Відэа

Падарожжы Цюхці, поўныя прыгодаў (анімацыя)

Галоўны персанаж з характэрным даўгім носам і вялікімі вушамі -- прыхадзень з планеты Кульфацэнтаўрус. Ён дэбютаваў на экране ў дзіцячай праграме «Падарожжы прафесара Цікаўскага» («Wyprawy profesora Ciekawskiego»).

Мядзведзік Фантазік (анімацыя)

Прыгоды блакітнага Мядзведзіка Фантазіка і вясёлай кампаніі ягоных сяброў: чараўніка Праспэра, дзяўчынкі Загадкі, жабкі Капы-Капы, жучка Веселуна і Юлькі. Дзіцячы мультсерыял заснаваны на раманах Эвы Карван-Ястжэмбскай «Мядзведзік Фантазік у Краіне Вечнага Сонца» і «Мядзведзік Фантазік пазнае таямніцу Крышталя».

Мадэль электрарухавіка ад Сяргея Гарбацэвіча

Сяргей Гарбацэвіч дэманструе мадэль электрарухавіка на цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку 2011».

Матэрыялы мультымедыйнай відэашколы «Традыцыйныя Танцы Беларусі»

Восем беларускіх танцаў (Верабей, Матлёт, Кракавяк, Полька-Агата, Базар, Лявоніха, Таўкачыкі, Мужчынскія таўкачыкі): відэа, аўдыё, ноты, асноўныя крокі і фігуры, тлумачэнні.

Старонкі