Медыяадукацыя

“Лаві фэйк!” Конкурс для творчых падлеткаў і школьных медыя

Конкурс медыя-праектаў для творчых падлеткаў і школьных медыя.
Мэта конкурсу: павышэнне медыя-інфармацыйнай кампетэнтнасці вучняў, стымуляванне іх творчай актыўнасці, найперш, у навучанні крытычнаму аналізу СМІ і ў стварэнні медыяадукацыйных прадуктаў.
Медыя-праекты прымаюцца да 15 красавіка 2019 года.

Пятнаццаць лепшых украінскіх праектаў па Медыяпісьменнасці.

Прапануем вашай увазе 15 лепшых украінскіх праектаў на Медыяпісьменнасці. Тут ёсць гульні, онлайн-курсы, метадычныя распрацоўкі і дапаможнікі.

6 шляхоў стварэння фэйкавых навін і простыя інструменты іх выкрыцця

Вызначэнне фальшывых навін ці маніпулятыўна апрацаваных матэрыялаў - задача, рашэнне якой вымагае спецыяльных ведаў і адпаведных інструментаў. У дапаможніку ад Global Investigative Journalism Network (GIJN) разглядаюцца сцэнары падману, а таксама прапануюцца пакрокавыя інструкцыі па праверцы і выкрыцці фальсфікацый.

Мedialiteracy360º. Ідэі для медыяадукацыі падлеткаў

На працягу двух дзён 150 медыяадукатараў з 22 краін дзяліліся досведам у фармаванні медыпісьменнасці, абмяркоўвалі выклікі, якія стаяць перад кожнай з краінаў. Гэты артыкул сабраў некалькі ідэй, якімі можна скарыстацца для фармавання медыя-інфармацыйных кампетэнцый падлеткаў.

Да ўвагі медыяадукатараў: даведнік па медыяграматнасці.

Прапануем вашай увазе "Даведнік па медыяграматнасці. Як змагацца з маніпуляцыямі і ілжывай інфармацыяй", падрыхтаваны нашымі калегамі з Грузіі.

Форма для ацэнкі надзейнасці вэб-рэсурсаў

Ці вы часта правяраеце надзейнасць крыніц, на якія спаслаліся вучні пры напісанні рэферата, даследчай працы, адкуль цытавалі навіны падчас інфармацыйнай гадзіны? А вашы вучні ведаюць крытэрыі вызначэння надзейнасці крыніц?

Відэаблогеры пра гісторыю Беларусі ці чаму правіла 6"С"+1"Г" не працуе.

Каб прыцягнуць большую аўдыторыю да свайго медыя і, адпаведна, атрымаць большыя сродкі ад рэкламадаўцаў, СМІ карыстаюцца правілам 6"С"+1"Г"

МРБ, 4 клас: урок "Рагнеда - князёўна з трыма імёнамі"

Да ўвагі чытачоў прапануецца план урока пад назвай "Князёўна з трыма імёнамі" - метадычны матэрыял, распрацаваны настаўніцай пачатковых класаў Святланай Іванюшынай. Матэрыял разлічаны на вучняў пачатковай школы (4 клас) і можа прымяняцца ў межах курса "Мая Радзіма - Беларусь".

Запрашаем на дыстанцыйны курс "Медыяадукацыя ў школе - 2018"

Запрашаем настаўнікаў, выкладчыкаў педагагічных установаў, метадыстаў на курс дыстанцыйнага навучання «Медыяадукацыя ў школе». Заяўкі прымаюцца да 26 лістапада 2018 г.

Старонкі