытайце даследаванні Джона Хэці і іншых навукоўцаў, якія ведаюць, што працуе ў педагогіцы, а што - не.

Вучні запісалі відэа, як іх прымушаюць уступіць у БРСМ

Інфармацыйныя тэхналогіі супраць гвалту. У рэдакцыю Свабоды трапіла відэа, знятае адным з вучняў мінскай школы з-пад парты. На відэа разборліва чуваць, як дзецям пагражаюць і прымушаюць уступаць у афіцыйную моладзевую арганізацыю БРСМ, бо «адміністрацыі школы патрэбна стопрацэнтная статыстыка, а іначай можа быць адлічэнне з класа».

Якія кампетэнцыі патрэбны моладзі для працаўладкавання

НR-ы (мэнэджэры па кадрах) найбуйнейшых беларускіх кампаній распавядаюць пра рынак працы, рынак вакансій, а таксама пра тое, якія якасці патрэбны моладзі, каб зацікавіць працадаўцаў і як гэтаму можа спрыяць школа.

Класная гадзіна "Гарадская тапаніміка як медыятэкст" (ВІДЭА)

Незвычайны і найцікавейшы майстар-клас ад Дар’і Касяковай, настаўніцы гісторыі гімназіі №34 г Мінска і класнага кіраўніка ў 7 класе на Міжнароднай школе медыяграматнасці ў Швецыі пра гарадскую тапаніміку як медыятэкст.

Ліцэісты знялі фільм пра Якуба Наркевіча-Ёдку

Шмат хто з беларусаў думае, што беларускія навукоўцы мала што зрабілі для сусветнай навукі, асабліва для фізікі. Насамрэч гэта міф, які шмат год закладала ў галовы людзей савецкая школа. Навучэнцы Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя накіраваліся ў экспедыцыю на радзіму Якуба Наркевіча-Ёдкі, каб разабрацца ці насамрэч беларусы былі цёмнай і забітай нацыяй, як і дзе яны жылі, чым займаліся і якіх поспехаў у навуцы дасягалі.

Фестываль медыяадукацыі. Матэрыялы, прэзентацыі, фота

Прапануем відэазапісы лекцый і майстар-класаў, а таксама матэрыялы, якімі падзяліліся ўдзельнікі Фестывалю педагагічных ідэй "Медыяадукацыя ў сучаснай школе: вопыт, праблемы, перспектывы".Фестываль адбыўся 5-6 сакавіка 2018 г.

Старонкі